Та́бель аб ра́нгах — заканадаўчы акт Расійскай імперыі, які ў XVIII — пачатку XX стагоддзя вызначаў падзел на класы ваенных, стацкіх і прыдворных чыноў.
Уведзены Пятром I у 1722 годзе. Складаўся ўласна з Табеля з пералікам 14 рангаў (класаў) ад 1-га вышэйшага да 14 ніжэйшага і з 19 пунктаў каментарыяў да яго.
Вайсковыя чыны падзяляліся на сухапутныя, гвардыю, артылерыю, марскія. Сярод іх адрозніваліся генеральскія чыны (1—5-ы клас), штаб-афіцэрскія (6-8-ы клас), обер-афіцэрскія (9—14-ы клас). Пры роўным чыне старшы́нства вызначалася часам атрымання чыну. Вайсковыя чыны мелі старшынства перад цывільнымі адпаведнага рангу. Чыны гвардыі мелі перавагу на 1—2 рангі.
Паводле 1-й рэдакцыі Табеля, атрыманне чыноў 7—14-га рангаў давала пэўныя правы цывільным чыноўнікам на час выканання службовых абавязкаў (пазней асабістае дваранства), спадчыннае дваранства атрымлівалі вайскоўцы ад 14-га і цывільныя асобы ад 8-га класа. З 1845 года асабістае дваранства атрымлівалі чыны ад 9-га класа, спадчыннае дваранства — вайсковыя чыны ад 6-га і цывільныя ад 5-га (з 1856 года — 4-га) класа. Недваране для атрымання афіцэрскага чыну служылі 12 гадоў у унтэр-афіцэрскіх чынах. Асобы, што былі ў чынах, якія не давалі асабістага дваранства, з 1832 года маглі набываць правы ганаровых грамадзян. У пазнейшых рэдакцыях у Табель унесены горныя чыны і вучоныя ступені. Сістэма старшынства Табеля ахоплівала і членаў сямей чыноўнікаў: дочкі атрымлівалі ранг ніжэйшы на 4 рангі ад бацькавага, пасля шлюбу — ранг мужа.
Чыны 1—2-га класа тытулаваліся «высокаправасхадзіцельства», 3—4-га класа — «правасхадзіцельства», 5-га — «высакароддзе», 6—8-га — «высокаблагароддзе», 9—14-га — «благароддзе». Правы на пэўныя ступені ордэнаў мелі чыны адпаведных класаў, а ўзнагарода ордэнам «вышэйшага» класа аўтаматычна азначала пераход у гэты клас. У 1801—1841 гадах друкаваліся спісы ўсіх цывільных чыноў, 1842—1916 — цывільных чыноў першых 4 класаў; выдаваліся спісы генералаў, штаб-афіцэраў і обер-афіцэраў паводле старшынства.
Тытулаванне ў арміі адменена загадам ваеннага міністра Часовага ўрада 5(18).3.1917, ваенна-прыдворныя чыны скасаваны загадам 21.3(3.4.)1917. Палажэнні Табеля аб рангах адменены дэкрэтам ВЦВК і СНК 10(23).11.1917 «Аб скасаванні саслоўяў і грамадзянскіх чыноў».
Зноскі
Літаратура
- Сінчук І. І. Табель аб рангах // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 366. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Та́бель о ра́нгах // Военный энциклопедический словарь / Отв. ред. Еремина Н.. — М.: Эксмо, 2007. — С. 896. — 1024 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-699-23223-9. (руск.)
- Та́бель о ра́нгах // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 159—160. — ((Большая советская энциклопедия) : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Шепелёв Л. Е. Титулы, мундиры и ордена Российской империи. — М.—СПб.: Центрполиграф; МиМ-Дельта, 2005. — 423 с. — ISBN 5-9524-1046-4. (руск.)
- Оболонский А. В. «Табель о рангах» // Юридическая энциклопедия / Отв. ред. Б. Н. Топорнин. — М.: Юристь, 2001. — С. 1075—1076. — 1272 с. — 8000 экз. — ISBN 5-7975-0429-4 (в пер.) (руск.)
Спасылкі
- «Табель о рангах», один из важнейших документов императорской эпохи. Наследие Петра // Официальный сайт Российского исторического общества (руск.)
- Львов А. В. Табель о рангах 1772 года и эволюция чинопроизводсва в XVIII веке // Вестник МГПУ. Серия «Юридические науки», 2022. (руск.)
- Табель о рангах 1722 г. (руск.) //
- Антон Трофимов По чину и честь: что давала петровская «Табель о рангах» // Федеральный портал «История. РФ» (руск.)
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Ta bel ab ra ngah zakanadaychy akt Rasijskaj imperyi yaki y XVIII pachatku XX stagoddzya vyznachay padzel na klasy vaennyh stackih i prydvornyh chynoy Tabel ab rangah aryginal Uvedzeny Pyatrom I u 1722 godze Skladaysya ylasna z Tabelya z peralikam 14 rangay klasay ad 1 ga vyshejshaga da 14 nizhejshaga i z 19 punktay kamentaryyay da yago Vajskovyya chyny padzyalyalisya na suhaputnyya gvardyyu artyleryyu marskiya Syarod ih adroznivalisya generalskiya chyny 1 5 y klas shtab aficerskiya 6 8 y klas ober aficerskiya 9 14 y klas Pry roynym chyne starshy nstva vyznachalasya chasam atrymannya chynu Vajskovyya chyny meli starshynstva perad cyvilnymi adpavednaga rangu Chyny gvardyi meli peravagu na 1 2 rangi Pavodle 1 j redakcyi Tabelya atrymanne chynoy 7 14 ga rangay davala peynyya pravy cyvilnym chynoynikam na chas vykanannya sluzhbovyh abavyazkay paznej asabistae dvaranstva spadchynnae dvaranstva atrymlivali vajskoycy ad 14 ga i cyvilnyya asoby ad 8 ga klasa Z 1845 goda asabistae dvaranstva atrymlivali chyny ad 9 ga klasa spadchynnae dvaranstva vajskovyya chyny ad 6 ga i cyvilnyya ad 5 ga z 1856 goda 4 ga klasa Nedvarane dlya atrymannya aficerskaga chynu sluzhyli 12 gadoy u unter aficerskih chynah Asoby shto byli y chynah yakiya ne davali asabistaga dvaranstva z 1832 goda magli nabyvac pravy ganarovyh gramadzyan U paznejshyh redakcyyah u Tabel uneseny gornyya chyny i vuchonyya stupeni Sistema starshynstva Tabelya ahoplivala i chlenay syamej chynoynikay dochki atrymlivali rang nizhejshy na 4 rangi ad backavaga paslya shlyubu rang muzha Chyny 1 2 ga klasa tytulavalisya vysokapravashadzicelstva 3 4 ga klasa pravashadzicelstva 5 ga vysakaroddze 6 8 ga vysokablagaroddze 9 14 ga blagaroddze Pravy na peynyya stupeni ordenay meli chyny adpavednyh klasay a yznagaroda ordenam vyshejshaga klasa aytamatychna aznachala perahod u gety klas U 1801 1841 gadah drukavalisya spisy ysih cyvilnyh chynoy 1842 1916 cyvilnyh chynoy pershyh 4 klasay vydavalisya spisy generalay shtab aficeray i ober aficeray pavodle starshynstva Tytulavanne y armii admenena zagadam vaennaga ministra Chasovaga yrada 5 18 3 1917 vaenna prydvornyya chyny skasavany zagadam 21 3 3 4 1917 Palazhenni Tabelya ab rangah admeneny dekretam VCVK i SNK 10 23 11 1917 Ab skasavanni sasloyyay i gramadzyanskih chynoy ZnoskiBelEn 2002 LitaraturaSinchuk I I Tabel ab rangah Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 15 Sledaviki Tryo Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 15 S 366 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0251 2 t 15 Ta bel o ra ngah Voennyj enciklopedicheskij slovar Otv red Eremina N M Eksmo 2007 S 896 1024 s 5 000 ekz ISBN 978 5 699 23223 9 rusk Ta bel o ra ngah T 25 Strunino Tihoreck M Sovetskaya enciklopediya 1976 S 159 160 Bolshaya sovetskaya enciklopediya v 30 t gl red A M Prohorov 1969 1978 rusk Shepelyov L E Tituly mundiry i ordena Rossijskoj imperii M SPb Centrpoligraf MiM Delta 2005 423 s ISBN 5 9524 1046 4 rusk Obolonskij A V Tabel o rangah Yuridicheskaya enciklopediya Otv red B N Topornin M Yurist 2001 S 1075 1076 1272 s 8000 ekz ISBN 5 7975 0429 4 v per rusk Spasylki Tabel o rangah odin iz vazhnejshih dokumentov imperatorskoj epohi Nasledie Petra Oficialnyj sajt Rossijskogo istoricheskogo obshestva rusk Lvov A V Tabel o rangah 1772 goda i evolyuciya chinoproizvodsva v XVIII veke Vestnik MGPU Seriya Yuridicheskie nauki 2022 rusk Tabel o rangah 1722 g rusk Anton Trofimov Po chinu i chest chto davala petrovskaya Tabel o rangah Federalnyj portal Istoriya RF rusk