Нігерыя (англ.: Nigeria [naɪˈdʒɪrɪə]), Федэратыўная Рэспубліка Нігерыя (англ.: Federal Republic of Nigeria) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе на захадзе з Бенінам, на поўначы — з Нігерам, на паўночным усходзе — з Чадам, на ўсходзе — з Камерунам. Сталіца — Абуджа. Дзяржаўная мова — англійская. Нігерыя — адзін з заснавальнікаў Афрыканскага саюза, таксама з’яўляецца членам Брытанскай садружнасці нацый і АПЕК.
| |||||
Дэвіз: «Unity and Faith, Peace and Progress" "Адзінства і вера, мір і прагрэс» | |||||
Гімн: «Arise O Compatriots, Nigeria’s Call Obey» | |||||
Дата незалежнасці | 1 кастрычніка 1960 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | англійская, ігба, ёруба, хаўса | ||||
Сталіца | Абуджа | ||||
Найбуйнейшы горад | Лагас, Кано | ||||
Форма кіравання | прэзідэнцкая рэспубліка, федэрацыя | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 32-я ў свеце 923 768 км² 1,4 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 190 632 261 чал. (7-я) 206 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам | $1118 млрд. | ||||
ІРЧП (2017) | ▼ 0.514 (152-ы) | ||||
Этнахаронім | нігерыец, нігерыйка, нігерыйцы | ||||
Валюта | найра (₦) (NGN) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ng | ||||
Код ISO (Alpha-2) | NG | ||||
Код ISO (Alpha-3) | NGA | ||||
Код МАК | NGR | ||||
Тэлефонны код | +234 | ||||
Часавыя паясы | +1 |
Па колькасці насельніцтва — каля 190 млн (2017) — Нігерыя з’яўляецца сёмай дзяржавай свету і найбуйнейшай дзяржавай Афрыкі, займаючы толькі 14-е месца на кантыненце па плошчы тэрыторыі.
Нігерыя мае багатыя прыродныя рэсурсы і вялікую колькасць рабочай сілы. У 2005 годзе яна была аднесена да групы «Наступныя 11» — краін у стадыі развіцця краін, што могуць у XXI стагоддзі стаць лакаматывамі сусветнай эканомікі. Пакуль жа гаспадарка краіны базуецца выключна на нафтавай галіне (займае першае месца ў Афрыцы па здабычы нафты). Нягледзячы на тое, што ў 2014 Нігерыя апярэдзіўшы ПАР, стала першай у Афрыцы па памерах ВУП, эканамічныя паказчыкі на душу насельніцтва застаюцца вельмі нізкімі.
Этымалогія
Назва «Нігерыя» пайшла ад ракі Нігер, якая перасякае краіну з поўначы на поўдзень. Рака была названа ў канцы XIX стагоддзя брытанскай журналісткай Флорай Шо, будучай жонкай каланіяльнага адміністратара. Скарэй за ўсё, слова niger з’яўляецца змененай туарэгскай назвай egerew n-igerewen, якую выкарыстоўвалі жыхары сярэдняга цячэння ракі вакол Тамбукту да еўрапейскай каланізацыі XIX стагоддзя.
Гісторыя
У неаліце на тэрыторыі Нігерыі жылі шматлікія плямёны паляўнічых і збіральнікаў. Рэшткі першай развітой культуры — , носьбіты якой умелі апрацоўваць жалеза, адносяцца да V ст. да н. э. — III ст. н. э. У канцы I тысячагоддзя н. э. на поўначы ўзніклі гарады-дзяржавы народа (, Кано, і іншыя). З XI ст. тут пашырыўся ісламскі караванны гандаль праз Сахару, які паспрыяў развіццю дзяржаў хаўса, што дасягнулі росквіту ў XVI—XVIII стст. У пачатку XIX ст. яны ўвайшлі ў склад халіфата . З канца I тысячагоддзя н. э. на паўднёвым захадзе Нігерыі існавалі дзяржавы народа ёруба, у ніжнім цячэнні ракі Нігер — Бенін. Паўднёва-ўсходняя частка Нігерыі ўваходзіла ў склад .
Першымі еўрапейцамі, якія з’явіліся на тэрыторыі Нігерыі былі партугальцы. У 1861 г. англічане захапілі г. Лагас. У 1885 г. яны стварылі пратэктарат Ойл-рыверс (з 1893 г. Пратэктарат нігерскага ўзбярэжжа); у 1900 г. — пратэктараты і Нігерыя, якія 1 студзеня 1914 г. аб’яднаны ў Калонію і пратэктарат Нігерыя. Брытанскія ўлады ўсталявалі сістэму так званага «ўскоснага кіравання», пры якой непасрэдная ўлада на месцах захоўвалася ў афрыканскіх правадыроў. Нігерыя ператварылася ў сыравінную базу Вялікабрытаніі. З фарміраваннем мясцовай буржуазіі і інтэлігенцыі ўзмацнілася антыкаланіяльная барацьба, адбыўся шэраг паўстанняў (1914—1918 гг. , 1929 г. і іншыя). У 1922 г. стварыў першую афрыканскую палітычную партыю — . У выніку рэформы 1947 г. Нігерыя падзелена на Паўночную, Заходнюю і Усходнюю вобласці, у якіх адпаведна дамінавалі народы , ёруба і .
1 кастрычніка 1960 г. абвешчана незалежнасць Нігерыі. Уладу ажыццяўляў кааліцыйны ўрад Кангрэса паўночных народаў і Групы дзеяння на чале з . Распад кааліцыі ў 1964 г. прывёў да міжнацыянальных сутыкненняў. У студзені 1966 г. адбыўся дзяржаўны пераварот. Ваенны кіраўнік абвясціў у маі 1966 г. аб пераўтварэнні Нігерыі ва ўнітарную дзяржаву. У ліпені 1966 г. Іронсі быз забіты. Новы ваенны ўрад вярнуўся да федэратыўнай сістэмы. Пагромы ігба на поўначы Нігерыі ўзмацнілі сепаратысцкія настроі. У маі 1967 г. ваенны губернатар Усходняй вобласці абвясціў яе незалежнай дзяржавай Біяфра. У ліпені 1967 г. пачалася вайна паміж сепаратыстамі і цэнтральным урадам, у якой загінула больш за 1 млн чалавек. 15 студзеня 1970 г. войскі Біяфры капітулявалі. У 1975 г. Гавон быў скінуты генералам . Пасля забойства Мухамеда ў 1976 г. ваенны кіраўнік перадаў уладу дэмакратычна выбранаму прэзідэнту (скінуты ваеннымі 31 снежня 1983 г.).
У пачатку 1990-х гг. пачалася дэмакратызацыя грамадскага жыцця, але пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах 1993 г. лідара апазіцыі ваенныя ўлады анулявалі яе вынікі. У краіне быў усталяваны жорсткі аўтарытарны рэжым генерала і Нігерыя апынулася ў міжнароднай ізаляцыі. Пасля смерці Абачы (чэрвень 1998 г.) ваеннае кіраўніцтва было вымушана правесці ў лютым 1999 г. дэмакратычныя выбары, на якіх прэзідэнтам выбралі прадстаўніка Народнай дэмакратычнай партыі Абасанджа. Яго ўрад абвясціў праграму шырокіх пераўтварэнняў. Была дасягнута дамоўленасць аб чаргаванні прэзідантаў-хрысціян і -мусульман. Не здолеўшы прыняць закон аб абмежаванні колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў, у 2007 годзе Абасанджа перадаў паўнамоцтвы свайму стаўленіку Яр-Адуа, які у 2010 пакінуў пост па стане здароўя і неўзабаве памёр. Яго пераемнікам стаў Гудлак Джонатан.
Пачатак XXI стагоддзя азмрочыўся шматлікімі сутыкненнямі хрысціян і мусульман. З першай паловы 2000-х і да гэтага часу на тэрыторыі Нігерыі і суседніх краін дзейнічае тэрарыстычная ісламісцкая групоўка «Бока Харам», якая выступае за прыняцце нормаў шарыяту і выкараненне «атрыбутаў Захаду» (свецкай адукацыі, выбараў і г. д.). У 2015 г., прысягнуўшы на вернасць ісламскай дзяржаве, яна перайменавалася ў «Заходнюю правінцыю Ісламскай дзяржавы».
7 жніўня 2018 г. Узброеныя супрацоўнікі Службы дзяржаўнай бяспекі Нігерыі блакавалі ўваход у будынак парламента краіны ў Абуджы. Адзін з сенатараў ад апазіцыйнай Народна-дэмакратычнай партыі (НДП), Бэн Мары-Брус заявіў, што адзін з сенатараў ад кіруючай партыі «Кангрэс усіх прагрэсіўных сіл» (КУПС), Гадсуіл Акпабіё, спрабуе дамагчыся змены кіраўніцтва Сенату. Раней старшыня Сената Абубакар Букола Саракі разам з некалькімі іншымі сенатарамі ад КУПС перайшлі ў НДП, спасылаючыся на дыктат кіраўніцтва партыі.
Дзяржаўны лад і палітыка
Фармальна, Нігерыя з’яўляецца шматпартыйнай рэспублікай, але ёсць таксама меркаванне, што ў рэчаіснасці Народная дэмакратычная партыя (People’s Democratic Party — PDP) кантралюе амаль усе рычагі ўлады.
Выканаўчая ўлада
Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Абіраецца ўсеагульным прамым тайным галасаваннем тэрмінам на 4 гады і можа займаць пост не больш за два тэрміны запар. У маі 2006 года Сенат адмовіўся зацвердзіць канстытуцыйную папраўку, якая дае магчымасць прэзідэнту абірацца на трэці тэрмін. На дэмакратычных выбарах 2015 года перамог Махамаду Бухары, праз чатыры гады яго пераабралі. З 29 мая 2023 года прэзідэнтам Нігерыі стаў Бола Тынубу.
Заканадаўчая ўлада
Двухпалатны нацыянальны сход (Нацыянальны Сход, the National Assembly).
Верхняя палата — Сенат (109 месцаў). Сенатары абіраюцца па мажарытарнай сістэме адноснай большасці ў 36 трохмандатных і адным аднамандатных акругах. Старшыня Сената абіраецца непрамым галасаваннем з сенатараў. Ніжняя палата — Палата прадстаўнікоў (360 месцаў). Дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сістэме адноснай большасці. Тэрмін паўнамоцтваў усіх дэпутатаў — 4 гады. Большасць месцаў у Сенаце і 213 ў Палаце прадстаўнікоў знаходзяцца пад кантролем прапрэзідэнцкай Народнай дэмакратычнай партыі (НДП).
Знешняя палітыка
Беларуска-нігерыйскія адносіны
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Нігерыяй устаноўлены 3 жніўня 1992 года. У снежні 2011 г. у г. Абуджы адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь. З лютага 2012 года Пасол Беларусі ў Нігерыі — Бяскосты ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя Г. Джонатану 17 мая 2012.
Адміністрацыйны падзел
Нігерыя — федэратыўная дзяржава, складаецца з 36 штатаў і федэральнай сталічнай тэрыторыі. Адзінкі другога ўзроўню — раёны мясцовага кіравання (іх 774)
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
Геаграфічнае становішча
Нігерыя размешчана ў Заходняй Афрыцы на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва і займае плошчу 923.768 км², з’яўляючыся 32-й краінай у свеце і 14-й у Афрыцы па тэрыторыі. Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы складае 4047 км: на захадзе — з Бенінам (773 км), на поўначы — з Нігерам (1497 км), на паўночным усходзе — з Чадам (87 км, праходзіць па возеры Чад), на ўсходзе — з Камерунам (1690 км); даўжыня лініі ўзбярэжжа складае 853 км.
Прырода
Рэкі Нігер і Бенуэ дзеляць краіну на дзве часткі: у паўднёвай частцы размешчана Прыморская раўніна, у паўночнай пераважаюць невысокія пласкагор’і. Вялікую частку тэрыторыі краіны займае Прыморская раўніна, утвораная ў асноўным рачнымі наносамі. На захадзе раўніны ўздоўж узбярэжжа размешчаны ланцуг пясчаных кос, якія злучаюцца адна з адной і Гвінейскім залівам. На поўнач ад Прыморскай раўніны тэрыторыя краіны пераходзіць у невысокае пласкагор’е — плато Ёруба на захад ад ракі Нігер і плато Удзі — на ўсход. Далей размяшчаецца Паўночнае пласкагор’е, вышыня якога змяняецца ад 400—600 м да больш за 1000 м. Найбольш высокай з’яўляецца цэнтральная частка пласкагор’я — плато Джос, найвышэйшы пункт якога — гара Шэрэ (1735 м). На паўночным захадзе Паўночнае пласкагор’е пераходзіць у раўніну Сакота, на паўночным усходзе — у раўніну Борн. Найвышэйшая кропка краіны, гара (2419 м), размешчана ў штаце Тараб’я побач з нігерыйска-камерунскай мяжой.
Клімат змяняецца ад вільготнага экватарыяльнага на поўдні да субэкватарыяльнага ў цэнтральнай частцы і на поўначы. Гэта азначае, што на працягу года па ўсёй тэрыторыі Нігерыі назіраюцца высокія тэмпературы (24-28 °C). Затое, па меры руху з поўдня на поўнач учацвёра змяншаецца колькасць ападкаў — ад 2000 да 500 мм, паралельна з’яўляцца і расце ў сваёй працягласці сухі сезон.
Галоўная рака краіны — Нігер, трэцяя па даўжыцні рака Афрыкі. На Нігерыю прыходзіцца ніжняе суднаходнае цячэнне гэтай магутнай ракі. Вядомая запасамі нафты дэльта Нігера плошчай 70 000 кв. км. адносіцца да найвялікшых дэльт свету. На Нігерыю прыходзіцца большая частка буйнейшага прытока Нігера — шматводнай ракі Бенуэ, даўжынёй 1400 км, што пачынаецца ў Камеруне і ўпадае ў Нігер ля горада Лакоя.
Расход Нігера і Бенуэ ў пункце іх зліцця прыблізна аднолькавы. На паўночным ўсходзе Нігерыі належыць паўднёва-заходні сектар возера Чад, якое Нігерыя дзеліць з Чадам, Камерунам і Нігерам.
Крайні поўдзень краіны займаюць мангравыя лясы дэльты Нігера. Далей на поўнач яны перапераходзяць у вільготныя лясы прэснаводных забалочаных тэрыторый. За межамі дэльты да самай камерунскай мяжы цягнуцца вільготныя экватарыяльныя лясы, моцна пацярпелыя ад чалавечай дзейнасці. Тым не менш, лясы вылучаюцца біяразнастайнасцю. Толькі тут можна сустрэць дрыла — шэрую малпу, а разнастайнасці матылькоў пазайздросцяць і лясы Амазоніі. Цэнтральную і паўночную частку Нігерыі з субэкватарыяльным кліматам займаюць саванны. На поўдні гэта Гвінейская лесасаванна, дзе ўчасткі лясоў чаргуюцца з травяністымі ўчасткамі. Далей на поўнач ідзе Суданская саванна з высокімі травамі і частымі дрэвамі, самая поўнач з працяглым засушлівым сезонам занята сахельскай апустыненай саваннай, дзе і травы ніжэй і дрэвы радзей.
Галоўная экалагічная праблема — абязлесенне. У пачатку XXI стагоддзя Нігерыя была лідарам сусветнага рэйтынгу звядзення лясоў. Другая праблема — непапраўны ўрон, што наносіцца экасістэмам дэльты Нігера нафтаздабычай.
Насельніцтва
Колькасць, рассяленне
Насельніцтва Нігерыі | |||
---|---|---|---|
Год | Мільёнаў | ||
1971 | 55.1 | ||
1980 | 71.1 | ||
1990 | 94.5 | ||
2000 | 124.8 | ||
2004 | 138.0 | ||
2008 | 151.3 | ||
2017 | 190.3 |
Нігерыя з насельніцтвам амаль 200 млн чалавек з’яўляецца сёмай паводле колькасці насельніцтва краінай у свеце, і нават кансерватыўныя ацэнкі колькасці насельніцтва Афрыкі прыводзяць да высновы, што больш за 20 % чорнага насельніцтва свету пражывае ў Нігерыі. Нізерыя з’яўляецца самай населенай краінай у Афрыцы, у наступнай краіне — Эфіопіі — пражывае некалькі болей за 100 млн чал.. Нацыянальныя вынікі перапісу ў апошнія некалькі дзесяцігоддзяў былі даволі спрэчнымі. Вынікі апошняга перапісу насельніцтва былі выпушчаныя ў снежні 2006 года, паводле якіх насельніцтва краіны складала 140 003 542 чалавек. Сённяшняя лічба колькасці насельніцтва атрымана метадам ацэнкі.
Пачынаючы з другой паловы XX ст., насельніцтва Нігерыі расло вельмі хуткімі тэмпамі. У 1950 годзе ў Нігерыі пражывала толькі 33 мільёны чалавек. Да 1990 яно вырасла ўтрая. Павелічэнне насельніцтва ў Нігерыі з 1990 па 2017 гады склала 95 млн чалавек, г.зн., яго колькасць вырасла яшчэ ўдвая. Сёння (2017) прырост застаецца вельмі высокім — 2,4 %. Сумарны каэфіцыент нараджальнасці у 2017 годзе склаў 5,07. Амаль палову насельніцтва складаюць дзеці і падлеткі да 15 гадоў, што робіць Нігерыю адной з наймаладзейшых краін свету. Паводле прагнозаў ААН Нігерыя з’яўляецца адной з васьмі краін, на якія, як чакаецца, прыйдзецца палова агульнасусветнага прыросту насельніцтва з 2005 па 2050 гады. Да 2100 года, паводле ацэнак ААН, нігерыйскае насельніцтва будзе складаць не менш чым 730 мільёнаў чалавек.
У Нігерыі пражывае больш чым 250 этнічных груп з рознымі мовамі і звычаямі. Найбуйнейшымі этнічнымі групамі з’яўляюцца , ёруба, , на якія прыходзіцца 62 % насельніцтва. Сярэдняя паласа Нігерыя вядомая сваёй разнастайнасцю этнічных груп.
. У Нігерыі ёсць дзве галоўныя рэлігіі. Іслам дамінуе на поўначы краіны, таксама распаўсюджаны ў паўднёва-заходняй яе частцы, сярод народа ёруба. У 12 штатах Нігерыі дзейнічаюць законы . Пратэстантызм і мясцовае хрысціянства таксама распаўсюджаны сярод ёруба, у той час як каталіцызм пераважае ў народа . Рэлігійныя сутыкненні адбываюцца паміж прадстаўнікамі розных рэлігійных груп, такімі як мусульмане і хрысціяне.
Нігерыя адрозніваецца высокай шчыльнасцю насельніцтва — амаль 200 чалавек на кв.км. Гэта адзін з найвышэйшых паказчыкаў у Афрыцы, па шчыльнасці насельніцтва Нігерыю пераўзыходзяць толькі Руанда і невялікія астраўныя дзяржавы. Па тэрыторыі краіны насельніцва размеркавана раўнамерна, гусцей заселена паўднёва-заходняя частка. Каля паловы нігерыйцаў у 2017 годзе пражывала ў гарадах. У Нігерыі па меншай меры дзевяць гарадоў (2018), якія маюць насельніцтва больш за 1 мільён чалавек: Лагас (13,5 млн, 21 млн у агламерацыі), Кано (3,8 млн), Ібадан (3,4 млн), Абуджа (2,9 млн), Порт-Харкорт (2,3 млн) і Бенін-Сіці, Кадуна, Анітша і Аба). У Лагасе пражывае больш за 13 мільёнаў чалавек, гэта адзін з найбуйнейшых гарадоў Афрыкі і свету. Іншыя гарады: Ашогба, Джос, Ілеша, Ілорын.
Эканоміка
Раней эканамічнае развіццё было абцяжарана ў гады ваеннага праўлення, карупцыі і безгаспадарчасці. Аднаўленне дэмакратыі і правядзенне эканамічных рэформ паспяхова скасавала перашкоды на шляху Нігерыі да развіцця свайго поўнага эканамічнага патэнцыялу. Багатыя прыродныя рэсурсы і вялікая колькасць рабочых рук могуць стаць тым падмуркам, які зробіць Нігерыю не толькі рэгіянальным эканамічным лідарам, але і важным гульцом на сусветным рынку. У 2005 годзе Нігерыя была аднесена да групы «Наступныя 11» — развіваючыхся краін, што могуць у XXI стагоддзі стаць лакаматывамі сусветнай эканомікі. Пакуль жа гаспадарка краіны базуецца выключна на нафтавай галіне (займае першае месца ў Афрыцы па здабычы нафты). Нігерыя займае 23-е месца ў свеце паводле аб’ёму ВУП па стане на 2017 год. У 2014 Нігерыя апярэдзіўшы ПАР, стала першай у Афрыцы па памерах ВУП.Апошнія гады тэмпы росту паказчыка вельмі марудныя: у 2017 рост ВУП склаў усяго 0,8 %, у 2016 быў увогуле адмоўным — −1,6 %. Душавыя эканамічныя паказчыкі застаюцца вельмі нізкімі. У 2017 ВУП на душу насельніцтва склаў каля 6000 долараў, гэта толькі 129 месца ў свеце. Паводле даных Сусветнага банка за 2010 год, 84,5 % насельніцтва Нігерыі жывуць усяго на $ 2 у дзень ва ўмовах недахопу вады і электрычнасці.
Здабыўная прамысловасць фармуе аснову нігерыйскай эканомікі. Перш за ўсё гаворка ідзе аб нафце, асноўныя паклады якой размешчаны ў дэльце ракі Нігер. Нафта на нігерыйскай зямлі была знойдзена ў 1901, прамысловая здабыча пачалася ў 1956. У 1973 Нігерыя была прынята ў АПЕК і па сённяшні дзень застаецца членам гэтай арганізацыі. У 2017 годзе здабыча нафты склала каля 2 млн барэляў у дзень — першае месца ў Афрыцы. У 2016 сырая нафта склала 75,6 % нігерыйскага экспарту.. Разам з нафтай здабываецца прыродны газ, які экспартуецца ў звадкаваным выглядзе (13 % экспарту). На плато Джос на поўначы краіны з пачатку XX ст. здабываецца волава. Здабыча вугалю і золата ў апошнія дзесяцігоддзі амаль спынілася.
Апрацоўчая прамысловасць, як і паўсюль у трапічнай Афрыцы, развітая не надта і арыентавана на ўнутраны рынак. Яе асноўныя галіны: хімічная прадукцыя і ўгнаенні, гума; лесаматэрыялы; лёгкая (вытворчасць абутку, бавоўна, апрацоўка шкур і скуры, вытворчасць тэкстылю); цэмент і іншыя будматэрыялы; харчовая прамысловасць (вытворчасць пальмавага алею).
70 % насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы, якая дае 21,6 % ВУП. Найважнейшая галіна — раслінаводства. На экспарт вырошчваюцца какава, кава, арахіс, садавіна і гародніна. Для ўнутранага спажывання — маіс, салодкая бульба, рыс. Разводзіцца жывёла: авечкі, козы, свінні; развіта рыбалоўства.
Галоўныя партнёры па экспарце — Індыя (20 %), ЗША, Іспанія, якія купляюць нігерыйскія нафту і газ. Нігерыя імпартуе прадукты нафтаперапрацоўкі, харчаванне, медыкаменты, тэхніку (аўтамабілі, мабільныя тэлефоны). Галоўныя партнёры па імпарце — Кітай (27 %), Бельгія, Нідэрланды, ЗША (2016)
Вядомыя асобы
- Доктар Албан
- Э. Ч. Асонду
- Амас Тутуола
Гл. таксама
- Таруга
- Грамадзянская вайна ў Нігерыі
Заўвагі
- Арабская назва nahr al-anhur з’яўляецца даслоўным перакладам туарэгскай.
Крыніцы
- https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ni.html Архівавана 24 кастрычніка 2020.
- http://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2018/01/weodata/weorept.aspx?pr.x=67&pr.y=11&sy=2017&ey=2017&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&c=694&s=NGDPD%2CPPPGDP%2CNGDPDPC%2CPPPPC&grp=0&a=
- https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa
- http://tass.ru/ekonomika/1101744
- Online Etymological Dictionary
- СМІ: супрацоўнікі спецслужбаў заблакавалі ўваход у парламент Нігерыі . Новы Час (7 жніўня 2018). Праверана 7 жніўня 2018.
- Afrikas Riese gerät ins Schlingern(недаступная спасылка) (ням.)
- ICFNL. Constitution Of the Federal Republic of Nigeria (англ.). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 27 марта 2011.
- CO2 Emissions from Fuel Combustion Архівавана 12 кастрычніка 2009. Population 1971—2008 IEA
- Kent, Mary Mederios; Carl Haub (December 2005). «The Demographic Divide: What It Is and Why It Matters» Архівавана 26 красавіка 2011.. Population Reference Bureau.
- «World population to increase by 2.6 billion over next 45 years, with all growth occurring in less developed regions». UN.
- «Population Division of the Department of Economic and Social Affairs of the United Nations Secretariat». UN. 2010.
- http://www.citypopulation.de/php/nigeria-metrolagos.php
- https://www.bp.com/content/dam/bp/en/corporate/pdf/energy-economics/statistical-review/bp-stats-review-2018-full-report.pdf Архівавана 22 студзеня 2019.
- http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=159&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Product&year=2016
- http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=159&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Product&tradeDirection=import&year=2016
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нігерыя
- Афіцыйны сайт Архівавана 27 лістапада 2004.
- Афіцыйны турыстычны сайт Архівавана 7 снежня 2008.
- Нігерыя Архівавана 31 жніўня 2020. на сайце The World Factbook
- Нігерыя Архівавана 26 красавіка 2012. на сайце Open Directory Project
- Як жыве Нігерыя
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Nigeryya angl Nigeria naɪˈdʒɪrɪe Federatyynaya Respublika Nigeryya angl Federal Republic of Nigeria dzyarzhava y Zahodnyaj Afrycy Myazhue na zahadze z Beninam na poynachy z Nigeram na paynochnym ushodze z Chadam na yshodze z Kamerunam Stalica Abudzha Dzyarzhaynaya mova anglijskaya Nigeryya adzin z zasnavalnikay Afrykanskaga sayuza taksama z yaylyaecca chlenam Brytanskaj sadruzhnasci nacyj i APEK Federatyynaya Respublika Nigeryya Federal Republic of Nigeria angl Republic ndi Naigeria igba Orilẹ ede Olominira Apapọ ilẹ Naijiria yoruba Jam huriyar Taraiyar Nijeriya haysa Republik Federaal bu Niiseriya fula Scyag Nigeryi Gerb Nigeryi Deviz Unity and Faith Peace and Progress Adzinstva i vera mir i pragres Gimn Arise O Compatriots Nigeria s Call Obey source source source track track track track track track track Data nezalezhnasci 1 kastrychnika 1960 ad Vyalikabrytanii Aficyjnaya mova anglijskaya igba yoruba haysa Stalica Abudzha Najbujnejshy gorad Lagas Kano Forma kiravannya prezidenckaya respublika federacyya Prezident Vice prezident Bola Cinubu Kashym Shecima Ploshcha Usyago vodnaj paverhni 32 ya y svece 923 768 km 1 4 Naselnictva Acenka 2017 Shchylnasc 190 632 261 1 chal 7 ya 206 chal km VUP PPZ Razam 1118 mlrd 2 IRChP 2017 0 514 152 y Etnaharonim nigeryec nigeryjka nigeryjcy Valyuta najra NGN Internet damen ng Kod ISO Alpha 2 NG Kod ISO Alpha 3 NGA Kod MAK NGR Telefonny kod 234 Chasavyya payasy 1 Pa kolkasci naselnictva kalya 190 mln 2017 Nigeryya z yaylyaecca syomaj dzyarzhavaj svetu i najbujnejshaj dzyarzhavaj Afryki zajmayuchy tolki 14 e mesca na kantynence pa ploshchy terytoryi Nigeryya mae bagatyya pryrodnyya resursy i vyalikuyu kolkasc rabochaj sily U 2005 godze yana byla adnesena da grupy Nastupnyya 11 krain u stadyi razviccya krain shto moguc u XXI stagoddzi stac lakamatyvami susvetnaj ekanomiki Pakul zha gaspadarka krainy bazuecca vyklyuchna na naftavaj galine zajmae pershae mesca y Afrycy pa zdabychy nafty Nyagledzyachy na toe shto y 2014 Nigeryya apyaredziyshy PAR stala pershaj u Afrycy pa pamerah VUP 4 ekanamichnyya pakazchyki na dushu naselnictva zastayucca velmi nizkimi Zmest 1 Etymalogiya 2 Gistoryya 3 Dzyarzhayny lad i palityka 3 1 Vykanaychaya ylada 3 2 Zakanadaychaya ylada 4 Zneshnyaya palityka 4 1 Belaruska nigeryjskiya adnosiny 5 Administracyjny padzel 6 Fizika geagrafichnaya haraktarystyka 6 1 Geagrafichnae stanovishcha 6 2 Pryroda 7 Naselnictva 7 1 Kolkasc rassyalenne 8 Ekanomika 9 Vyadomyya asoby 10 Gl taksama 11 Zayvagi 12 Krynicy 13 SpasylkiEtymalogiyapravicNazva Nigeryya pajshla ad raki Niger yakaya perasyakae krainu z poynachy na poydzen Raka byla nazvana y kancy XIX stagoddzya brytanskaj zhurnalistkaj Floraj Sho buduchaj zhonkaj kalaniyalnaga administratara Skarej za ysyo slova niger z yaylyaecca zmenenaj tuaregskaj nazvaj egerew n igerewen yakuyu vykarystoyvali zhyhary syarednyaga cyachennya raki vakol Tambuktu da eyrapejskaj kalanizacyi XIX stagoddzya zayv 1 5 GistoryyapravicAsnoyny artykul Gistoryya Nigeryi U nealice na terytoryi Nigeryi zhyli shmatlikiya plyamyony palyaynichyh i zbiralnikay Reshtki pershaj razvitoj kultury Nok nosbity yakoj umeli apracoyvac zhaleza adnosyacca da V st da n e III st n e U kancy I tysyachagoddzya n e na poynachy yznikli garady dzyarzhavy naroda haysa Zamfara Kano i inshyya Z XI st tut pashyryysya islamski karavanny gandal praz Saharu yaki paspryyay razviccyu dzyarzhay haysa shto dasyagnuli roskvitu y XVI XVIII stst U pachatku XIX st yany yvajshli y sklad halifata Sakota Z kanca I tysyachagoddzya n e na paydnyovym zahadze Nigeryi isnavali dzyarzhavy naroda yoruba u nizhnim cyachenni raki Niger Benin Paydnyova yshodnyaya chastka Nigeryi yvahodzila y sklad Kanem Bornu Pershymi eyrapejcami yakiya z yavilisya na terytoryi Nigeryi byli partugalcy U 1861 g anglichane zahapili g Lagas U 1885 g yany stvaryli pratektarat Ojl ryvers z 1893 g Pratektarat nigerskaga yzbyarezhzha u 1900 g pratektaraty Paynochnaya i Padnyovaya Nigeryya yakiya 1 studzenya 1914 g ab yadnany y Kaloniyu i pratektarat Nigeryya Brytanskiya ylady ystalyavali sistemu tak zvanaga yskosnaga kiravannya pry yakoj nepasrednaya ylada na mescah zahoyvalasya y afrykanskih pravadyroy Nigeryya peratvarylasya y syravinnuyu bazu Vyalikabrytanii Z farmiravannem myascovaj burzhuazii i inteligencyi yzmacnilasya antykalaniyalnaya baracba adbyysya sherag paystannyay 1914 1918 gg 1929 g i inshyya U 1922 g G Makolej stvaryy pershuyu afrykanskuyu palitychnuyu partyyu Nigeryjskuyu nacyyanal demakratychnuyu partyyu U vyniku reformy 1947 g Nigeryya padzelena na Paynochnuyu Zahodnyuyu i Ushodnyuyu voblasci u yakih adpavedna daminavali narody haysa yoruba i igba 1 kastrychnika 1960 g abveshchana nezalezhnasc Nigeryi Uladu azhyccyaylyay kaalicyjny yrad Kangresa paynochnyh naroday i Grupy dzeyannya na chale z A T Baleva Raspad kaalicyi y 1964 g pryvyoy da mizhnacyyanalnyh sutyknennyay U studzeni 1966 g adbyysya dzyarzhayny peravarot Vaenny kiraynik Dzh T U Ironsi abvyasciy u mai 1966 g ab peraytvarenni Nigeryi va ynitarnuyu dzyarzhavu U lipeni 1966 g Ironsi byz zabity Novy vaenny yrad Ya Gavona vyarnuysya da federatyynaj sistemy Pagromy igba na poynachy Nigeryi yzmacnili separatysckiya nastroi U mai 1967 g vaenny gubernatar Ushodnyaj voblasci A Adzhukvu abvyasciy yae nezalezhnaj dzyarzhavaj Biyafra U lipeni 1967 g pachalasya vajna pamizh separatystami i centralnym uradam u yakoj zaginula bolsh za 1 mln chalavek 15 studzenya 1970 g vojski Biyafry kapitulyavali U 1975 g Gavon byy skinuty generalam M Muhamedam Paslya zabojstva Muhameda y 1976 g vaenny kiraynik A Abasandzha peraday uladu demakratychna vybranamu prezidentu A Sh Shagary skinuty vaennymi 31 snezhnya 1983 g nbsp Gudlak Dzhonatan u svaim znakamitym kapelyushy U pachatku 1990 h gg pachalasya demakratyzacyya gramadskaga zhyccya ale paslya peramogi na prezidenckih vybarah 1993 g lidara apazicyi M Abiyoly vaennyya ylady anulyavali yae vyniki U kraine byy ustalyavany zhorstki aytarytarny rezhym generala S Abachy i Nigeryya apynulasya y mizhnarodnaj izalyacyi Paslya smerci Abachy cherven 1998 g vaennae kiraynictva bylo vymushana pravesci y lyutym 1999 g demakratychnyya vybary na yakih prezidentam vybrali pradstaynika Narodnaj demakratychnaj partyi Abasandzha Yago yrad abvyasciy pragramu shyrokih peraytvarennyay Byla dasyagnuta damoylenasc ab chargavanni prezidantay hrysciyan i musulman Ne zdoleyshy prynyac zakon ab abmezhavanni kolkasci prezidenckih terminay u 2007 godze Abasandzha peraday paynamoctvy svajmu stayleniku Yar Adua yaki u 2010 pakinuy post pa stane zdaroyya i neyzabave pamyor Yago peraemnikam stay Gudlak Dzhonatan Pachatak XXI stagoddzya azmrochyysya shmatlikimi sutyknennyami hrysciyan i musulman Z pershaj palovy 2000 h i da getaga chasu na terytoryi Nigeryi i susednih krain dzejnichae terarystychnaya islamisckaya grupoyka Boka Haram yakaya vystupae za prynyacce normay sharyyatu i vykaranenne atrybutay Zahadu sveckaj adukacyi vybaray i g d U 2015 g prysyagnuyshy na vernasc islamskaj dzyarzhave yana perajmenavalasya y Zahodnyuyu pravincyyu Islamskaj dzyarzhavy 7 zhniynya 2018 g Uzbroenyya supracoyniki Sluzhby dzyarzhaynaj byaspeki Nigeryi blakavali yvahod u budynak parlamenta krainy y Abudzhy Adzin z senataray ad apazicyjnaj Narodna demakratychnaj partyi NDP Ben Mary Brus zayaviy shto adzin z senataray ad kiruyuchaj partyi Kangres usih pragresiynyh sil KUPS Gadsuil Akpabiyo sprabue damagchysya zmeny kiraynictva Senatu Ranej starshynya Senata Abubakar Bukola Saraki razam z nekalkimi inshymi senatarami ad KUPS perajshli y NDP spasylayuchysya na dyktat kiraynictva partyi 6 Dzyarzhayny lad i palitykapravicAsnoyny artykul Dzyarzhayny lad Nigeryi Farmalna Nigeryya z yaylyaecca shmatpartyjnaj respublikaj ale yosc taksama merkavanne shto y rechaisnasci Narodnaya demakratychnaya partyya People s Democratic Party PDP kantralyue amal use rychagi ylady 7 Vykanaychaya yladapravic nbsp Prezident Buhary z prezidentam Irana Ruhani na samice y Tegerane 2015 Prezident z yaylyaecca kiraynikom dzyarzhavy i galoynakamanduyuchym uzbroenymi silami Abiraecca yseagulnym pramym tajnym galasavannem terminam na 4 gady i mozha zajmac post ne bolsh za dva terminy zapar U mai 2006 goda Senat admoviysya zacverdzic kanstytucyjnuyu paprayku yakaya dae magchymasc prezidentu abiracca na treci termin Na demakratychnyh vybarah 2015 goda peramog Mahamadu Buhary praz chatyry gady yago peraabrali Z 29 maya 2023 goda prezidentam Nigeryi stay Bola Tynubu Zakanadaychaya yladapravic Dvuhpalatny nacyyanalny shod Nacyyanalny Shod the National Assembly 8 Verhnyaya palata Senat 109 mescay Senatary abirayucca pa mazharytarnaj sisteme adnosnaj bolshasci y 36 trohmandatnyh i adnym adnamandatnyh akrugah Starshynya Senata abiraecca nepramym galasavannem z senataray Nizhnyaya palata Palata pradstaynikoy 360 mescay Deputaty abirayucca pa mazharytarnaj sisteme adnosnaj bolshasci Termin paynamoctvay usih deputatay 4 gady Bolshasc mescay u Senace i 213 y Palace pradstaynikoy znahodzyacca pad kantrolem praprezidenckaj Narodnaj demakratychnaj partyi NDP Zneshnyaya palitykapravicBelaruska nigeryjskiya adnosinypravic Dyplamatychnyya adnosiny pamizh Respublikaj Belarus i Federatyynaj Respublikaj Nigeryyaj ustanoyleny 3 zhniynya 1992 goda U snezhni 2011 g u g Abudzhy adkryta Pasolstva Respubliki Belarus Z lyutaga 2012 goda Pasol Belarusi y Nigeryi Byaskosty yruchyy daverchyya gramaty Prezidentu Federatyynaj Respublicy Nigeryya G Dzhonatanu 17 maya 2012 Administracyjny padzelpravicNigeryya federatyynaya dzyarzhava skladaecca z 36 shtatay i federalnaj stalichnaj terytoryi Adzinki drugoga yzroynyu rayony myascovaga kiravannya ih 774 Fizika geagrafichnaya haraktarystykapravicGeagrafichnae stanovishchapravic Nigeryya razmeshchana y Zahodnyaj Afrycy na yzbyarezhzhy Gvinejskaga zaliva i zajmae ploshchu 923 768 km z yaylyayuchysya 32 j krainaj u svece i 14 j u Afrycy pa terytoryi Agulnaya pracyaglasc dzyarzhaynaj myazhy skladae 4047 km na zahadze z Beninam 773 km na poynachy z Nigeram 1497 km na paynochnym ushodze z Chadam 87 km prahodzic pa vozery Chad na yshodze z Kamerunam 1690 km dayzhynya linii yzbyarezhzha skladae 853 km Pryrodapravic Asnoyny artykul Pryroda Nigeryi nbsp Skala zuma Reki Niger i Benue dzelyac krainu na dzve chastki u paydnyovaj chastcy razmeshchana Prymorskaya raynina u paynochnaj peravazhayuc nevysokiya plaskagor i Vyalikuyu chastku terytoryi krainy zajmae Prymorskaya raynina utvoranaya y asnoynym rachnymi nanosami Na zahadze rayniny yzdoyzh uzbyarezhzha razmeshchany lancug pyaschanyh kos yakiya zluchayucca adna z adnoj i Gvinejskim zalivam Na poynach ad Prymorskaj rayniny terytoryya krainy perahodzic u nevysokae plaskagor e plato Yoruba na zahad ad raki Niger i plato Udzi na yshod Dalej razmyashchaecca Paynochnae plaskagor e vyshynya yakoga zmyanyaecca ad 400 600 m da bolsh za 1000 m Najbolsh vysokaj z yaylyaecca centralnaya chastka plaskagor ya plato Dzhos najvyshejshy punkt yakoga gara Shere 1735 m Na paynochnym zahadze Paynochnae plaskagor e perahodzic u rayninu Sakota na paynochnym ushodze u rayninu Born Najvyshejshaya kropka krainy gara Chapal Vadzi 2419 m razmeshchana y shtace Tarab ya pobach z nigeryjska kamerunskaj myazhoj Klimat zmyanyaecca ad vilgotnaga ekvataryyalnaga na poydni da subekvataryyalnaga y centralnaj chastcy i na poynachy Geta aznachae shto na pracyagu goda pa ysyoj terytoryi Nigeryi nazirayucca vysokiya temperatury 24 28 C Zatoe pa mery ruhu z poydnya na poynach uchacvyora zmyanshaecca kolkasc apadkay ad 2000 da 500 mm paralelna z yaylyacca i rasce y svayoj pracyaglasci suhi sezon nbsp Benue u verhnim cyachenni Galoynaya raka krainy Niger trecyaya pa dayzhycni raka Afryki Na Nigeryyu pryhodzicca nizhnyae sudnahodnae cyachenne getaj magutnaj raki Vyadomaya zapasami nafty delta Nigera ploshchaj 70 000 kv km adnosicca da najvyalikshyh delt svetu Na Nigeryyu pryhodzicca bolshaya chastka bujnejshaga prytoka Nigera shmatvodnaj raki Benue dayzhynyoj 1400 km shto pachynaecca y Kamerune i ypadae y Niger lya gorada Lakoya nbsp Dryl Mandrillus leucophaeus Rashod Nigera i Benue y punkce ih zliccya pryblizna adnolkavy Na paynochnym yshodze Nigeryi nalezhyc paydnyova zahodni sektar vozera Chad yakoe Nigeryya dzelic z Chadam Kamerunam i Nigeram Krajni poydzen krainy zajmayuc mangravyya lyasy delty Nigera Dalej na poynach yany peraperahodzyac u vilgotnyya lyasy presnavodnyh zabalochanyh terytoryj Za mezhami delty da samaj kamerunskaj myazhy cyagnucca vilgotnyya ekvataryyalnyya lyasy mocna pacyarpelyya ad chalavechaj dzejnasci Tym ne mensh lyasy vyluchayucca biyaraznastajnascyu Tolki tut mozhna sustrec dryla sheruyu malpu a raznastajnasci matylkoy pazajzdroscyac i lyasy Amazonii Centralnuyu i paynochnuyu chastku Nigeryi z subekvataryyalnym klimatam zajmayuc savanny Na poydni geta Gvinejskaya lesasavanna dze ychastki lyasoy charguyucca z travyanistymi ychastkami Dalej na poynach idze Sudanskaya savanna z vysokimi travami i chastymi drevami samaya poynach z pracyaglym zasushlivym sezonam zanyata sahelskaj apustynenaj savannaj dze i travy nizhej i drevy radzej Galoynaya ekalagichnaya prablema abyazlesenne U pachatku XXI stagoddzya Nigeryya byla lidaram susvetnaga rejtyngu zvyadzennya lyasoy Drugaya prablema nepaprayny yron shto nanosicca ekasistemam delty Nigera naftazdabychaj NaselnictvapravicAsnoyny artykul Naselnictva Nigeryi Kolkasc rassyalennepravic Naselnictva Nigeryi 9 God Milyonay 1971 55 1 1980 71 1 1990 94 5 2000 124 8 2004 138 0 2008 151 3 2017 190 3 Nigeryya z naselnictvam amal 200 mln chalavek z yaylyaecca syomaj pavodle kolkasci naselnictva krainaj u svece i navat kanservatyynyya acenki kolkasci naselnictva Afryki pryvodzyac da vysnovy shto bolsh za 20 chornaga naselnictva svetu prazhyvae y Nigeryi Nizeryya z yaylyaecca samaj naselenaj krainaj u Afrycy u nastupnaj kraine Efiopii prazhyvae nekalki bolej za 100 mln chal Nacyyanalnyya vyniki perapisu y aposhniya nekalki dzesyacigoddzyay byli davoli sprechnymi Vyniki aposhnyaga perapisu naselnictva byli vypushchanyya y snezhni 2006 goda pavodle yakih naselnictva krainy skladala 140 003 542 chalavek Syonnyashnyaya lichba kolkasci naselnictva atrymana metadam acenki Pachynayuchy z drugoj palovy XX st naselnictva Nigeryi raslo velmi hutkimi tempami U 1950 godze y Nigeryi prazhyvala tolki 33 milyony chalavek 10 Da 1990 yano vyrasla ytraya Pavelichenne naselnictva y Nigeryi z 1990 pa 2017 gady sklala 95 mln chalavek g zn yago kolkasc vyrasla yashche ydvaya 9 Syonnya 2017 pryrost zastaecca velmi vysokim 2 4 Sumarny kaeficyent naradzhalnasci u 2017 godze sklay 5 07 1 Amal palovu naselnictva skladayuc dzeci i padletki da 15 gadoy shto robic Nigeryyu adnoj z najmaladzejshyh krain svetu Pavodle pragnozay AAN Nigeryya z yaylyaecca adnoj z vasmi krain na yakiya yak chakaecca pryjdzecca palova agulnasusvetnaga pryrostu naselnictva z 2005 pa 2050 gady 11 Da 2100 goda pavodle acenak AAN nigeryjskae naselnictva budze skladac ne mensh chym 730 milyonay chalavek 12 nbsp Nacyyanalnaya myachec u Abudzhy U Nigeryi prazhyvae bolsh chym 250 etnichnyh grup z roznymi movami i zvychayami Najbujnejshymi etnichnymi grupami z yaylyayucca haysa yoruba igbo na yakiya pryhodzicca 62 naselnictva Syarednyaya palasa Nigeryya vyadomaya svayoj raznastajnascyu etnichnyh grup nbsp Nacyyanalnaya carkva y Abudzhy U Nigeryi yosc dzve galoynyya religii Islam daminue na poynachy krainy taksama raspaysyudzhany y paydnyova zahodnyaj yae chastcy syarod naroda yoruba U 12 shtatah Nigeryi dzejnichayuc zakony sharyyatu Pratestantyzm i myascovae sinkretychnae hrysciyanstva taksama raspaysyudzhany syarod yoruba u toj chas yak katalicyzm peravazhae y naroda igba Religijnyya sutyknenni adbyvayucca pamizh pradstaynikami roznyh religijnyh grup takimi yak musulmane i hrysciyane Nigeryya adroznivaecca vysokaj shchylnascyu naselnictva amal 200 chalavek na kv km Geta adzin z najvyshejshyh pakazchykay u Afrycy pa shchylnasci naselnictva Nigeryyu perayzyhodzyac tolki Ruanda i nevyalikiya astraynyya dzyarzhavy Pa terytoryi krainy naselnicva razmerkavana raynamerna guscej zaselena paydnyova zahodnyaya chastka Kalya palovy nigeryjcay u 2017 godze prazhyvala y garadah U Nigeryi pa menshaj mery dzevyac garadoy 2018 yakiya mayuc naselnictva bolsh za 1 milyon chalavek Lagas 13 5 mln 21 mln u aglameracyi 13 Kano 3 8 mln Ibadan 3 4 mln Abudzha 2 9 mln Port Harkort 2 3 mln i Benin Sici Kaduna Anitsha i Aba 1 U Lagase prazhyvae bolsh za 13 milyonay chalavek geta adzin z najbujnejshyh garadoy Afryki i svetu Inshyya garady Ashogba Dzhos Ilesha Iloryn EkanomikapravicAsnoyny artykul Ekanomika Nigeryi nbsp Vostray Lagas adzin z galoynyh ekanamichnyh centray Nigeryi Ranej ekanamichnae razviccyo bylo abcyazharana y gady vaennaga praylennya karupcyi i bezgaspadarchasci Adnaylenne demakratyi i pravyadzenne ekanamichnyh reform paspyahova skasavala perashkody na shlyahu Nigeryi da razviccya svajgo poynaga ekanamichnaga patencyyalu Bagatyya pryrodnyya resursy i vyalikaya kolkasc rabochyh ruk moguc stac tym padmurkam yaki zrobic Nigeryyu ne tolki regiyanalnym ekanamichnym lidaram ale i vazhnym gulcom na susvetnym rynku U 2005 godze Nigeryya byla adnesena da grupy Nastupnyya 11 razvivayuchyhsya krain shto moguc u XXI stagoddzi stac lakamatyvami susvetnaj ekanomiki Pakul zha gaspadarka krainy bazuecca vyklyuchna na naftavaj galine zajmae pershae mesca y Afrycy pa zdabychy nafty Nigeryya zajmae 23 e mesca y svece pavodle ab yomu VUP pa stane na 2017 god U 2014 Nigeryya apyaredziyshy PAR stala pershaj u Afrycy pa pamerah VUP 4 Aposhniya gady tempy rostu pakazchyka velmi marudnyya u 2017 rost VUP sklay usyago 0 8 u 2016 byy uvogule admoynym 1 6 Dushavyya ekanamichnyya pakazchyki zastayucca velmi nizkimi U 2017 VUP na dushu naselnictva sklay kalya 6000 dolaray geta tolki 129 mesca y svece Pavodle danyh Susvetnaga banka za 2010 god 84 5 naselnictva Nigeryi zhyvuc usyago na 2 u dzen va ymovah nedahopu vady i elektrychnasci Zdabyynaya pramyslovasc farmue asnovu nigeryjskaj ekanomiki Persh za ysyo gavorka idze ab nafce asnoynyya paklady yakoj razmeshchany y delce raki Niger Nafta na nigeryjskaj zyamli byla znojdzena y 1901 pramyslovaya zdabycha pachalasya y 1956 U 1973 Nigeryya byla prynyata y APEK i pa syonnyashni dzen zastaecca chlenam getaj arganizacyi U 2017 godze zdabycha nafty sklala kalya 2 mln barelyay u dzen pershae mesca y Afrycy 14 U 2016 syraya nafta sklala 75 6 nigeryjskaga ekspartu 15 Razam z naftaj zdabyvaecca pryrodny gaz yaki ekspartuecca y zvadkavanym vyglyadze 13 ekspartu Na plato Dzhos na poynachy krainy z pachatku XX st zdabyvaecca volava Zdabycha vugalyu i zolata y aposhniya dzesyacigoddzi amal spynilasya Apracoychaya pramyslovasc yak i paysyul u trapichnaj Afrycy razvitaya ne nadta i aryentavana na ynutrany rynak Yae asnoynyya galiny himichnaya pradukcyya i ygnaenni guma lesamateryyaly lyogkaya vytvorchasc abutku bavoyna apracoyka shkur i skury vytvorchasc tekstylyu cement i inshyya budmateryyaly harchovaya pramyslovasc vytvorchasc palmavaga aleyu 70 naselnictva zanyata y selskaj gaspadarcy yakaya dae 21 6 VUP 1 Najvazhnejshaya galina raslinavodstva Na ekspart vyroshchvayucca kakava kava arahis sadavina i garodnina Dlya ynutranaga spazhyvannya mais salodkaya bulba rys Razvodzicca zhyvyola avechki kozy svinni razvita rybaloystva Galoynyya partnyory pa eksparce Indyya 20 ZShA Ispaniya yakiya kuplyayuc nigeryjskiya naftu i gaz Nigeryya impartue pradukty naftaperapracoyki harchavanne medykamenty tehniku aytamabili mabilnyya telefony Galoynyya partnyory pa imparce Kitaj 27 Belgiya Niderlandy ZShA 2016 16 Vyadomyya asobypravicDoktar Alban E Ch Asondu Amas TutuolaGl taksamapravicTaruga Gramadzyanskaya vajna y NigeryiZayvagipravic Arabskaya nazva nahr al anhur z yaylyaecca dasloynym perakladam tuaregskaj Krynicypravic a b v g https www cia gov library publications resources the world factbook geos ni html Arhivavana 24 kastrychnika 2020 http www imf org external pubs ft weo 2018 01 weodata weorept aspx pr x 67 amp pr y 11 amp sy 2017 amp ey 2017 amp scsm 1 amp ssd 1 amp sort country amp ds amp br 1 amp c 694 amp s NGDPD 2CPPPGDP 2CNGDPDPC 2CPPPPC amp grp 0 amp a https data iana org time zones tzdb 2021e africa a b http tass ru ekonomika 1101744 Online Etymological Dictionary SMI supracoyniki specsluzhbay zablakavali yvahod u parlament Nigeryi nyavyzn Novy Chas 7 zhniynya 2018 Praverana 7 zhniynya 2018 Afrikas Riese gerat ins Schlingern nedastupnaya spasylka nyam ICFNL Constitution Of the Federal Republic of Nigeria angl Arhivavana z pershakrynicy 21 zhniynya 2011 Praverana 27 marta 2011 a b CO2 Emissions from Fuel Combustion Arhivavana 12 kastrychnika 2009 Population 1971 2008 IEA Kent Mary Mederios Carl Haub December 2005 The Demographic Divide What It Is and Why It Matters Arhivavana 26 krasavika 2011 Population Reference Bureau World population to increase by 2 6 billion over next 45 years with all growth occurring in less developed regions UN Population Division of the Department of Economic and Social Affairs of the United Nations Secretariat UN 2010 http www citypopulation de php nigeria metrolagos php https www bp com content dam bp en corporate pdf energy economics statistical review bp stats review 2018 full report pdf Arhivavana 22 studzenya 2019 http atlas cid harvard edu explore country 159 amp partner undefined amp product undefined amp productClass HS amp startYear undefined amp target Product amp year 2016 http atlas cid harvard edu explore country 159 amp partner undefined amp product undefined amp productClass HS amp startYear undefined amp target Product amp tradeDirection import amp year 2016Spasylkipravic nbsp Na Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Nigeryya Aficyjny sajt Arhivavana 27 listapada 2004 Aficyjny turystychny sajt Arhivavana 7 snezhnya 2008 Nigeryya Arhivavana 31 zhniynya 2020 na sajce The World Factbook Nigeryya Arhivavana 26 krasavika 2012 na sajce Open Directory Project Yak zhyve Nigeryya Uzyata z https be wikipedia org w index php title Nigeryya amp oldid 4836323