Віленскі ўніверсітэт, таксама Вільнюскі ўніверсітэт — найбуйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова сучаснай Літоўскай Рэспублікі ў Вільнюсе, адна з найстарэйшых ВНУ Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, буйны навуковы цэнтр.
Вільнюскі ўніверсітэт | |
---|---|
літ.: Vilniaus universitetas | |
Заснаваны | 1579 |
Рэктар | Рымвідас Пятраўскас |
Студэнты | 23 517 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Узнагароды | |
Сайт | vu.lt (літ.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт складаюць 12 факультэтаў, 8 інстытутаў, найстарэйшая ў Літве бібліятэка, 3 універсітэцкія шпіталі, астранамічная абсерваторыя, батанічны сад, вылічальны цэнтр і касцёл Святога Яна.
На 1 студзеня 2005 года ў Вільнюскім універсітэце навучалася 22 618 студэнтаў, з якіх 15 789 на дзённым аддзяленні, 6 829 на завочным і вячэрнім. Універсітэт займае некалькі будынкаў і комплексаў будынкаў у розных раёнах Вільнюса і Каўнаса. У Ансамблі Вільнюскага ўніверсітэта ў гістарычным цэнтры горада месцяцца адміністрацыя, бібліятэка, гістарычны, філалагічны і філасофскі факультэты.
Гісторыя
Віленскі езуіцкі калегіум
На аснове парафіяльнай школы езуіты 27 верасня 1570 года заснавалі ў Вільні калегіум, разлічаны на 160 навучэнцаў. Адзін з галоўных заснавальнікаў езуіцкага калегіума віленскі біскуп Валяр’ян Пратасевіч.
Віленская акадэмія
7 ліпеня 1578 года ў Львове Стэфанам Баторыем быў выданы першы прывілей, які надаваў калегіуму такія самыя правы, што мелі акадэміі і ўніверсітэты, але без вялікай або малой пячаткі Вялікага Княства Літоўскага прывілей не меў сілы, у той час вялікай пячаткай распараджаўся канцлер Мікалай Радзівіл Руды, кальвініст па веравызнанні. 1 красавіка 1579 года Стэфанам Баторыем быў выдадзены другі прывілей, згодна з якім езуіцкі калегіум мусіў пераўтварыцца ў акадэмію (лац.: Almae Academia et Universitas Vilnensis Societatis Jesu), а кароль і вялікі князь прызначаў дзеля гэтага адпаведныя сродкі. Канцлер зноў адмовіўся прыкладаць вялікую пячатку, але Стэфан Баторый упэўніў, таксама кальвініста, падканцлера Астафія Валовіча прыкласці да прывілея малую пячатку і тым самым надаць яму юрыдычную моц. Ужо 30 кастрычніка 1579 года Папа Рыгор XIII сваёй булай зацвердзіў гэты прывілей.
Мовай выкладання ў акадэміі была лаціна, як тады было прынята ў Еўропе, а выкладчыкі паходзілі з розных частак Рэчы Паспалітай. Першым рэктарам стаў Пётр Скарга. Акадэмія першапачаткова складалася з двух факультэтаў — філасофскага і тэалагічнага. У 1641 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза выдаў прывілей на заснаванне медыцынскага і юрыдычнага факультэтаў — у тым жа годзе юрыдычны факультэт быў створаны.
У 1735—1737 гадах пасаду рэктара займаў Кароль Бартольд.
Віленская акадэмія была адзінай вышэйшай школай у Вялікім Княстве Літоўскім. Да найбольш вядомых вучоных, звязаных з гэтым перыядам вучэльні, належаць Мацей Сарбеўскі — паэт, які пісаў па-польску і па-лацінску, Войцех Віюк-Каяловіч — гісторык, Марцін Сміглецкі — аўтар папулярнага па ўсёй Еўропе падручніка логікі. Акадэмія была важным цэнтрам контррэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. У XVIII стагоддзі ў акадэміі распрацаваныя правілы літоўскай мовы і ўпершыню распачаты друк на ёй у межах Вялікага Княства Літоўскага. У 1753 годзе адкрытая абсерваторыя, а пры ёй — фізічны і астранамічны факультэты.
У 1773 годзе Ордэн езуітаў быў скасаваны, а акадэмія перайшла ва ўладанне дзяржавы.
Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага
Пасля скасавання Ордэна іезуітаў (1773) Віленская акадэмія ў 1781 ператвараецца ў Галоўную школу Вялікага княства Літоўскага (лац.: Schola Princips Magni Ducatus Lithuaniae) — свецкую вучэльню, рэфармаваную Адукацыйнай камісіяй. Пачынаецца выкладанне па-польску і па-літоўску на некаторых факультэтах — літэратуры і гісторыі Польшчы і Літвы, прыродных і матэматычных навук. Афіцыйна школа па-ранейшаму называецца по-лацінску «Academia et Universitas Vilnensis», толькі без азначэння «Societatis Jesu». Але менавіта ў гэты час яе сталі часцей называць універсітэтам, а не акадэміяй як раней. Гэты перыяд час пэўнага росквіту навучальнай установы, хаця пры нацыянальна-культурным заняпадзе ў ВКЛ школа і была паланізаваная. У той жа час школа мела найлепшы ў Рэчы Паспалітай медыцынскі факультэт, створаны прыехаўшым з Вены Ёганам Петэрам Франкам.
Галоўная віленская школа
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай пераіменавая на Галоўную віленскую школу (руск.: Главная виленская школа) і на нейкі час страціла свой былы статус і веліч.
Імператарскі Віленскі ўніверсітэт
Падпісаным 4 (16) красавіка 1803 года імператарам Расійскай імперыі Аляксандрам I актам Галоўная віленская школа пераўтворана ў Імператарскім Віленскім універсітэтам і робіцца цэнтрам адукацыі для васьмі губерняў — Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Валынскай, Падольскай, Кіеўскай.
Ганаровым апекуном і патронам універсітэта становіцца князь Адам Чартарыйскі. Некаторы час, да паўстання 1830—1831 гг., універсітэт зазнае час росквіту. Да найбольш вядомых вучоных гэтага часу, звязаных з універсітэтам, належаць Ян Снядэцкі, Анджэй Снядэцкі, Іаахім Лялевель, Міхал Ачапоўскі, Сімонас Даўкантас, Іозеф Франк. Вучыліся тут Адам Міцкевіч, Юліуш Славацкі. Колькасць студэнтаў узрасла ад 290 у 1804 да 1321 у 1830. У 1823 годзе вучэльня стала найбуйнейшай у Расіі і Еўропе, пераважаючы па колькасці студэнтаў Оксфардскі ўніверсітэт.
Складаўся з 4 факультэтаў — фізіка-матэматычны, медыцынскі, маральна-палітычны (з багаслоўем), літаратурны з мастацтвамі. Было 32 кафедры, выкладалася 55 прадметаў. Універсітэту належалі: батанічны сад, анатамічны музей, клініка, фізічная і хімічная лабараторыі, бібліятэка на 60000 тамоў.
Тут дзейнічалі тайныя студэнцкія арганізацыі філарэтаў, філаматаў. У 1823 годзе па справе аб прыналежнасці да іх былі арыштаваныя і пасля доўгатэрміновага трымання за кратамі высланыя ў розныя гарады Расіі дзясяткі навучэнцаў, сярод якіх і Адам Міцкевіч. Адам Чартарыйскі быў адхілены ад універсітэта, яго месца заняў Мікалай Навасільцаў (1768—1838). Пасля гэтага паступова ўвадзілася руская мова.
У розны час тут вучыліся літаратар і калекцыянер Аляксандр Жыркевіч (1857—1927), польскі дзяржаўны дзеяч Юзаф Пілсудскі (1867—1935), савецкі дзяржаўны дзеяч Фелікс Дзяржынскі (1877—1926), акцёр Васіль Качалаў (1875—1948), мастак Мсціслаў Дабужынскі (1875—1957), літоўскі кампазітар Канстанцінас Галкаускас (1875—1963), тэарэтык літаратуры Міхаіл Бахцін (1895—1975).
З-за непасрэднай ці ўскоснай падтрымкі шматлікімі студэнтамі і выкладчыкамі паўстання 1831 года рэскрыптам Мікалая I 1 мая 1832 года ўніверсітэт цалкам скасоўваецца. Медыцынскі і тэалагічны факультэты ператвараюцца ў Медыка-хірургічную акадэмію, якая потым перадаецца Кіеўскаму ўніверсітэту Св. Уладзіміра і ў каталіцкую Духоўную акадэмію, з часам пераведзеную ў Санкт-Пецярбург).
З 1855 у будынках універсітэта знаходзіцца Музей старажытнасцей, потым Публічная бібліятэка, архіў, а таксама дзве мужчынскія гімназіі.
Універсітэт Стэфана Баторыя
Па ўказе Юзафа Пілсудскага ад 28 жніўня 1919 года ў Вільні быў заснаваны ўніверсітэт. 11 кастрычніка 1919 года адбылося ўрачыстае адкрыццё ўніверсітэта Стэфана Баторыя (польск.: Uniwersytet Stefana Batorego w Wilnie) на месцы былога Віленскага ўніверсітэта. Мовай выкладання ў міжваенны перыяд была выключна польская, таму ўніверсітэт успрымаўся як фарпост польскасці на шматэтнічным усходзе Другой Рэчы Паспалітай (т.зв. «Крэсы ўсходнія»). Універсітэт не быў цэнтральным у Другой Рэчы Паспалітай; найбольш славіўся факультэт польскай філалогіі — менавіта ён даў жыццё паэтычнай групе «Жагарыстаў», да якой належаў і Чэслаў Мілаш. Між тым, некаторыя польскія дзеячы () выступалі за роўную мажлівасць навучэння па-польску, па-беларуску і па-літоўску.
Пасля перадачы восенню 1939 года Вільні Літоўскай Рэспубліцы ўніверсітэт быў на кароткі час літуанізаваны. Яго назва была змененая на Vilniaus Universitetas, а літоўская мова ўпершыню была абвешчана адзінай афіцыйнай мовай выкладання. Аднак літоўскамоўнай прафесуры папросту не хапала, таму нейкі час з універсітэтам па-ранейшаму супрацоўнічалі польскія выкладчыкі, такім чынам польская мова заставалася ва ўжытку. Польскія традыцыі ўніверсітэта Стэфана Баторыя пераняў Торуньскі ўніверсітэт Мікалая Каперніка, які стваралі былыя прафесары з Вільні. Туды ж, у Торунь, трапіла і большасць архіваў міжваеннага часу.
Сучасны ўніверсітэт
У 1940 годзе Літоўская Рэспубліка была далучаная да СССР, а ўніверсітэт рэфармаваны на ўзор савецкіх вышэйшых школ. Большасць польскіх і літоўскіх прафесараў звольнена. Падчас Другой сусветнай вайны (1943—1944) быў закрыты. З восені 1944 дзейнічаў як ВНУ савецкага тыпу — Вільнюскі дзяржаўны ўніверсітэт, з 1955 да 1989 імя дзеяча камуністычнага руху Вінцаса Міцкявічуса-Капсукаса. У 1971 Вільнюскі дзяржаўны ўніверсітэт імя В. Капсукаса быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; у 1979 «за заслугі ў падрыхтоўцы спецыялістаў для народнай гаспадаркі, дасягненні ў галіне навуковых вынаходніцтваў і ў сувязі з 400-годдзем з дня заснавання» — ордэнам Дружбы народаў. Тады ўніверсітэт быў тыповай правінцыйнай савецкай ВНУ. Галоўнай мовай выкладання стала руская, а па-літоўску выкладалася ў асноўным толькі адпаведная філалогія. Аднак паколькі ўніверсітэт меў рэспубліканскі статус, ён павялічыўся да памераў вялікага ўніверсітэта з дастатковай колькасцю факультэтаў, на якіх навучалася больш за 5000 студэнтаў (гэтая лічба ўвесь час павялічвалася).
Прынятым ў 1990 годзе Статутам універсітэта зацверджана яго аўтаномія, а пасля набыцця Літоўскай Рэспублікай незалежнасці ўніверсітэт ізноў літуанізаваны — вярнуліся парадкі 1939 года з тагачаснай назвай і літоўскай мовай выкладання.
Структура
Факультэты
- Прыродных навук
- Гісторыі
- Каўнаскі гуманітарны
- Камунікацыі
- Матэматыкі і інфарматыкі
- Медыцыны
- Права
- Фізікі
- Філалогіі
- Філасофіі
- Хіміі
- Эканомікі
Інстытуты
- Замежных моў
- Міжнародных зносін і палітычных навук
Цэнтры
- Даследванняў навакольнага асяроддзя
- Даследванняў рэлігіі
- Міжнародны цэнтр эканомікі і менеджмента ведаў
Бібліятэка
Бібліятэка Вільнюскага ўніверсітэта — найстарэйшая і адна з самых буйных у Літве. Гісторыю ўніверсітэцкай бібліятэкі прынята вясці ад бібліятэкі езуіцкага калегіуму, якая па тэстаменце вялікага князя Жыгімонта Аўгуста атрымала пасля яго смерці (7 ліпеня 1572) вялікую колькасць кніг з яго прыватнай бібліяэткі.
У фондах бібліятэкі больш за 5,3 мільёнаў асобнікаў, сярод іх 178.306 выданых у XV — XVIII стст., звыш 250.000 рукапісных дакументаў (найстарэйшыя — з XIII ст.). Такім чынам, бібліятэка Вільнюскага ўніверсітэта з’яўляецца найбуйнейшай бібліятэкай Літоўскай Рэспублікі. У бібліятэцы больш за 27.000 чытачоў.
Ганаровыя доктары
- Ян Сафарэвіч (1916—1993), дзейны акадэмік Польскай Акадэміі навук, прафесар Кракаўскага Ягелонскага Універсітэта (1979)
- Здэнэк Чэшка, член-карэспандэнт Акадэміі навук Чэхіі, рэктар Пражскага Карлавага Універсітэта (1979)
- Вэрнэр Шэлер, прафесар (Германія) (1979)
- , адміністратар Агенцтва абароны навакольнага асяроддзя ЗША па пятым рэгіёне (1989)
- , дырэктар Міжнароднага матэматычнага цэнтра Стэфана Банаха, дзейны акадэмік Польскай Акадэміі навук, прафесар Варшаўскага Універсітэта (1989)
- Хрысціян Вінтор, прафесар універсітэта Франкфурта-на-Майне (Германія) (1989)
- Марцінас Ічас, прафесар, універсітэт Нью-Ёрка (1992)
- , прафесар, Інстытут славяназнаўстава і балканістыкі Расійскай Акадэміі Навук (1994)
- Вацлаў Гавел, прэзідэнт Чэхіі (1996)
- Юліюш Бардах, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта (1997)
- Збігнеў Бжазінскі, урадавы прафесар (ЗША) (1998)
- Эдуард Любімскі, прафесар Маскоўскага Дзяржаўнага Універсітэта (2000)
- Юрый Сцяпанаў, прафесар, Расійская Акадэмія Навук (2002)
- Аляксандр Кваснеўскі, Прэзідэнт Польшчы (2005)
- Ігар Новікаў, расійскі астраном, дырэктар Інстытута тэарэтычнай астрафізікі ў Капенгагене (2005)
- Уладзімір Скулачоў, расійскі біяхімік, акадэмік Расійскай Акадэміі Навук, дырэктар Інстытута фізіка-хімічнай біялогіі ў Маскве (2005)
- Васіліяс Скоўрыс, кіраўнік Суда правасуддзя Еўрапейскіх суполак (2005)
- П’етра Умберта Дыні, італьянскі балтыст, прафесар Пізанскага ўніверсітэта (2005)
Вядомыя выпускнікі
- Адольф Іванавіч Абіхт — урач.
- Уладзімір Галубовіч — беларускі і польскі археолаг.
- Тамаш Жэброўскі
- Рамуальд Сымонавіч Зянкевіч
- Ігнат Легатовіч
- Якаў Навумавіч Мараш
- Міхал Ромер
- Дамінік Рудніцкі — этнограф
- Канстанцін Піевіч Тышкевіч
- Язэп Фарботка
- Канстанцінас Шырвідас — літоўскі пісьменнік і лексікограф; адзін з заснавальнікаў літоўскай пісьменнасці.
- Напалеон Феліксавіч Яленскі, грамадскі дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў.
- Юзаф Ярашэвіч — гісторык і этнограф.
- Вільгельм Данілавіч Гіндэнбург
- Рафал Слізень
Гл. таксама
- Ансамбль Вільнюскага ўніверсітэта
- Сымон Малеўскі
Крыніцы
- https://web.archive.org/web/20200923154928/https://www.lmba.lt/apie-lmba/nariai
- https://www.vu.lt/en/about-vu/facts-and-figures
- Directory of Open Access Journals — 2003.
- Варянты напісання ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.4., Мн., 1997, С.168 і 176, Напісанне Віленскі ўніверсітэт у БЭ прыярытэтнае.
- A. Srebrakowski, Uniwersytet Stefana Batorego w Wilnie 1919—1939 Архівавана 16 ліпеня 2020., Aleksander Srebrakowski, Litwa i Litwini na USB Архівавана 16 ліпеня 2020., Aleksander Srebrakowski, Białoruś i Białorusini na Uniwersytecie Stefana Batorego w Wilnie Архівавана 16 ліпеня 2020.
Літаратура
- Kviečia Vilniaus universitetas 2006. Vilniaus universiteto leidykla, 2005
- Z dziejów Almae Matris Vilnensis. Księge pamiętkowa ku czei 400 lecia założenia i 75 lecia wskrzesienia Uniwersitetu Wilenskiego. Kraków: 1996.
Спасылкі
- Universitas Vilnensis — Афіцыйная старонка Вільнюскага ўніверсітэта
- Афіцыйная старонка бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта
- Астраномія ў Віленскім універсітэце Архівавана 28 жніўня 2008.
- Studenci Uniwersytetu Stefana Batorego w Wilnie w świetle danych statystycznych
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Vilenski yniversitet taksama Vilnyuski yniversitet 4 najbujnejshaya vyshejshaya navuchalnaya ystanova suchasnaj Litoyskaj Respubliki y Vilnyuse adna z najstarejshyh VNU Centralnaj i Ushodnyaj Eyropy bujny navukovy centr Vilnyuski yniversitetlit Vilniaus universitetas 1 Zasnavany 1579 Rektar Rymvidas Pyatrayskas Studenty 23 517 2 Kraina Litva 3 Razmyashchenne Vilnyus Uznagarody Sajt vu lt lit angl Medyyafajly na Vikishovishchy Universitet skladayuc 12 fakultetay 8 instytutay najstarejshaya y Litve bibliyateka 3 universiteckiya shpitali astranamichnaya abservatoryya batanichny sad vylichalny centr i kascyol Svyatoga Yana Na 1 studzenya 2005 goda y Vilnyuskim universitece navuchalasya 22 618 studentay z yakih 15 789 na dzyonnym addzyalenni 6 829 na zavochnym i vyachernim Universitet zajmae nekalki budynkay i kompleksay budynkay u roznyh rayonah Vilnyusa i Kaynasa U Ansambli Vilnyuskaga yniversiteta y gistarychnym centry gorada mescyacca administracyya bibliyateka gistarychny filalagichny i filasofski fakultety Zmest 1 Gistoryya 1 1 Vilenski ezuicki kalegium 1 2 Vilenskaya akademiya 1 3 Galoynaya shkola Vyalikaga knyastva Litoyskaga 1 4 Galoynaya vilenskaya shkola 1 5 Imperatarski Vilenski yniversitet 1 6 Universitet Stefana Batoryya 2 Suchasny yniversitet 2 1 Struktura 2 1 1 Fakultety 2 1 2 Instytuty 2 1 3 Centry 2 1 4 Bibliyateka 2 2 Ganarovyya doktary 3 Vyadomyya vypuskniki 4 Gl taksama 5 Krynicy 6 Litaratura 7 SpasylkiGistoryyapravicVilenski ezuicki kalegiumpravic nbsp Vilenski katalicki biskup Valyar yan Pratasevich Na asnove parafiyalnaj shkoly ezuity 27 verasnya 1570 goda zasnavali y Vilni kalegium razlichany na 160 navuchencay Adzin z galoynyh zasnavalnikay ezuickaga kalegiuma vilenski biskup Valyar yan Pratasevich Vilenskaya akademiyapravic 7 lipenya 1578 goda y Lvove Stefanam Batoryem byy vydany pershy pryvilej yaki nadavay kalegiumu takiya samyya pravy shto meli akademii i yniversitety ale bez vyalikaj abo maloj pyachatki Vyalikaga Knyastva Litoyskaga pryvilej ne mey sily u toj chas vyalikaj pyachatkaj rasparadzhaysya kancler Mikalaj Radzivil Rudy kalvinist pa veravyznanni 1 krasavika 1579 goda Stefanam Batoryem byy vydadzeny drugi pryvilej zgodna z yakim ezuicki kalegium musiy peraytvarycca y akademiyu lac Almae Academia et Universitas Vilnensis Societatis Jesu a karol i vyaliki knyaz pryznachay dzelya getaga adpavednyya srodki Kancler znoy admoviysya prykladac vyalikuyu pyachatku ale Stefan Batoryj upeyniy taksama kalvinista padkanclera Astafiya Valovicha pryklasci da pryvileya maluyu pyachatku i tym samym nadac yamu yurydychnuyu moc Uzho 30 kastrychnika 1579 goda Papa Rygor XIII svayoj bulaj zacverdziy gety pryvilej Movaj vykladannya y akademii byla lacina yak tady bylo prynyata y Eyrope a vykladchyki pahodzili z roznyh chastak Rechy Paspalitaj Pershym rektaram stay Pyotr Skarga Akademiya pershapachatkova skladalasya z dvuh fakultetay filasofskaga i tealagichnaga U 1641 godze karol i vyaliki knyaz Uladzislay Vaza vyday pryvilej na zasnavanne medycynskaga i yurydychnaga fakultetay u tym zha godze yurydychny fakultet byy stvorany U 1735 1737 gadah pasadu rektara zajmay Karol Bartold Vilenskaya akademiya byla adzinaj vyshejshaj shkolaj u Vyalikim Knyastve Litoyskim Da najbolsh vyadomyh vuchonyh zvyazanyh z getym peryyadam vuchelni nalezhac Macej Sarbeyski paet yaki pisay pa polsku i pa lacinsku Vojceh Viyuk Kayalovich gistoryk Marcin Smiglecki aytar papulyarnaga pa ysyoj Eyrope padruchnika logiki Akademiya byla vazhnym centram kontrrefarmacyi y Vyalikim Knyastve Litoyskim U XVIII stagoddzi y akademii raspracavanyya pravily litoyskaj movy i ypershynyu raspachaty druk na yoj u mezhah Vyalikaga Knyastva Litoyskaga U 1753 godze adkrytaya abservatoryya a pry yoj fizichny i astranamichny fakultety U 1773 godze Orden ezuitay byy skasavany a akademiya perajshla va yladanne dzyarzhavy Galoynaya shkola Vyalikaga knyastva Litoyskagapravic Paslya skasavannya Ordena iezuitay 1773 Vilenskaya akademiya y 1781 peratvaraecca y Galoynuyu shkolu Vyalikaga knyastva Litoyskaga lac Schola Princips Magni Ducatus Lithuaniae sveckuyu vuchelnyu refarmavanuyu Adukacyjnaj kamisiyaj Pachynaecca vykladanne pa polsku i pa litoysku na nekatoryh fakultetah literatury i gistoryi Polshchy i Litvy pryrodnyh i matematychnyh navuk Aficyjna shkola pa ranejshamu nazyvaecca po lacinsku Academia et Universitas Vilnensis tolki bez aznachennya Societatis Jesu Ale menavita y gety chas yae stali chascej nazyvac universitetam a ne akademiyaj yak ranej Gety peryyad chas peynaga roskvitu navuchalnaj ustanovy hacya pry nacyyanalna kulturnym zanyapadze y VKL shkola i byla palanizavanaya U toj zha chas shkola mela najlepshy y Rechy Paspalitaj medycynski fakultet stvorany pryehayshym z Veny Yoganam Peteram Frankam Galoynaya vilenskaya shkolapravic Paslya padzelay Rechy Paspalitaj peraimenavaya na Galoynuyu vilenskuyu shkolu rusk Glavnaya vilenskaya shkola i na nejki chas stracila svoj byly status i velich Imperatarski Vilenski yniversitetpravic nbsp Vyaliki dvor Vilenskaga yniversiteta i kascyol Sv Yanay 1840 1850 ya Padpisanym 4 16 krasavika 1803 goda imperataram Rasijskaj imperyi Alyaksandram I aktam Galoynaya vilenskaya shkola peraytvorana y Imperatarskim Vilenskim universitetam i robicca centram adukacyi dlya vasmi gubernyay Vilenskaj Grodzenskaj Minskaj Magilyoyskaj Vicebskaj Valynskaj Padolskaj Kieyskaj Ganarovym apekunom i patronam universiteta stanovicca knyaz Adam Chartaryjski Nekatory chas da paystannya 1830 1831 gg universitet zaznae chas roskvitu Da najbolsh vyadomyh vuchonyh getaga chasu zvyazanyh z universitetam nalezhac Yan Snyadecki Andzhej Snyadecki Iaahim Lyalevel Mihal Achapoyski Simonas Daykantas Iozef Frank Vuchylisya tut Adam Mickevich Yuliush Slavacki Kolkasc studentay uzrasla ad 290 u 1804 da 1321 u 1830 U 1823 godze vuchelnya stala najbujnejshaj u Rasii i Eyrope peravazhayuchy pa kolkasci studentay Oksfardski yniversitet Skladaysya z 4 fakultetay fizika matematychny medycynski maralna palitychny z bagasloyem litaraturny z mastactvami Bylo 32 kafedry vykladalasya 55 pradmetay Universitetu nalezhali batanichny sad anatamichny muzej klinika fizichnaya i himichnaya labaratoryi bibliyateka na 60000 tamoy Tut dzejnichali tajnyya studenckiya arganizacyi filaretay filamatay U 1823 godze pa sprave ab prynalezhnasci da ih byli aryshtavanyya i paslya doygaterminovaga trymannya za kratami vyslanyya y roznyya garady Rasii dzyasyatki navuchencay syarod yakih i Adam Mickevich Adam Chartaryjski byy adhileny ad universiteta yago mesca zanyay Mikalaj Navasilcay 1768 1838 Paslya getaga pastupova yvadzilasya ruskaya mova U rozny chas tut vuchylisya litaratar i kalekcyyaner Alyaksandr Zhyrkevich 1857 1927 polski dzyarzhayny dzeyach Yuzaf Pilsudski 1867 1935 savecki dzyarzhayny dzeyach Feliks Dzyarzhynski 1877 1926 akcyor Vasil Kachalay 1875 1948 mastak Mscislay Dabuzhynski 1875 1957 litoyski kampazitar Kanstancinas Galkauskas 1875 1963 tearetyk litaratury Mihail Bahcin 1895 1975 Z za nepasrednaj ci yskosnaj padtrymki shmatlikimi studentami i vykladchykami paystannya 1831 goda reskryptam Mikalaya I 1 maya 1832 goda yniversitet calkam skasoyvaecca Medycynski i tealagichny fakultety peratvarayucca y Medyka hirurgichnuyu akademiyu yakaya potym peradaecca Kieyskamu yniversitetu Sv Uladzimira i y katalickuyu Duhoynuyu akademiyu z chasam peravedzenuyu y Sankt Pecyarburg Z 1855 u budynkah universiteta znahodzicca Muzej starazhytnascej potym Publichnaya bibliyateka arhiy a taksama dzve muzhchynskiya gimnazii Universitet Stefana Batoryyapravic Pa ykaze Yuzafa Pilsudskaga ad 28 zhniynya 1919 goda y Vilni byy zasnavany yniversitet 11 kastrychnika 1919 goda adbylosya yrachystae adkryccyo yniversiteta Stefana Batoryya polsk Uniwersytet Stefana Batorego w Wilnie na mescy byloga Vilenskaga yniversiteta Movaj vykladannya y mizhvaenny peryyad byla vyklyuchna polskaya tamu yniversitet usprymaysya yak farpost polskasci na shmatetnichnym ushodze Drugoj Rechy Paspalitaj t zv Kresy yshodniya 5 Universitet ne byy centralnym u Drugoj Rechy Paspalitaj najbolsh slaviysya fakultet polskaj filalogii menavita yon day zhyccyo paetychnaj grupe Zhagarystay da yakoj nalezhay i Cheslay Milash Mizh tym nekatoryya polskiya dzeyachy Baleslay Limanoyski vystupali za roynuyu mazhlivasc navuchennya pa polsku pa belarusku i pa litoysku Paslya peradachy vosennyu 1939 goda Vilni Litoyskaj Respublicy yniversitet byy na karotki chas lituanizavany Yago nazva byla zmenenaya na Vilniaus Universitetas a litoyskaya mova ypershynyu byla abveshchana adzinaj aficyjnaj movaj vykladannya Adnak litoyskamoynaj prafesury paprostu ne hapala tamu nejki chas z universitetam pa ranejshamu supracoynichali polskiya vykladchyki takim chynam polskaya mova zastavalasya va yzhytku Polskiya tradycyi yniversiteta Stefana Batoryya peranyay Torunski yniversitet Mikalaya Kapernika yaki stvarali bylyya prafesary z Vilni Tudy zh u Torun trapila i bolshasc arhivay mizhvaennaga chasu Suchasny yniversitetpravic nbsp Vyaliki dvor universiteta syonnya nbsp Kascyol Sv Yanay i zvannica syonnya nbsp Universiteckaya abservatoryya nbsp Pamyatny zvon u Vilnyuskim universitece nbsp Shema galoynyh karpusoy Vilnyuskaga yniversiteta U 1940 godze Litoyskaya Respublika byla daluchanaya da SSSR a yniversitet refarmavany na yzor saveckih vyshejshyh shkol Bolshasc polskih i litoyskih prafesaray zvolnena Padchas Drugoj susvetnaj vajny 1943 1944 byy zakryty Z voseni 1944 dzejnichay yak VNU saveckaga typu Vilnyuski dzyarzhayny yniversitet z 1955 da 1989 imya dzeyacha kamunistychnaga ruhu Vincasa Mickyavichusa Kapsukasa U 1971 Vilnyuski dzyarzhayny yniversitet imya V Kapsukasa byy uznagarodzhany ordenam Pracoynaga Chyrvonaga Scyaga u 1979 za zaslugi y padryhtoycy specyyalistay dlya narodnaj gaspadarki dasyagnenni y galine navukovyh vynahodnictvay i y suvyazi z 400 goddzem z dnya zasnavannya ordenam Druzhby naroday Tady yniversitet byy typovaj pravincyjnaj saveckaj VNU Galoynaj movaj vykladannya stala ruskaya a pa litoysku vykladalasya y asnoynym tolki adpavednaya filalogiya Adnak pakolki yniversitet mey respublikanski status yon pavyalichyysya da pameray vyalikaga yniversiteta z dastatkovaj kolkascyu fakultetay na yakih navuchalasya bolsh za 5000 studentay getaya lichba yves chas pavyalichvalasya nbsp Vilnyuski yniversitet na 1 litavaj pamyatnaj manece 2004 adbitaj y gonar yago 425 goddzya Prynyatym y 1990 godze Statutam universiteta zacverdzhana yago aytanomiya a paslya nabyccya Litoyskaj Respublikaj nezalezhnasci yniversitet iznoy lituanizavany vyarnulisya paradki 1939 goda z tagachasnaj nazvaj i litoyskaj movaj vykladannya Strukturapravic Fakultetypravic Pryrodnyh navuk Gistoryi Kaynaski gumanitarny Kamunikacyi Matematyki i infarmatyki Medycyny Prava Fiziki Filalogii Filasofii Himii Ekanomiki Instytutypravic Zamezhnyh moy Mizhnarodnyh znosin i palitychnyh navuk Centrypravic Dasledvannyay navakolnaga asyaroddzya Dasledvannyay religii Mizhnarodny centr ekanomiki i menedzhmenta veday Bibliyatekapravic Asnoyny artykul Bibliyateka Vilnyuskaga yniversiteta nbsp Dzvery y bibliyateku z bronzavymi vyyavami pershaj knigi na litoyskaj move Bibliyateka Vilnyuskaga yniversiteta najstarejshaya i adna z samyh bujnyh u Litve Gistoryyu yniversiteckaj bibliyateki prynyata vyasci ad bibliyateki ezuickaga kalegiumu yakaya pa testamence vyalikaga knyazya Zhygimonta Aygusta atrymala paslya yago smerci 7 lipenya 1572 vyalikuyu kolkasc knig z yago pryvatnaj bibliyaetki U fondah bibliyateki bolsh za 5 3 milyonay asobnikay syarod ih 178 306 vydanyh u XV XVIII stst zvysh 250 000 rukapisnyh dakumentay najstarejshyya z XIII st Takim chynam bibliyateka Vilnyuskaga yniversiteta z yaylyaecca najbujnejshaj bibliyatekaj Litoyskaj Respubliki U bibliyatecy bolsh za 27 000 chytachoy Ganarovyya doktarypravic Yan Safarevich 1916 1993 dzejny akademik Polskaj Akademii navuk prafesar Krakayskaga Yagelonskaga Universiteta 1979 Zdenek Cheshka chlen karespandent Akademii navuk Chehii rektar Prazhskaga Karlavaga Universiteta 1979 Verner Sheler prafesar Germaniya 1979 Valdas Valdemaras Adamkus administratar Agenctva abarony navakolnaga asyaroddzya ZShA pa pyatym regiyone 1989 Cheslay Oleh dyrektar Mizhnarodnaga matematychnaga centra Stefana Banaha dzejny akademik Polskaj Akademii navuk prafesar Varshayskaga Universiteta 1989 Hrysciyan Vintor prafesar universiteta Frankfurta na Majne Germaniya 1989 Marcinas Ichas prafesar universitet Nyu Yorka 1992 Uladzimir Taparoy prafesar Instytut slavyanaznaystava i balkanistyki Rasijskaj Akademii Navuk 1994 Vaclay Gavel prezident Chehii 1996 Yuliyush Bardah prafesar Varshayskaga yniversiteta 1997 Zbigney Bzhazinski uradavy prafesar ZShA 1998 Eduard Lyubimski prafesar Maskoyskaga Dzyarzhaynaga Universiteta 2000 Yuryj Scyapanay prafesar Rasijskaya Akademiya Navuk 2002 Alyaksandr Kvasneyski Prezident Polshchy 2005 Igar Novikay rasijski astranom dyrektar Instytuta tearetychnaj astrafiziki y Kapengagene 2005 Uladzimir Skulachoy rasijski biyahimik akademik Rasijskaj Akademii Navuk dyrektar Instytuta fizika himichnaj biyalogii y Maskve 2005 Vasiliyas Skoyrys kiraynik Suda pravasuddzya Eyrapejskih supolak 2005 P etra Umberta Dyni italyanski baltyst prafesar Pizanskaga yniversiteta 2005 Vyadomyya vypusknikipravicAdolf Ivanavich Abiht urach Uladzimir Galubovich belaruski i polski arheolag Tamash Zhebroyski Ramuald Symonavich Zyankevich Ignat Legatovich Yakay Navumavich Marash Mihal Romer Daminik Rudnicki etnograf Kanstancin Pievich Tyshkevich Yazep Farbotka Kanstancinas Shyrvidas litoyski pismennik i leksikograf adzin z zasnavalnikay litoyskaj pismennasci Napaleon Feliksavich Yalenski gramadski dzeyach adzin z kiraynikoy paystannya 1863 1864 gadoy Yuzaf Yarashevich gistoryk i etnograf Vilgelm Danilavich Gindenburg Rafal SlizenGl taksamapravicAnsambl Vilnyuskaga yniversiteta Symon MaleyskiKrynicypravic https web archive org web 20200923154928 https www lmba lt apie lmba nariai https www vu lt en about vu facts and figures Directory of Open Access Journals 2003 lt a href https wikidata org wiki Track Q1227538 gt lt a gt Varyanty napisannya y adpavednasci z BE y 18 tamah T 4 Mn 1997 S 168 i 176 Napisanne Vilenski yniversitet u BE pryyarytetnae A Srebrakowski Uniwersytet Stefana Batorego w Wilnie 1919 1939 Arhivavana 16 lipenya 2020 Aleksander Srebrakowski Litwa i Litwini na USB Arhivavana 16 lipenya 2020 Aleksander Srebrakowski Bialorus i Bialorusini na Uniwersytecie Stefana Batorego w Wilnie Arhivavana 16 lipenya 2020 LitaraturapravicKviecia Vilniaus universitetas 2006 Vilniaus universiteto leidykla 2005 Z dziejow Almae Matris Vilnensis Ksiege pamietkowa ku czei 400 lecia zalozenia i 75 lecia wskrzesienia Uniwersitetu Wilenskiego Krakow 1996 SpasylkipravicUniversitas Vilnensis Aficyjnaya staronka Vilnyuskaga yniversiteta Aficyjnaya staronka bibliyateki Vilnyuskaga yniversiteta Astranomiya y Vilenskim universitece Arhivavana 28 zhniynya 2008 Studenci Uniwersytetu Stefana Batorego w Wilnie w swietle danych statystycznych Uzyata z https be wikipedia org w index php title Vilnyuski yniversitet amp oldid 4828935