Ацтэ́кі (астэкі, наўа; ісп.: aztecas) — індзейскі народ. Іншыя назвы — тэночкі і мешыка. Сучасныя ацтэкі жывуць у Мексіцы. Агульная колькасць 1,2 млн чалавек (1992). Мова (наўатль). Вернікі — каталікі.
Ацтэкі | |
воін-ягуар з ацтэкскага кодэксу 16 ст. | |
Агульная колькасць | 1,2 мільёна чалавек |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Мексіка |
Мова | ацтэкская (наўатль) |
Рэлігія | каталіцтва, захоўваюцца старажытныя вераванні |
Блізкія этнічныя групы |
Гісторыя
Гісторыя ацтэкаў, як і іншых народаў цэнтральнай Мексікі, да прыходу еўрапейцаў вядомая па іх паданнях, запісаных іспанскімі і індзейскімі храністамі (Б. Саагун , Д. Дуран , Ф. Альварада Тэсасамок , Ф. дэ Альва Іштлільшачытль , Чымальпаін , Х. Баўтыста Памар , Д. Муньяс Камарга і інш.) ужо пасля канкісты.
Ацтэкі прыйшлі на Мексіканскае нагор’е з поўначы, з легендарнай краіны Астлан . Пасля доўгіх падарожжаў у 1325 годзе яны заснавалі горад Тэначтытлан. Спачатку знаходзіліся ў залежнасці ад суседніх дзяржаў. Былі на службе ў кіраўніка г. Аскапацалька , заваёўваючы для таго суседнія землі. У 1428 годзе разам з воінамі гарадоў Тэскока і Уэшацінка (Huexotzinco) разграмілі г. Аскапацалька. Утварылі кааліцыю з суседнімі народамі акольуа (г. Тэскока) і тэпанекамі (г. Тлакапан ). Вялі войны з іншымі народамі наўа , а таксама з атомі на поўначы, уастэкамі і татанакамі на ўсходзе, сапатэкамі і міштэкамі на поўдні і тараскамі (пурэпеча) на захадзе.
Асабліва паспяховым было кіраванне Мантэсумы I. Роля Тэначтытлана ў саюзе трох гарадоў узрастала. Іншыя кіраўнікі працягвалі пашыраць межы ацтэкскіх валадарстваў. У некаторых выпадках на землях пераможаных народаў размяшчаліся калоніі ацтэкаў. Было створана палітычнае аб’яднанне, якое распрасціралася да берагоў Мексіканскага заліва на ўсходзе і Ціхага акіяна на захадзе. З 1503 года ацтэкамі кіраваў Мантэсума II; ён быў узяты ў палон іспанцамі і забіты ў час бітвы ў 1520.
Дзяржава
Ацтэкская імперыя, як і большасць еўрапейскіх імперый, была вельмі разнастайная этнічна; гэта была хутчэй адзіная сістэма збору даніны, чым адзіная сістэма кіравання. У гэтым кантэксце Арнольд Тойнбі праводзіць аналогію з .
Хоць гарады пад уладай ацтэкаў абкладаліся вялікай данінай, раскопкі паказваюць ўстойлівы рост дабрабыту простых людзей пасля падпарадкавання гэтых гарадоў. Гандаль вёўся нават з варожымі гарадамі. Адзіны народ, які атрымаў перамогу над ацтэкамі, — пурэпеча — быў галоўным вытворцам медных сякер.
Асноўным кіраўніцкім укладам ацтэкаў стала сістэма камунікацый паміж заваяванымі гарадамі. У Месаамерыцы не было цяглавых жывёл і колавых транспартных сродкаў, і дарогі будаваліся для перамяшчэння пешшу. Звычайна будаўніцтва дарог было часткай даніны. За дарогамі пастаянна сачылі, так што нават жанчыны маглі падарожнічаць у адзіночку; вандроўнікі маглі адпачыць, паесці і нават акрыяць ў адмысловых добраўпарадкаваных для гэтага месцах, размешчаных кожныя 10—15 кіламетраў. Таксама па гэтых шляхах пастаянна курсіравалі ганцы (пайнані), якія трымалі ацтэкаў у курсе апошніх падзей.
Стварэнне імперыі ацтэкаў прывяло да аднаго з найбуйнейшых дэмаграфічных выбухаў: насельніцтва Месаамерыкі павялічылася з 10 да 15 мільёнаў чалавек.
Самага важнага чыноўніка ўрада Тэначтытлана еўрапейцы звычайна называюць ацтэкскім імператарам. З мовы тытул імператара Уэй Тлатаані (аст.: Huey Tlahtoani) перакладаецца прыкладна як «Вялікі Аратар»: тлатоке (аст.: tlatoque, «аратары») з’яўляліся арыстакратыяй, вышэйшым класам грамадства. Улада тлатаані расла з узвышэннем Тэначтытлана. К часу праўлення Ауіцотля тытул «тлатаані» ўжо можна лічыць аналагам імператарскага, але, як і ў Свяшчэннай Рымскай імперыі, ён не перадаваўся па спадчыне.
У сярэдзіне XV стагоддзя важную ролю ў імперыі іграў Тлакаелель (аст.: Tlahcaélel — «адважнае сэрца»). Ён мог стаць тлатаані, але палічыў за лепшае застацца ў ценю цыноўкі ягуара. Тлакаелель быў пляменнікам тлатаані Іцкоатля і братам Чымальпапокі і Матэкусомы Ільуікаміны, насіў тытул «сіўакоатль» (чыўакоатль, у гонар багіні Чыўакоатль , эквівалент дарадцы); як напісана ў рукапісе Рамірэса , «што загадваў Тлакаелель, ажыццяўлялася як мага хутчэй». Гэта быў жорсткі рэфарматар; ён стварыў новую структуру кіравання краінай, загадаў спаліць большасць ацтэкскіх кніг, сцвярджаючы, што ўсе яны хлуслівыя, і перапісаў гісторыю ацтэкаў. Акрамя таго, Тлакаелель рэфарміраваў рэлігію, паставіўшы племяннога бога на адзін узровень са старажытнымі багамі Тлалокам, і Кецалькоатлем. Да яго ж подзвігаў адносяць (магчыма, перабольшваючы) ўвядзенне звычаю «кветкавых войнаў» і ўсталяванне пастаянных чалавечых ахвярапрынашэнняў для таго, каб Сонца працягвала рухацца па небе. Гэтыя ўстанаўленні паслужылі скораму падзенню ацтэкскай імперыі ў часы Канкісты і паходу Картэса.
На момант Канкісты дзяржава ацтэкаў займала тэрыторыю ад Мексіканскага заліва да Ціхага акіяна, ад вусцяў рэк Бальсас і Панукода да зямель мая. З іншага боку, горад-дзяржава Тласкала на поўначы даліны Пуэбла не падпарадкавалася ацтэкам.
Асновы гаспадаркі, віды рамёстваў
Аснову існавання ацтэкаў складала прадуктыўнае паліўнае земляробства на чынампах, палосах зямлі даўжынёй некалькі дзясяткаў метраў і шырынёй да 10 м, якія ўваходзілі ў ваду канала. Яны ўкладваліся пластом травы, трыснягу і глею; пры неабходнасці ажыццяўляўся паліў. Чынампа доўга захоўвала ўрадлівасць, на ёй можна было атрымліваць ураджай некалькі разоў у год. Галоўнай культурай была кукуруза, вырошчвалі таксама шмат відаў фасолі, перцу і іншага, з тэхнічных культур — бавоўну. Разводзілі пчол, а таксама кашэніль на адным з відаў кактуса. Ацтэкі разводзілі індыкоў, гусей і качак, трымалі сабак.
Нягледзячы на вырашальную ролю ў гаспадарцы ацтэкаў прадуктыўнага земляробства, яны атрымалі ў спадчыну ад сваіх продкаў навыкі збіральнікаў. Аб гэтым сведчыць, у прыватнасці, выкарыстанне магея (від агавы). Ствол служыў будаўнічым матэрыялам, калючкі — іголкамі, карані ішлі на ежу, з лісця рабілі дах, з вычышчаных валокнаў — тканіны і паперу, з соку выраблялі ласункі і хмельны напой. Іспанскі храніст Б. дэ Лас Касас , адзін з першых гісторыкаў заваявання Амерыкі, пералічыў у сваёй «Апалагетычнай гісторыі» больш за два дзясяткі спосабаў ужывання магея. У час штогадовых пералётаў птушак ацтэкі білі шмат качак, гусей і іншай птушынай дзічыны. У азёрах і пратоках лавілі рыбу.
Ацтэкскія рамеснікі па-майстэрску апрацоўвалі камень, ткалі, шылі адзежу, рабілі ўпрыгожванні, узводзілі будынкі, апрацоўвалі медзь, золата і серабро — як халодным каваннем, так і плаўленнем (яны ўмелі сплаўляць золата з меддзю). Вельмі шанаваліся складаныя галаўныя ўборы і плашчы з рознакаляровых пёраў. Ацтэкі таксама праславіліся вырабам мазаічных вырабаў, як ва ўпрыгожванні драўляных і каменных скульптур, так і ў архітэктуры. Пры вырабе керамічнага посуду ацтэкі, як і большасць іншых народаў Амерыкі, не карысталіся . Свой посуд яны ўпрыгожвалі малюнкамі раслін, птушак і рыб.
Добра быў арганізаваны гандаль, караваны ў складзе гандляроў, носчыкаў і вартавых адпраўляліся далёка за межы ацтэкскіх уладанняў. Гандаль быў як менавы, так і пры дапамозе агульных эквівалентаў (зерняў какавы, кавалачкаў баваўняных тканін, медных сякерак або нажоў серпападобнай формы, люлечак з пёраў птушак з залатым пяском).
У жыцці ацтэкаў вялікае месца займала вайна, галоўнай мэтай якой быў захоп палонных для ахвярапрынашэнняў; таму палонных не абменьвалі і не вызвалялі. Асноўнай зброяй быў лук са стрэламі з наканечнікамі з каменя, косці або крэменю і абсідыяну. Ацтэкі выкарыстоўвалі таксама дзідакідальніцы і драўляныя мячы з рэжучымі абсідыянавымі ўкладышамі. Ахоўнай зброяй служыў плецены шчыт і — у знаці — панцыр з бавоўны і драўляны шлем. У прадстаўнікоў вышэйшай знаці панцыр мог быць зроблены з залатых пласцін.
Грамадскія структуры
Ацтэкі практычна насялялі адзін горад і яго наваколлі, утвараючы горад-дзяржаву. Ніжняй адзінкай ацтэкскага грамадства звычайна лічаць «кальпуллі» (аст.: calpulli), суседскія абшчыны. Яны валодалі зямлёй, якую падавалі ў карыстанне мужчынам — галовам сямей. Зямля пераходзіла па спадчыне сыну, малодшаму брату або пляменніку па мужчынскай лініі. Зямля магла перадавацца ў арэнду іншаму чалавеку з абшчыны (кальпуллі), але не прадавалася і вярталася ў кальпуллі, калі яе не апрацоўвалі два гады або выраджалася мужчынская лінія яе ўладальнікаў. У абшчыны былі свабодныя землі, якія падаваліся па меры патрэбы. Частка супольных зямель апрацоўвалася разам. Ураджай з іх ішоў на выплату падаткаў і ўтрыманне галавы кальпуллі і больш высокіх службовых асоб.
Былі прыкметы распаду супольнага земляробства. Знатных людзей за службу сталі надзяляць землямі. Гэтыя землі даваліся ў пажыццёвае карыстанне і павінны былі пераходзіць пераемніку па пасадзе. Але такімі пераемнікамі часта станавіліся сыны, і землі ператвараліся ў спадчынныя. Праслаўленыя воіны атрымлівалі землі на тэрыторыі карэнных народаў, яны таксама пераходзілі ад бацькі да сына.
Галовы сямей складалі раду старэйшын абшчыны, узначальваў яе кальпуллек. Ён абіраўся радай, але, як правіла, з сыноў папярэдняга правадыра. Ён размяркоўваў землі, вырашаў спрэчкі, кіраваў грамадскімі сховішчамі. Абшчына мела і ваеннага правадыра, які навучаў моладзь і выконваў паліцэйскія функцыі. Ён жа ўзначальваў воінаў абшчыны пры баявых дзеяннях. У кожнага кальпуллі былі свае храмы і некаторыя грамадскія пабудовы. Яны размяшчаліся вакол плошчы, якая станавілася цэнтрам абшчыны. У ацтэкаў было 20 кальпуллі (абшчын). На племянной радзе кальпуллі быў прадстаўлены чалавекам, які зваўся аратарам. Паспяховыя войны і павелічэнне багаццяў прывялі да прыкметнага расслаення грамадства.
Ніжнюю ступень у ацтэкскім грамадстве займалі рабы. Імі станавіліся: даўжнікі; злачынцы; людзі, якія паступілі ў якасці даніны ад заваяваных народаў; тыя, хто прадаў або заклаў сябе ў рабства; дзеці, прададзеныя бацькамі. Гаспадар раба не меў права забіць яго і мог прадаць яго іншаму чалавеку толькі па іх (рабоў) згодзе. Раб мог заводзіць сям’ю і мець маёмасць. Ён мог атрымаць волю, вярнуўшы доўг ці грошы, заплачаныя калісьці за яго, і некаторымі іншымі спосабамі. Рабства не было спадчынным — дзеці рабоў станавіліся майекамі.
Майекі — вольныя ацтэкі, якія аказаліся па нейкіх прычынах па-за кальпуллі. Яны працавалі носчыкамі або апрацоўвалі атрыманую ад храмаў ці гаспадароў зямлю, за якую аддавалі частку ўраджая (вялікую). Яны не маглі пакідаць зямлю, на якую іх саджалі. У час вайны служылі ў апалчэнні.
Вялікую частку вольных ацтэкаў складалі земляробы. Яны плацілі падаткі, выконвалі ўсякага роду павіннасці. Сярод іх вылучаўся слой старэйшын, якія былі вызвалены ад падаткаў і не ўдзельнічалі ў прадукцыйнай працы. У яго ўваходзілі і праслаўленыя воіны, якія атрымлівалі зямлю ў пажыццёвае карыстанне. Адмысловыя праслойкі сярод вольных складалі рамеснікі і гандляры.
Ніжні слой знаці ўтваралі людзі, якія праславіліся ў войнах, пры выкананні службовых абавязкаў або адмысловай рэлігійнай стараннасцю. Яны вызваляліся ад некаторых падаткаў, мелі права насіць адзежу з тонкай бавоўны, упрыгожанні з золата і каштоўных камянёў, адмысловыя знакі, якія паказвалі на іх статус. Звычайна іх абіралі на адказныя пасады. Іх становішча не было спадчынным. Саслоўе жрацоў фарміравалася з малодшых дзяцей знаці. Сярод іх вылучалася некалькі ступеней. Найвышэйшымі іерархамі былі жрацы багоў і Тлалока. Яны былі дарадчыкамі вярхоўнага кіраўніка і членамі племянной рады.
Рада з 20 членаў вырашала звычайныя дзяржаўныя справы, аб’яўляла вайну і заключала мір, вырашала спрэчкі кальпуллі і паміж асобнымі асобамі з розных кальпуллі. Найважнейшыя пытанні, уключаючы выбары вярхоўнага кіраўніка, вырашаліся на вялікай радзе, куды ўваходзілі таксама грамадзянскія і ваенныя правадыры кальпуллі, ваенныя правадыры фратрый і некаторыя іншыя служачыя, а таксама самыя высокапастаўленыя жрацы.
20 кальпуллі складалі 4 фратрыі. Кожная фратрыя мела свае храмы, арсеналы са зброяй. На чале іх стаялі ваенныя правадыры, якія з’яўляліся дарадчыкамі вярхоўнага кіраўніка. Вярхоўны кіраўнік ацтэкаў зваўся «тлакатекутлі» (правадыр мужчын). Яго становішча падкрэслівалася адмысловай адзежай і пышнасцю ўпрыгожанняў, формай зносін з ім навакольных, спосабам перамяшчэння (яго пераносілі на насілках) і некаторымі іншымі спосабамі. У яго распараджэнні было збіранне падаткаў, прыём паслоў, правядзенне прыёмаў у гонар паслоў і знаці. Ён з’яўляўся ваенным правадыром канфедэрацыі. Асабліва ўзрос ўплыў вярхоўных кіраўнікоў у гады, якія папярэднічалі з’яўленню іспанцаў. У тлакатекутлі быў суправіцель; ён прымаў і размяркоўваў даніну, старшынстваваў на племянной радзе, у час войн кіраваў ацтэкскімі войскамі.
Заканадаўства, адукацыя, сям’я
Адносіны паміж людзьмі рэгуляваліся сістэмай загадаў і забарон, і пакаранняў за іх парушэнне. Крэўнай помсты не існавала. Пакаранні былі рознага роду: цялесныя, канфіскацыя маёмасці, аддаванне ў рабства, кароткае турэмнае зняволенне, грамадскае абсмейванне. Але ў большасці выпадкаў вінаватыя караліся смерцю — ад злачынства супраць дзяржавы да парушэння тэрмінаў уборкі ўраджаю. Вінаватага маглі павесіць, абезгаловіць, задушыць, засекчы або чвартаваць. Пралюбадзейства каралася спальваннем на слупе, збіваннем камянямі.
У ацтэкаў меліся грамадскія школы, у якіх хлопчыкаў вучылі ваеннаму мастацтву, спевам, танцам і прамоўніцтву. Дзеці знаці наведвалі школу жрацоў, дзе вучыліся пісьму, складанню вершаў, астранамічным ведам і гісторыі і прылучаліся да рэлігійных канонаў.
У шлюб уступалі ў 16-18 гадоў дзяўчыны і ў 20-22 гады юнакі. Галоўную ролю ў заключэнні шлюбаў гулялі бацькі. Існавалі некаторыя абмежаванні ў выбары партнёра — нельга было ўступаць у шлюб з блізкімі сваякамі як па мужчынскай, так і па жаночай лініях, а таксама ўнутры кальпуллі. Вясельны абрад уключаў сумесную трапезу, танцы, кровапусканне і іншае. Вядома было мнагажэнства, асабліва ў вышэйшых колах. Пры разводзе сыны заставаліся з бацькам, дочкі — з маці. Разведзеная жанчына вярталася ў свой кальпуллі і магла зноў уступіць у шлюб. Па смерці мужа яго ўдава заставалася ў кальпуллі мужа і ўступала ў шлюб з адным з яго членаў.
Рэлігія
Ацтэкі пакланяліся мноству багоў рознага ўзроўню і значнасці — асабістых, сямейных, супольных, а таксама агульнаацтэкскіх. Сярод апошніх адмысловае месца займалі бог вайны , бог ночы і лёсу Тэскатліпока , бог дажджу, воды, грома і гор Тлалок, бог ветру і заступнік жрацоў Кецалькоатль («Птушыны змей»). Богам земляробства быў Шыпе . Пакланяліся таксама богу і багіні маісу.
Ацтэкі лічылі, што, у залежнасці ад роду смерці, душы памерлых адпраўляліся альбо ў падземнае царства, альбо ў краіну бога Тлалока, якая лічылася зямным раем, альбо ў нябеснае жыллё бога-сонца. Гэтага найвышэйшага гонару ўдастойваліся адважныя воіны, людзі, прынесеныя ў ахвяру, і жанчыны, памерлыя пры родах. У ацтэкаў была складаная сістэма рытуалаў, якая складалася з цыкла свят, прывязаных, галоўным чынам, да земляробчага календара. Часткай гэтых рытуалаў былі разнастайныя танцы і гульні ў мяч.
Важным рытуалам было прынясенне багам крыві чалавека. Ацтэкі лічылі, што толькі пастаянны прыток крыві падтрымліваў багоў маладымі і моцнымі. Вельмі шырока практыкаваліся кровапусканні, для чаго пратыкаліся язык, мочкі вушэй, канечнасці і нават палавыя органы. Жрацы звярталіся да такіх аперацый некалькі разоў у дзень. Больш жа ўсяго багам патрабаваліся чалавечыя ахвярапрынашэнні. Яны мелі месца на вяршыні пірамід у храма таго або іншага бажаства. Былі вядомыя розныя спосабы забойства ахвяры. Часам у рытуале ўдзельнічала да шасці жрацоў. Пяцёра ўтрымлівалі ахвяру спіной на рытуальным камені — чацвёра трымалі за канечнасці, адзін — за галаву. Шосты рассякаў нажом грудзі, вырываў сэрца, паказваў яго сонцу і змяшчаў у пасудзіну, якая стаяла перад выявай бажаства. Абезгалоўленае цела скідалася ўніз. Яго падбіраў чалавек, які падарыў ахвяру ці паланіў яе. Ён прыносіў цела дадому, дзе аддзяляў канечнасці і рыхтаваў з іх рытуальную ежу, якую дзяліў са сваякамі і сябрамі. Лічылася, што з’ядзенне ахвяры, якая ўвасабляла, па ўяўленнях ацтэкаў, бога, прылучала да самога бога. Лічаць, што ў год лік людзей, прынесеных у ахвяру, мог дасягаць 2,5 тысяч чалавек.
Побыт
Адзенне
Мужчынскае і жаночае адзенне ўпрыгожвалася арнаментамі, сярод якіх найбольш распаўсюджанымі былі: — сонца; — геаметрычныя фігуры; — Каштоўныя камяні, ракавіны; — жывёльныя матывы (трусы, пёры, змеі, матылі, рыбы); — расліны (кактусы); — падаючы снег.
- Мужчынскае адзенне
Галоўны атрыбут мужчынскай адзежы — маштлатль (набедраная павязка, якую не здымалі нават ноччу; нагадвае сучасныя памперсы). Маштлатль апраналі хлопчыкі з трынаццацігадовага ўзросту. Галоўнае верхняе адзенне — тыльматлі (плашч). Прамавугольны кавалак тканіны завязвалі вузлом на грудзях або плячы такім чынам, каб спераду закрывалася цела і ногі. Бедныя класы апраналі практычна аднатонныя белыя плашчы і павязкі, а заможныя мужчыны — расшытыя, маляўнічыя ўборы. Воіну, які ўзяў у палон першага ворага, вышывалі на плашчы кветкі альбо скарпіёна; пасля двух палонных накідку абшывалі чырвонай аблямоўкай; трэці подзвіг ўзнагароджваўся раскошна вышытым плашчом. Вопытныя воіны насілі чырвоныя накідкі з белай палоскай. Жрацы апраналі тыльматлі цёмна-зялёнага або чорнага колеру з выявай касцей, чэрапаў, а зялёна-блакітны плашч «шыутыльматлі» насіў толькі «імператар» — тлатаані. Таксама было ва ўжытку мужчынскае адзенне ацтэкаў: шыколлі (туніка з кароткімі рукавамі, якая замяняе плашч), іцкаупіллі (абліпальная баваўняная кашуля, якая замяняла браню). Калі мужчына адважваўся надзець касцюм, які не адпавядае яму па класу, то мог наклікаць на сябе строгае пакаранне, часам нават смерць.
- Жаночае адзенне
Абавязковы атрыбут адзення жанчыны — доўгая спадніца. Жыхаркі вёскі хадзілі з непрыкрытымі грудзьмі, а ўжо прадстаўніцы вышэйшых слаёў наверх спадніцы насілі ўіпіль (доўгая блуза з вышыўкай каля гарлавіны). Выходзячы на вуліцы, жанчыны накідвалі на плечы кечкемітль (прыгожа аздобленая ромбападобная пелерына). У простых людзей абутку не было, а воіны і багацеі мелі кактлі (сандалі са скуры альбо валокнаў агавы). Адзенне ацтэкаў прадугледжвала галаўныя ўборы, але іх надзявалі толькі воіны асабістай аховы імператара (павязкі з пёраў) і сам імператар (вянок). Ацтэкі даволі адказна падбіралі стрыжкі, паколькі прычоска сведчыла аб класавым становішчы і іншых дасягненнях. Упрыгажэнні, як супрацьлегласць стрыманасці з касметыкай, былі залішне багатымі, шматлікімі, вытанчанымі.
Харчаванне
Ацтэкі стварылі штучныя астравы, або чынампы, на возеры Тэскока; на гэтых астравах вырошчвалі збожжавыя і садовыя культуры. Асноўнымі прадуктамі харчавання ацтэкаў былі маіс (кукуруза), бабы і гарбузовыя. Чынампы былі вельмі эфектыўнымі ўгоддзямі і давалі да сямі ураджаяў у год, на аснове бягучых ураджаяў чынампы было падлічана, што 1 гектар чынампы можа пракарміць 20 чалавек, а з 9000 гектараў чынампы збіралі харчаванне на 180 000 чалавек.
Ацтэкі вырошчвалі мноства разнастайных гатункаў кукурузы з шырокім побач амінакіслот; акрамя таго, яны вырошчвалі амарант, у зернях якога змяшчаецца шмат бялку. Больш таго, у ацтэкаў была вялікая разнастайнасць іншай ежы: яны лавілі акацілаў, маленькіх крэветак, збытных ў возеры Тэскока, збіралі водарасць спіруліны, багатую флавапратэінамі, якая выкарыстоўвалася ў розных відах выпечкі; таксама яны ўжывалі ў ежу насякомых: цвыркуноў, чарвякоў, мурашак і лічынак. У насякомых змяшчаецца больш бялкоў, чым у мясе, і па сёння яны з’яўляюцца дэлікатэсамі ў некаторых раёнах Мексікі. Ацтэкі трымалі хатніх жывёл накшталт індыка і іцкуінтлі, хоць звычайна мяса гэтых жывёл прызначалася для асаблівых выпадкаў — сітуацый выказвання падзякі і павагі. Яшчэ адной крыніцай мяса было паляванне — лані, кабаны, качкі.
Даследаванні Мантэналы паказалі, што сярэдняя працягласць жыцця месаамерыканцаў складала 37 гадоў (± 3 гады).
Ацтэкі шырока выкарыстоўвалі агаву (магей); з яе атрымлівалі ежу, цукар, напоі (пульке) і валакно для вяровак і адзення. Бавоўна і каштоўнасці былі даступныя толькі для эліты. Зерні какавы выкарыстоўвалі ў якасці грошай. Падначаленыя гарады выплачвалі штогадовую даніну ў выглядзе прадметаў раскошы (напрыклад, пёраў і багата ўпрыгожаных касцюмаў).
Пасля іспанскага заваявання некаторыя харчовыя культуры, — напрыклад, , — аказаліся пад забаронай, што прывяло да скарачэння харчовага рацыёну і хранічнага недаядання жыхароў.
Веды, пісьменнасць
Лячэнне ўключала ў сябе як магічныя сродкі, так і практычныя навыкі. Яны ўмелі ўпраўляць зламаныя косці, спыняць кроў, сшываць раны. Ведалі разнастайныя лячэбныя ўласцівасці раслін.
Для злічэння часу ацтэкі карысталіся двума календарамі, рытуальным з 260 дзён і сонечным, які меў 18 дваццацідзённых месяцаў і 5 нешчаслівых дзён. Назвы месяцаў у ім адпавядалі назвам сельскагаспадарчых раслін.
Спалучэнне двух тыпаў адліку часу давала ацтэкам, як і мая, 52-гадовы цыкл.
Для запісу гістарычных падзей, каляндарных і астранамічных з’яў і звязаных з імі рытуалаў, а таксама для ўліку зямельных дарэнняў і падаткаў, ацтэкі карысталіся пісьменнасцю , якая спалучала іерагліфічныя і піктаграфічныя прынцыпы. Пісьмёны наносіліся пёравым пэндзлікам на скуру аленя, тканіна або на паперу з магея. Да нашых дзён захавалася некалькі ацтэкскіх дакументаў, складзеных, відавочна, ужо пасля прыходу іспанцаў. Гісторыя захавала імёны некалькіх дзясяткаў паэтаў з народаў, якія гаварылі на мовах наўа. Самым праслаўленым з іх быў Несаўалькайотль (1402—1472), кіраўнік Тэскока .
Гл. таксама
- Камень Сонца
- Кецалькаатль
- Тысок
- Амімітль
- Libellus de medicinalibus indorum herbis
Зноскі
- Р. Кинжалов. Какао в культуре индейцев Месоамерики(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 8 лютага 2015.
Літаратура
- Ацтэкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 162. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Астеки // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Acte ki asteki naya isp aztecas indzejski narod Inshyya nazvy tenochki i meshyka Suchasnyya acteki zhyvuc u Meksicy Agulnaya kolkasc 1 2 mln chalavek 1992 Mova actekskaya nayatl Verniki kataliki Acteki voin yaguar z actekskaga kodeksu 16 st Agulnaya kolkasc 1 2 milyona chalavek Regiyony prazhyvannya Meksika Mova actekskaya nayatl Religiya katalictva zahoyvayucca starazhytnyya veravanni Blizkiya etnichnyya grupy Zmest 1 Gistoryya 2 Dzyarzhava 3 Asnovy gaspadarki vidy ramyostvay 4 Gramadskiya struktury 5 Zakanadaystva adukacyya syam ya 6 Religiya 7 Pobyt 7 1 Adzenne 7 2 Harchavanne 8 Vedy pismennasc 9 Gl taksama 10 Znoski 11 LitaraturaGistoryyapravicGistoryya actekay yak i inshyh naroday centralnaj Meksiki da pryhodu eyrapejcay vyadomaya pa ih padannyah zapisanyh ispanskimi i indzejskimi hranistami B Saagunberu D Duranbeen F Alvarada Tesasamokbeen F de Alva Ishtlilshachytlberu Chymalpainberu H Baytysta Pamarberu D Munyas Kamargabeen i insh uzho paslya kankisty Acteki pryjshli na Meksikanskae nagor e z poynachy z legendarnaj krainy Astlanberu Paslya doygih padarozhzhay u 1325 godze yany zasnavali gorad Tenachtytlan Spachatku znahodzilisya y zalezhnasci ad susednih dzyarzhay Byli na sluzhbe y kiraynika g Askapacalkaberu zavayoyvayuchy dlya tago susedniya zemli U 1428 godze razam z voinami garadoy Teskokaberu i Ueshacinka Huexotzinco razgramili g Askapacalka Utvaryli kaalicyyu z susednimi narodami akoluaberu g Teskoka i tepanekamiberu g Tlakapanberu Vyali vojny z inshymi narodami nayaberu a taksama z atomiberu na poynachy uastekami i tatanakami na yshodze sapatekami i mishtekami na poydni i taraskami purepecha beru na zahadze Asabliva paspyahovym bylo kiravanne Mantesumy I Rolya Tenachtytlana y sayuze troh garadoyberu uzrastala Inshyya kirayniki pracyagvali pashyrac mezhy actekskih valadarstvay U nekatoryh vypadkah na zemlyah peramozhanyh naroday razmyashchalisya kalonii actekay Bylo stvorana palitychnae ab yadnanne yakoe rasprasciralasya da beragoy Meksikanskaga zaliva na yshodze i Cihaga akiyana na zahadze Z 1503 goda actekami kiravay Mantesuma II yon byy uzyaty y palon ispancami i zabity y chas bitvy y 1520 DzyarzhavapravicActekskaya imperyya yak i bolshasc eyrapejskih imperyj byla velmi raznastajnaya etnichna geta byla hutchej adzinaya sistema zboru daniny chym adzinaya sistema kiravannya U getym kanteksce Arnold Tojnbi pravodzic analogiyu z Asiryjskaj imperyyaj Hoc garady pad uladaj actekay abkladalisya vyalikaj daninaj raskopki pakazvayuc ystojlivy rost dabrabytu prostyh lyudzej paslya padparadkavannya getyh garadoy Gandal vyoysya navat z varozhymi garadami Adziny narod yaki atrymay peramogu nad actekami purepechaberu byy galoynym vytvorcam mednyh syaker Asnoynym kiraynickim ukladam actekay stala sistema kamunikacyj pamizh zavayavanymi garadami U Mesaamerycy ne bylo cyaglavyh zhyvyol i kolavyh transpartnyh srodkay i darogi budavalisya dlya peramyashchennya peshshu Zvychajna budaynictva darog bylo chastkaj daniny Za darogami pastayanna sachyli tak shto navat zhanchyny magli padarozhnichac u adzinochku vandroyniki magli adpachyc paesci i navat akryyac y admyslovyh dobrayparadkavanyh dlya getaga mescah razmeshchanyh kozhnyya 10 15 kilametray Taksama pa getyh shlyahah pastayanna kursiravali gancy pajnani yakiya trymali actekay u kurse aposhnih padzej Stvarenne imperyi actekay pryvyalo da adnago z najbujnejshyh demagrafichnyh vybuhay naselnictva Mesaameryki pavyalichylasya z 10 da 15 milyonay chalavek Samaga vazhnaga chynoynika yrada Tenachtytlana eyrapejcy zvychajna nazyvayuc actekskim imperataram Z movy nayatl tytul imperatara Uej Tlataani ast Huey Tlahtoani perakladaecca prykladna yak Vyaliki Aratar tlatoke ast tlatoque aratary z yaylyalisya arystakratyyaj vyshejshym klasam gramadstva Ulada tlataani rasla z uzvyshennem Tenachtytlana K chasu praylennya Auicotlya tytul tlataani yzho mozhna lichyc analagam imperatarskaga ale yak i y Svyashchennaj Rymskaj imperyi yon ne peradavaysya pa spadchyne U syaredzine XV stagoddzya vazhnuyu rolyu y imperyi igray Tlakaelelberu ast Tlahcaelel advazhnae serca Yon mog stac tlataani ale palichyy za lepshae zastacca y cenyu cynoyki yaguara Tlakaelel byy plyamennikam tlataani Ickoatlyaberu i bratam Chymalpapokiberu i Matekusomy Iluikaminy nasiy tytul siyakoatl chyyakoatl u gonar bagini Chyyakoatlberu ekvivalent daradcy yak napisana y rukapise Ramiresabeen shto zagadvay Tlakaelel azhyccyaylyalasya yak maga hutchej Geta byy zhorstki refarmatar yon stvaryy novuyu strukturu kiravannya krainaj zagaday spalic bolshasc actekskih knig scvyardzhayuchy shto yse yany hluslivyya i perapisay gistoryyu actekay Akramya tago Tlakaelel refarmiravay religiyu pastaviyshy plemyannoga boga Uicylapochtli na adzin uzroven sa starazhytnymi bagami Tlalokam Teskatlipokaj i Kecalkoatlem Da yago zh podzvigay adnosyac magchyma perabolshvayuchy yvyadzenne zvychayu kvetkavyh vojnay beru i ystalyavanne pastayannyh chalavechyh ahvyaraprynashennyay dlya tago kab Sonca pracyagvala ruhacca pa nebe Getyya ystanaylenni pasluzhyli skoramu padzennyu actekskaj imperyi y chasy Kankisty i pahodu Kartesa Na momant Kankisty dzyarzhava actekay zajmala terytoryyu ad Meksikanskaga zaliva da Cihaga akiyana ad vuscyay rek Balsas i Panukoda da zyamel maya Z inshaga boku gorad dzyarzhava Tlaskalaberu na poynachy daliny Puebla ne padparadkavalasya actekam Asnovy gaspadarki vidy ramyostvaypravicAsnovu isnavannya actekay skladala praduktyynae paliynae zemlyarobstva na chynampah palosah zyamli dayzhynyoj nekalki dzyasyatkay metray i shyrynyoj da 10 m yakiya yvahodzili y vadu kanala Yany ykladvalisya plastom travy trysnyagu i gleyu pry neabhodnasci azhyccyaylyaysya paliy Chynampa doyga zahoyvala yradlivasc na yoj mozhna bylo atrymlivac uradzhaj nekalki razoy u god Galoynaj kulturaj byla kukuruza vyroshchvali taksama shmat viday fasoli percu i inshaga z tehnichnyh kultur bavoynu Razvodzili pchol a taksama kashenil na adnym z viday kaktusa Acteki razvodzili indykoy gusej i kachak trymali sabak Nyagledzyachy na vyrashalnuyu rolyu y gaspadarcy actekay praduktyynaga zemlyarobstva yany atrymali y spadchynu ad svaih prodkay navyki zbiralnikay Ab getym svedchyc u pryvatnasci vykarystanne mageya vid agavy Stvol sluzhyy budaynichym materyyalam kalyuchki igolkami karani ishli na ezhu z liscya rabili dah z vychyshchanyh valoknay tkaniny i paperu z soku vyrablyali lasunki i hmelny napoj Ispanski hranist B de Las Kasasberu adzin z pershyh gistorykay zavayavannya Ameryki peralichyy u svayoj Apalagetychnaj gistoryi bolsh za dva dzyasyatki sposabay uzhyvannya mageya U chas shtogadovyh peralyotay ptushak acteki bili shmat kachak gusej i inshaj ptushynaj dzichyny U azyorah i pratokah lavili rybu Actekskiya ramesniki pa majstersku apracoyvali kamen tkali shyli adzezhu rabili yprygozhvanni uzvodzili budynki apracoyvali medz zolata i serabro yak halodnym kavannem tak i playlennem yany ymeli splaylyac zolata z meddzyu Velmi shanavalisya skladanyya galaynyya ybory i plashchy z roznakalyarovyh pyoray Acteki taksama praslavilisya vyrabam mazaichnyh vyrabay yak va yprygozhvanni draylyanyh i kamennyh skulptur tak i y arhitektury Pry vyrabe keramichnaga posudu acteki yak i bolshasc inshyh naroday Ameryki ne karystalisya gancharnym kolam Svoj posud yany yprygozhvali malyunkami raslin ptushak i ryb Dobra byy arganizavany gandal karavany y skladze gandlyaroy noschykay i vartavyh adpraylyalisya dalyoka za mezhy actekskih uladannyay Gandal byy yak menavy tak i pry dapamoze agulnyh ekvivalentay zernyay kakavy kavalachkay bavaynyanyh tkanin mednyh syakerak abo nazhoy serpapadobnaj formy lyulechak z pyoray ptushak z zalatym pyaskom U zhycci actekay vyalikae mesca zajmala vajna galoynaj metaj yakoj byy zahop palonnyh dlya ahvyaraprynashennyay tamu palonnyh ne abmenvali i ne vyzvalyali Asnoynaj zbroyaj byy luk sa strelami z nakanechnikami z kamenya kosci abo kremenyu i absidyyanu Acteki vykarystoyvali taksama dzidakidalnicy i draylyanyya myachy z rezhuchymi absidyyanavymi ykladyshami Ahoynaj zbroyaj sluzhyy pleceny shchyt i u znaci pancyr z bavoyny i draylyany shlem U pradstaynikoy vyshejshaj znaci pancyr mog byc zrobleny z zalatyh plascin Gramadskiya strukturypravicActeki praktychna nasyalyali adzin gorad i yago navakolli utvarayuchy gorad dzyarzhavu Nizhnyaj adzinkaj actekskaga gramadstva zvychajna lichac kalpulli ast calpulli susedskiya abshchyny Yany valodali zyamlyoj yakuyu padavali y karystanne muzhchynam galovam syamej Zyamlya perahodzila pa spadchyne synu malodshamu bratu abo plyamenniku pa muzhchynskaj linii Zyamlya magla peradavacca y arendu inshamu chalaveku z abshchyny kalpulli ale ne pradavalasya i vyartalasya y kalpulli kali yae ne apracoyvali dva gady abo vyradzhalasya muzhchynskaya liniya yae yladalnikay U abshchyny byli svabodnyya zemli yakiya padavalisya pa mery patreby Chastka supolnyh zyamel apracoyvalasya razam Uradzhaj z ih ishoy na vyplatu padatkay i ytrymanne galavy kalpulli i bolsh vysokih sluzhbovyh asob Byli prykmety raspadu supolnaga zemlyarobstva Znatnyh lyudzej za sluzhbu stali nadzyalyac zemlyami Getyya zemli davalisya y pazhyccyovae karystanne i pavinny byli perahodzic peraemniku pa pasadze Ale takimi peraemnikami chasta stanavilisya syny i zemli peratvaralisya y spadchynnyya Praslaylenyya voiny atrymlivali zemli na terytoryi karennyh naroday yany taksama perahodzili ad backi da syna Galovy syamej skladali radu starejshyn abshchyny uznachalvay yae kalpullek Yon abiraysya radaj ale yak pravila z synoy papyarednyaga pravadyra Yon razmyarkoyvay zemli vyrashay sprechki kiravay gramadskimi shovishchami Abshchyna mela i vaennaga pravadyra yaki navuchay moladz i vykonvay palicejskiya funkcyi Yon zha yznachalvay voinay abshchyny pry bayavyh dzeyannyah U kozhnaga kalpulli byli svae hramy i nekatoryya gramadskiya pabudovy Yany razmyashchalisya vakol ploshchy yakaya stanavilasya centram abshchyny U actekay bylo 20 kalpulli abshchyn Na plemyannoj radze kalpulli byy pradstayleny chalavekam yaki zvaysya arataram Paspyahovyya vojny i pavelichenne bagaccyay pryvyali da prykmetnaga rasslaennya gramadstva Nizhnyuyu stupen u actekskim gramadstve zajmali raby Imi stanavilisya dayzhniki zlachyncy lyudzi yakiya pastupili y yakasci daniny ad zavayavanyh naroday tyya hto praday abo zaklay syabe y rabstva dzeci pradadzenyya backami Gaspadar raba ne mey prava zabic yago i mog pradac yago inshamu chalaveku tolki pa ih raboy zgodze Rab mog zavodzic syam yu i mec mayomasc Yon mog atrymac volyu vyarnuyshy doyg ci groshy zaplachanyya kalisci za yago i nekatorymi inshymi sposabami Rabstva ne bylo spadchynnym dzeci raboy stanavilisya majekami Majeki volnyya acteki yakiya akazalisya pa nejkih prychynah pa za kalpulli Yany pracavali noschykami abo apracoyvali atrymanuyu ad hramay ci gaspadaroy zyamlyu za yakuyu addavali chastku yradzhaya vyalikuyu Yany ne magli pakidac zyamlyu na yakuyu ih sadzhali U chas vajny sluzhyli y apalchenni Vyalikuyu chastku volnyh actekay skladali zemlyaroby Yany placili padatki vykonvali ysyakaga rodu pavinnasci Syarod ih vyluchaysya sloj starejshyn yakiya byli vyzvaleny ad padatkay i ne ydzelnichali y pradukcyjnaj pracy U yago yvahodzili i praslaylenyya voiny yakiya atrymlivali zyamlyu y pazhyccyovae karystanne Admyslovyya praslojki syarod volnyh skladali ramesniki i gandlyary Nizhni sloj znaci ytvarali lyudzi yakiya praslavilisya y vojnah pry vykananni sluzhbovyh abavyazkay abo admyslovaj religijnaj starannascyu Yany vyzvalyalisya ad nekatoryh padatkay meli prava nasic adzezhu z tonkaj bavoyny uprygozhanni z zolata i kashtoynyh kamyanyoy admyslovyya znaki yakiya pakazvali na ih status Zvychajna ih abirali na adkaznyya pasady Ih stanovishcha ne bylo spadchynnym Sasloye zhracoy farmiravalasya z malodshyh dzyacej znaci Syarod ih vyluchalasya nekalki stupenej Najvyshejshymi ierarhami byli zhracy bagoy Uitcylapochtli i Tlaloka Yany byli daradchykami vyarhoynaga kiraynika i chlenami plemyannoj rady Rada z 20 chlenay vyrashala zvychajnyya dzyarzhaynyya spravy ab yaylyala vajnu i zaklyuchala mir vyrashala sprechki kalpulli i pamizh asobnymi asobami z roznyh kalpulli Najvazhnejshyya pytanni uklyuchayuchy vybary vyarhoynaga kiraynika vyrashalisya na vyalikaj radze kudy yvahodzili taksama gramadzyanskiya i vaennyya pravadyry kalpulli vaennyya pravadyry fratryj i nekatoryya inshyya sluzhachyya a taksama samyya vysokapastaylenyya zhracy 20 kalpulli skladali 4 fratryi Kozhnaya fratryya mela svae hramy arsenaly sa zbroyaj Na chale ih stayali vaennyya pravadyry yakiya z yaylyalisya daradchykami vyarhoynaga kiraynika Vyarhoyny kiraynik actekay zvaysya tlakatekutli pravadyr muzhchyn Yago stanovishcha padkreslivalasya admyslovaj adzezhaj i pyshnascyu yprygozhannyay formaj znosin z im navakolnyh sposabam peramyashchennya yago peranosili na nasilkah i nekatorymi inshymi sposabami U yago rasparadzhenni bylo zbiranne padatkay pryyom pasloy pravyadzenne pryyomay u gonar pasloy i znaci Yon z yaylyaysya vaennym pravadyrom kanfederacyi Asabliva yzros yplyy vyarhoynyh kiraynikoy u gady yakiya papyarednichali z yaylennyu ispancay U tlakatekutli byy supravicel yon prymay i razmyarkoyvay daninu starshynstvavay na plemyannoj radze u chas vojn kiravay actekskimi vojskami Zakanadaystva adukacyya syam yapravicAdnosiny pamizh lyudzmi regulyavalisya sistemaj zagaday i zabaron i pakarannyay za ih parushenne Kreynaj pomsty ne isnavala Pakaranni byli roznaga rodu cyalesnyya kanfiskacyya mayomasci addavanne y rabstva karotkae turemnae znyavolenne gramadskae absmejvanne Ale y bolshasci vypadkay vinavatyya karalisya smercyu ad zlachynstva suprac dzyarzhavy da parushennya terminay uborki yradzhayu Vinavataga magli pavesic abezgalovic zadushyc zasekchy abo chvartavac Pralyubadzejstva karalasya spalvannem na slupe zbivannem kamyanyami U actekay melisya gramadskiya shkoly u yakih hlopchykay vuchyli vaennamu mastactvu spevam tancam i pramoynictvu Dzeci znaci navedvali shkolu zhracoy dze vuchylisya pismu skladannyu vershay astranamichnym vedam i gistoryi i pryluchalisya da religijnyh kanonay U shlyub ustupali y 16 18 gadoy dzyaychyny i y 20 22 gady yunaki Galoynuyu rolyu y zaklyuchenni shlyubay gulyali backi Isnavali nekatoryya abmezhavanni y vybary partnyora nelga bylo ystupac u shlyub z blizkimi svayakami yak pa muzhchynskaj tak i pa zhanochaj liniyah a taksama ynutry kalpulli Vyaselny abrad uklyuchay sumesnuyu trapezu tancy krovapuskanne i inshae Vyadoma bylo mnagazhenstva asabliva y vyshejshyh kolah Pry razvodze syny zastavalisya z backam dochki z maci Razvedzenaya zhanchyna vyartalasya y svoj kalpulli i magla znoy ustupic u shlyub Pa smerci muzha yago ydava zastavalasya y kalpulli muzha i ystupala y shlyub z adnym z yago chlenay ReligiyapravicActeki paklanyalisya mnostvu bagoy roznaga yzroynyu i znachnasci asabistyh syamejnyh supolnyh a taksama agulnaactekskih Syarod aposhnih admyslovae mesca zajmali bog vajny Uicylapochtli bog nochy i lyosu Teskatlipokaberu bog dazhdzhu vody groma i gor Tlalok bog vetru i zastupnik zhracoy Kecalkoatl Ptushyny zmej Bogam zemlyarobstva byy Shypeberu Paklanyalisya taksama bogu i bagini maisu Acteki lichyli shto u zalezhnasci ad rodu smerci dushy pamerlyh adpraylyalisya albo y padzemnae carstva albo y krainu boga Tlaloka yakaya lichylasya zyamnym raem albo y nyabesnae zhyllyo boga sonca Getaga najvyshejshaga gonaru ydastojvalisya advazhnyya voiny lyudzi prynesenyya y ahvyaru i zhanchyny pamerlyya pry rodah U actekay byla skladanaya sistema rytualay yakaya skladalasya z cykla svyat pryvyazanyh galoynym chynam da zemlyarobchaga kalendara Chastkaj getyh rytualay byli raznastajnyya tancy i gulni y myach Vazhnym rytualam bylo prynyasenne bagam kryvi chalaveka Acteki lichyli shto tolki pastayanny prytok kryvi padtrymlivay bagoy maladymi i mocnymi Velmi shyroka praktykavalisya krovapuskanni dlya chago pratykalisya yazyk mochki vushej kanechnasci i navat palavyya organy Zhracy zvyartalisya da takih aperacyj nekalki razoy u dzen Bolsh zha ysyago bagam patrabavalisya chalavechyya ahvyaraprynashenni Yany meli mesca na vyarshyni piramid u hrama tago abo inshaga bazhastva Byli vyadomyya roznyya sposaby zabojstva ahvyary Chasam u rytuale ydzelnichala da shasci zhracoy Pyacyora ytrymlivali ahvyaru spinoj na rytualnym kameni chacvyora trymali za kanechnasci adzin za galavu Shosty rassyakay nazhom grudzi vyryvay serca pakazvay yago soncu i zmyashchay u pasudzinu yakaya stayala perad vyyavaj bazhastva Abezgaloylenae cela skidalasya yniz Yago padbiray chalavek yaki padaryy ahvyaru ci palaniy yae Yon prynosiy cela dadomu dze addzyalyay kanechnasci i ryhtavay z ih rytualnuyu ezhu yakuyu dzyaliy sa svayakami i syabrami Lichylasya shto z yadzenne ahvyary yakaya yvasablyala pa yyaylennyah actekay boga pryluchala da samoga boga Lichac shto y god lik lyudzej prynesenyh u ahvyaru mog dasyagac 2 5 tysyach chalavek PobytpravicAdzennepravic Muzhchynskae i zhanochae adzenne yprygozhvalasya arnamentami syarod yakih najbolsh raspaysyudzhanymi byli sonca geametrychnyya figury Kashtoynyya kamyani rakaviny zhyvyolnyya matyvy trusy pyory zmei matyli ryby rasliny kaktusy padayuchy sneg Muzhchynskae adzenne Galoyny atrybut muzhchynskaj adzezhy mashtlatl nabedranaya pavyazka yakuyu ne zdymali navat nochchu nagadvae suchasnyya pampersy Mashtlatl apranali hlopchyki z trynaccacigadovaga yzrostu Galoynae verhnyae adzenne tylmatli plashch Pramavugolny kavalak tkaniny zavyazvali vuzlom na grudzyah abo plyachy takim chynam kab speradu zakryvalasya cela i nogi Bednyya klasy apranali praktychna adnatonnyya belyya plashchy i pavyazki a zamozhnyya muzhchyny rasshytyya malyaynichyya ybory Voinu yaki yzyay u palon pershaga voraga vyshyvali na plashchy kvetki albo skarpiyona paslya dvuh palonnyh nakidku abshyvali chyrvonaj ablyamoykaj treci podzvig yznagarodzhvaysya raskoshna vyshytym plashchom Vopytnyya voiny nasili chyrvonyya nakidki z belaj paloskaj Zhracy apranali tylmatli cyomna zyalyonaga abo chornaga koleru z vyyavaj kascej cherapay a zyalyona blakitny plashch shyutylmatli nasiy tolki imperatar tlataani Taksama bylo va yzhytku muzhchynskae adzenne actekay shykolli tunika z karotkimi rukavami yakaya zamyanyae plashch ickaupilli ablipalnaya bavaynyanaya kashulya yakaya zamyanyala branyu Kali muzhchyna advazhvaysya nadzec kascyum yaki ne adpavyadae yamu pa klasu to mog naklikac na syabe strogae pakaranne chasam navat smerc Zhanochae adzenne Abavyazkovy atrybut adzennya zhanchyny doygaya spadnica Zhyharki vyoski hadzili z neprykrytymi grudzmi a yzho pradstaynicy vyshejshyh slayoy naverh spadnicy nasili yipil doygaya bluza z vyshyykaj kalya garlaviny Vyhodzyachy na vulicy zhanchyny nakidvali na plechy kechkemitl prygozha azdoblenaya rombapadobnaya peleryna U prostyh lyudzej abutku ne bylo a voiny i bagacei meli kaktli sandali sa skury albo valoknay agavy Adzenne actekay pradugledzhvala galaynyya ybory ale ih nadzyavali tolki voiny asabistaj ahovy imperatara pavyazki z pyoray i sam imperatar vyanok Acteki davoli adkazna padbirali stryzhki pakolki prychoska svedchyla ab klasavym stanovishchy i inshyh dasyagnennyah Uprygazhenni yak supracleglasc strymanasci z kasmetykaj byli zalishne bagatymi shmatlikimi vytanchanymi Harchavannepravic Acteki stvaryli shtuchnyya astravy abo chynampy na vozery Teskoka na getyh astravah vyroshchvali zbozhzhavyya i sadovyya kultury Asnoynymi praduktami harchavannya actekay byli mais kukuruza baby i garbuzovyya Chynampy byli velmi efektyynymi ygoddzyami i davali da syami uradzhayay u god na asnove byaguchyh uradzhayay chynampy bylo padlichana shto 1 gektar chynampy mozha prakarmic 20 chalavek a z 9000 gektaray chynampy zbirali harchavanne na 180 000 chalavek Acteki vyroshchvali mnostva raznastajnyh gatunkay kukuruzy z shyrokim pobach aminakislot akramya tago yany vyroshchvali amarant u zernyah yakoga zmyashchaecca shmat byalku Bolsh tago u actekay byla vyalikaya raznastajnasc inshaj ezhy yany lavili akacilay malenkih krevetak zbytnyh y vozery Teskoka zbirali vodarasc spiruliny bagatuyu flavaprateinami yakaya vykarystoyvalasya y roznyh vidah vypechki taksama yany yzhyvali y ezhu nasyakomyh cvyrkunoy charvyakoy murashak i lichynak U nasyakomyh zmyashchaecca bolsh byalkoy chym u myase i pa syonnya yany z yaylyayucca delikatesami y nekatoryh rayonah Meksiki Acteki trymali hatnih zhyvyol nakshtalt indyka i ickuintli hoc zvychajna myasa getyh zhyvyol pryznachalasya dlya asablivyh vypadkay situacyj vykazvannya padzyaki i pavagi Yashche adnoj krynicaj myasa bylo palyavanne lani kabany kachki Dasledavanni Mantenaly pakazali shto syarednyaya pracyaglasc zhyccya mesaamerykancay skladala 37 gadoy 3 gady Acteki shyroka vykarystoyvali agavu magej z yae atrymlivali ezhu cukar napoi pulke i valakno dlya vyarovak i adzennya Bavoyna i kashtoynasci byli dastupnyya tolki dlya elity Zerni kakavy 1 vykarystoyvali y yakasci groshaj Padnachalenyya garady vyplachvali shtogadovuyu daninu y vyglyadze pradmetay raskoshy napryklad pyoray i bagata yprygozhanyh kascyumay Paslya ispanskaga zavayavannya nekatoryya harchovyya kultury napryklad amarant akazalisya pad zabaronaj shto pryvyalo da skarachennya harchovaga racyyonu i hranichnaga nedayadannya zhyharoy Vedy pismennascpravicLyachenne yklyuchala y syabe yak magichnyya srodki tak i praktychnyya navyki Yany ymeli ypraylyac zlamanyya kosci spynyac kroy sshyvac rany Vedali raznastajnyya lyachebnyya ylascivasci raslin Dlya zlichennya chasu acteki karystalisya dvuma kalendarami rytualnym z 260 dzyon i sonechnym yaki mey 18 dvaccacidzyonnyh mesyacay i 5 neshchaslivyh dzyon Nazvy mesyacay u im adpavyadali nazvam selskagaspadarchyh raslin Spaluchenne dvuh typay adliku chasu davala actekam yak i maya 52 gadovy cykl Dlya zapisu gistarychnyh padzej kalyandarnyh i astranamichnyh z yay i zvyazanyh z imi rytualay a taksama dlya yliku zyamelnyh darennyay i padatkay acteki karystalisya pismennascyuberu yakaya spaluchala ieraglifichnyya i piktagrafichnyya pryncypy Pismyony nanosilisya pyoravym pendzlikam na skuru alenya tkanina abo na paperu z mageya Da nashyh dzyon zahavalasya nekalki actekskih dakumentay skladzenyh vidavochna uzho paslya pryhodu ispancay Gistoryya zahavala imyony nekalkih dzyasyatkay paetay z naroday yakiya gavaryli na movah naya Samym praslaylenym z ih byy Nesayalkajotlberu 1402 1472 kiraynik Teskokaberu Gl taksamapravicKamen Sonca Kecalkaatl Tysok Amimitl Libellus de medicinalibus indorum herbisZnoskipravic R Kinzhalov Kakao v kulture indejcev Mesoameriki nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 11 sakavika 2012 Praverana 8 lyutaga 2015 LitaraturapravicActeki Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 2 Arshyca Belaruscy Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1996 T 2 S 162 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0061 7 t 2 Asteki Enciklopedicheskij slovar Brokgauza i Efrona V 86 tomah 82 t i 4 dop rusk SPb 1890 1907 Uzyata z https be wikipedia org w index php title Acteki amp oldid 4750914