Шры-Ланка з санскр.: Бласлаўлёная зямля (сінг.: ශ්රී ලංකා, тамільск.: இலங்கை) Дэмакратычная Сацыялістычная Рэспубліка Шры-Ланка (ДСРШЛ), дзяржава ў Паўднёвай Азіі, месціцца на востраве Шры-Ланка ў Індыйскім акіяне ля паўднёвага ўскрайку паўвострава Індастан.
| |||||
Гімн: «Sri Lanka Matha» | |||||
Дата незалежнасці | 4 лютага 1948 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | сінгальская і тамільская | ||||
Сталіца | Шры-Джаявардэнепура-Котэ (частку сталічных функцый выконвае г. Каломба) | ||||
Найбуйнейшы горад | Каломба | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
| Анура Кумара Дысанаяке | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 119-я ў свеце 65 610 км² 1,9 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 22 409 381 чал. (58-я) 327 чал./км² (43-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2018) • На душу насельніцтва | $298 310 млн $13 847 | ||||
ІРЧП (2018) | 0,770 (-ы) | ||||
Валюта | |||||
Інтэрнэт-дамен | .lk | ||||
Код ISO (Alpha-2) | LK | ||||
Код ISO (Alpha-3) | LKA | ||||
Код МАК | SRI | ||||
Тэлефонны код | +94 | ||||
Часавыя паясы | +5:30 |
Шры-Ланка — унітарная рэспубліка змешанага тыпу. Сталіца краіны дэ-факта — горад Каломба, дэ-юрэ (з 1985) — Шры-Джаявардэнепура-Котэ, фактычна паўднёва-заходні прыгарад Каломба. У Котэ размешчаныя парламент, вярхоўны суд і некаторыя міністэрствы, у Каломба знаходзяцца ўрад і рэзідэнцыя прэзідэнта. Шры-Ланка ўваходзіць у Садружнасць нацый, Рух недалучэння, стаіць ля вытокаў Паўднёва-Азіяцкай асацыяцыі рэгіянальнага супрацоўніцтва (СААРК).
Прырода вострава адметная выключнай разнастайнасцю рэльефу, цёплым вільготным мусонным кліматам, багатымі воднымі рэсурсамі, разнастайным раслінным і жывёльным светам, што спрыяе развіццю турызму.
Шры-Ланка мае даўнюю і багатую гісторыю, значная частка якой прайшла ў барацьбе паміж сінгальскімі і тамільскімі дзяржавамі. Стваралася будысцкая культурная спадчына (каноны, летапісы, храмы). Зручныя гавані рабілі востраў важным пунктам Марскога шаўковага шляху. З ХVI стагоддзя пачалося пранікненне на востраў еўрапейцаў: спачатку партугальцаў, потым нідэрландцаў. Пры гэтым цэнтральныя раёны вострава (Канды) захоўвалі самастойнасць. Толькі англічанам у пачатку ХІХ стагоддзя ўдалося падпарадкаваць усю Шры-Ланку. У 1948 краіна атрымала незалежнасць, у 1972 змяніла назву з Цэйлона на Шры-Ланку.
Насельніцтва шматнацыянальнае, хоць пераважаюць дзве этничныя групы: сінгалы і тамілы. Першыя складаюць тры чацвёртых насельніцтва краіны і вызнаюць будызм, другія з большага індуісты, а жывуць на поўначы. Сепаратысцкія імкненні тамілаў прывялі да стварэння ўзброенай паўстанцкай групоўкі — «тыграў Таміл-Ілама» — і сапраўднай грамадзянскай вайны (1983—2009), скончанай дзякуючы паспяховым ваенным дзеянням урадавых сіл. Іншыя народы: абарыгенны народ веды, маўры (ларакала — нашчадкі арабаў і мясцовых мусульман), бюргеры (нашчаткі партугальцаў і нідэрландцаў), ланкійскія цыганы, кафіры (афрыканцы), кітайскія і малайскія мігранты. Канстытуцыя дзяржавы замацоўвае за будызмам «вядучае месца» і дае шматлікія прывілеі, хоць і не прызнае дзяржаўнай рэлігіяй.
Па ВУП на душу насельніцтва ў Паўднёвай Азіі Шры-Ланка саступае толькі Мальдывам. І толькі гэтыя дзве дзяржавы ў рэгіёне маюць высокі індэкс чалавечага развіцця.
Этымалогія
Паводле «Махавамсы» ў старажытныя часы востраў насіў назву Тамбапані, што ў перакладзе азначае «медна-чырвоныя рукі» або «медна-чырвоная зямля», так яго назваў легендарны кароль Віджая, бо ў яго паплечнікаў рукі былі чырвоныя ад мясцовай глебы. Хіндуісцкія творы, такія як «Рамаяна», называлі востраў Ланка (у перакладзе проста «востраў»). Старажытным грэкам гэтая зямля была вядома пад назвай Тапрабана (ст.-грэч. Ταπροβανᾶ або Ταπροβανῆ) ад Тамбапані. У Сярэднявеччы арабы і персы называлі востраў Сарандзіб. Партугальцы ў 1505 далі яму назву Ceilão, адкуль пайшло шырокавядомае англійскае Цэйлон. У 1972 краіна змяніла назву на Шры-Ланку (у перакладзе — «блаславёная зямля»), але тапонім «Цэйлон» неафіцыйна ўжываецца і сёння (з чым актыўна змагаюцца ланкійскія ўлады).
Геаграфія
Геаграфічнае становішча
Шры-Ланка займае аднайменны востраў, другі па памерах у Індыйскім акіяне. Плошча Шры-Ланкі — 65 тыс. кв. км. Працягласць берагавой лініі — 1585 км. Марская дзвесцемільная эканамічная зона краіны ўсямёра большая за яе тэрыторыю. Прыбярэжныя воды багатыя на прадуктыўныя экасістэмы: каралавыя рыфы, марскія травы эстуарыяў і інш.
Ад паўвострава Індастан Шры-Ланку аддзяляюць Манарскі заліў і Полкскі праліў. На поўначы — паўвостраў Джафна. Так званы Адамаў мост — ланцужок выспаў на водмелі ў Полкскім праліве — калісьці злучаў Шры-Ланку з мацерыком так, што па ім можна было перайсці пешшу, але, па дадзеных летапісаў, быў разбураны землятрусам разам з узнятым ім штормам каля 1481 г. Пралівы паміж выспачкамі «моста» вельмі мелкаводныя і не прыдатныя для навігацыі.
Рэльеф
Востраў Шры-Ланка знаходзіцца на Індыйскай літасфернай пліце, што яшчэ нядаўна лічылася часткай Інда-Аўстралійскай пліты. Рэльеф вострава надзвычай разнастайны. Па ўсім перыметры Шры-Ланка аблямавана прыбярэжнымі нізінамі з пляжамі.
Большую частку краіны займаюць узгорыстыя раўніны. Цэнтральна-паўднёвую частку вострава займае складзенае гранітамі і гнейсамі Цэнтральнае плато вышынёй да 2,5 км, вышыні пераважна ў 1000—2000 метраў. Найбольшая вышыня — гара Підуруталагала (2524 м.). Крыху ніжэй за яе вядомы сваёй канічнай формай пік Адама (2243 м).
Клімат
Клімат субэкватарыяльны, на поўдні экватарыяльны. Мусоны доўжацца з кастрычніка па сакавік паўночна-ўсходні і з чэрвеня па кастрычнік паўднёва-заходні. Колькасць ападкаў за год павялічваецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад з 1300—2000 мм. да 2500—3000 мм. Сярэднямесячная тэмпература каля 27 °C, у гарах 23—25 °C, на горным курорце Нувара-Элія (2000 м. над узроўнем мора) сярэднегадавая тэмпература 15 °C.
Прыродныя рэсурсы
Карысныя выкапні: каштоўныя і паўкаштоўныя камяні (рубіны, сапфіры, тапазы, турмаліны, аметысты); графіт, вапнякі, фасфарыты; будаўнічыя матэрыялы (граніты, гнейсы, латэрыты); на паўночным і паўднёвым усходзе ўзбярэжжа — чорныя пяскі з рэдкімі і рэдказямельнымі элементамі ( ільменіт, манацыт, цырконій, рутыл, радый). У Манарскім заліве разведаны невялікія запасы нафты, распачатая здабыча.
На востраве сто тры ракі, найдаўжэйшая — Махавелі (330 км), басейн якой займае пятую частку Шры-Ланкі. Рэкі Цэнтральнага плато багатыя на вадаспады: усяго налічваецца пяцьдзясят адзін вадаспад вышэйшы за 10 м. Рэкорд вышыні належыць вадаспаду Бамбараканда (241 м).
Флора і фаўна
Раслінны свет — вільготныя экватарыяльныя лясы з разнастайным відавым складам (панданусы, пальмы і інш.). Каля 7000 га займаюць мангравыя лясы. Жывёльны свет вельмі багаты, што ўвогуле не надта характэрна для астравоў: дзікія буйвалы, сланы, леапарды, рысі, гепарды, шакалы, алені замбар, , шмат відаў малпаў, ядавітых змей, яшчарак, у рэках вядуцца кракадзілы. Дванаццаць нацыянальных паркаў (сярод іх Васгамува, Вілпату, Гал-Оя, Кумана, Мадуру-Оя, Уда-Валаве, Яла), тры запаведнікі і пяцьдзясят адна рэзервацыя займаюць 14 % тэрыторыі вострава.
Гісторыя
Дакаланіяльная гісторыя
Рэшткам найдаўнейшых знойдзеных археолагамі паселішчаў не меней як 125 000 гадоў.
Найстаражытнейшымі насельнікамі Шры-Ланкі былі продкі ведаў, якія адносіліся да веда-аўстралоіднай расы.
Сінгалы прыбылі на востраў каля VI ст. з паўночнай Індыі на чале з, як лічыцца паводле паданняў, Віджаям. Першай сінгальскай дзяржавай стала Тамбапані. У III—XIII стагоддзях на востраве існавалі буйныя сінгальскія каралеўствы са сталіцамі спачатку ў Анурадхапуры, а пасля ў Паланаруве.
У канцы 1 тысячагоддзя да н. э. з Паўднёвай Індыі на Шры-Ланку пачалі перасяляцца тамілы. Іх поспеху садзейнічала ўзаемная барацьба сінгальскіх уладароў за трон. Узвышэнне тамільскай дынастыі Чола на поўдні Індыі прывяло да паступовага заняпаду Анурадхапуры. У 1017 г. н. э. Чола спустошылі Анурадхапуру і далучылі Шры-Ланку да сваёй імперыі. У 1028—1029 гг. вобласць Рухуна па поўдні Шры-Ланкі вызвалілася з-пад іх улады. Сінгальскі князь Вікрамабаху I захапіў у 1070 г. горад Паланарува і зрабіў яго сваёй сталіцай. Найбольшай магутнасці гаспадары Паланарувы дасягнулі пры Паракрамбаху I Вялікім (1123—1186 гг.), які вёў актыўную знешнюю палітыку. Але яго спадкаемцы не здолелі ўтрымаць адзінства. На поўначы ў XIII ст. ўзнікла дзяржава Ар’ясакарварці з цэнтрам у Джафне. Яе заснавальнік Магха (1215—1236 гг.) быў родам з Калінгі ва Ўсходняй Індыі, аднак знаходзіўся ў падначаленым стане ў адносінах да паўднёваіндыйскай тамільскай дынастыі Пандзі. Іх войны супраць сінгальскіх уладароў прывялі да заняпаду Паланарувы, якая ў 1302 г. канчаткова страціла сваю моц і была закінута жыхарамі.
Каланіяльная гісторыя
У 1505 г. Шры-Ланку ўпершыню наведалі партугальцы. Да кан. XVI ст. яны здолелі падначаліць Ар’ясакарварці і ўзбярэжныя тэрыторыі, населеныя сінгаламі. Аднак далейшы наступ хрысціян углыб вострава быў спынены аб’яднанымі сіламі сінгальскіх дзяржаў з цэнтрамі ў Канды і Сітаваке (сучасны горад Авісавела). У XVII ст. уладары Канды ў барацьбе з Партугаліяй заручыліся падтрымкай Нідэрландаў. З дапамогай сінгалаў нідэрландцы захапілі ўсходняе і паўднёвае ўзбярэжжы. У 1656 г. Нідэрланды самастойна адабралі ў партугальцаў Каломба, а ў 1658 г. — Джафну. Такім чынам, у іх руках апынулася амаль усё ўзбярэжжа вострава, а разам з ім і кантроль над знешнім гандлем Шры-Ланкі. У 1739 г. да ўлады ў Канды прыйшла дынастыя Наякаў, якія спавядалі будызм, але мелі тамільскае паходжанне. Яны шукалі падтрымкі ў Францыі і Вялікабрытаніі.
У 1785 г. Нідэрланды былі заняты войскамі рэвалюцыйнай Францыі, што дазволіла Брытанскай Ост-Індскай кампаніі акупаваць галандскія ўладанні на востраве. У 1798 г. была створана асобная брытанская цывільная адміністрацыя для кіравання калоніяй з цэнтрам у Каломба; у выніку войн 1803—1805 і 1815 гг. была падначалена дзяржава з цэнтрам у Канды. Новыя ўлады праводзілі даволі складаную палітыку рэфармавання: адмянілі рабства, увялі брытанскую судовую сістэму, пабудавалі сетку дарог і стварылі буйныя камерцыйныя плантацыі. Асабліва паспяховым стаў вопыт вырошчвання ў горнай мясцовасці чаю, які ператварыўся ў галоўную экспартную культуру ў канцы XIX ст. Для працы на плантацыях увозіліся рабочыя-тамілы з Індыі, што спрыяла павелічэнню тамільскай абшчыны. Пры генерал-губернатары існавалі Выканаўчы і Заканадаўчы саветы, але мясцовае насельніцтва ў іх амаль не было прадстаўлена.
У другой палове XIX — пачатку XX стст. з’явіўся сінгальскі нацыяналістычны рух, які арыентаваўся не толькі на этнічныя і дзяржаўныя, але і рэлігійныя каштоўнасці. Тамільскія палітычныя арганізацыі ўзніклі пазней, адрозніваліся радыкалізмам і падтрымлівалі шчыльныя сувязі з Індыяй. Рух за незалежнасць суправаджаўся канфліктамі паміж сінгаламі, таміламі і мусульманамі-маўрамі. Брытанскія ўлады былі вымушаны ісці на саступкі. У пачатку XX стагоддзя яны пашырылі мясцовае самакіраванне, увялі Канстытуцыю і права на усеагульнае галасаванне. 4 лютага 1948 г. быў абвешчаны дамініён — форма самакіравання, якая прадугледжвала захаванне на востраве шырокіх правоў брытанскай манархіі. Канчаткова брытанцы пакінулі Шры-Ланку ў 1957 г.
Пасля набыцця незалежнасці
Пасляваенны перыяд характарызаваўся канкурэнтнай барацьбой паміж сінгальскімі і тамільскімі палітычнымі арганізацыямі. У 1956 г. большасць галасоў атрымала кааліцыя сінгальскіх нацыяналістычных партый на чале з Саламонам Дыясам Бандаранаіке (1899—1959 гг.). Ён заняў пост прэм’ер-міністра і пачаў праводзіць палітыку, накіраваную на дасягненне самастойнасці ад Вялікабрытаніі і ўшчамленне правоў тамілаў. Дзяржаўнай мовай замест англійскай была абвешчана сінгальская. 22 мая — 27 мая адбыліся пагромы тамілаў з боку сінгальскага насельніцтва. Гэта было першае масавае гвалтоўнае этнічнае сутыкненне пасля XVIII ст. 26 верасня 1959 г. Саламон Дыяс Бандаранаіке быў застрэлены будысцкім манахам. У 1960 г. кабінет міністраў узначаліла яго ўдава Сірымава Дыяс Бандаранаіке (1916—2000 гг.). Яна адрознівалася харызматычнасцю і арыентавалася на падтрымку сацыялістычных партый. У выніку 22 мая 1972 г. была абвешчана Сацыялістычная Рэспубліка Шры-Ланка.
Сацыялістычныя рэформы не прынеслі плёну. У 1980 г. С. Д. Бандаранаіке была абвінавачана ў злоўжываннях і згубіла магчымасць удзельнічаць у палітыцы. У 1978 г. парламент зацвердзіў новую Канстытуцыю. Шры-Ланка стала прэзідэнцкай краінай. Тамільская мова атрымала афіцыйны статус на частцы яе тэрыторыі. У ліпені 1983 г. баевікі з «Тыгры вызвалення Таміл-Ілама» забілі трынаццаць салдат, што стала пачаткам шматгадовай кровапралітнай грамадзянскай вайны паміж таміламі і сінгаламі. Яна скончылася толькі ў 2009 г. дзякуючы рашучым дзеянням арміі і ўрада на чале з прэзідэнтам Махіндам Раджапаксам (нар. у 1945 г.).
Шры Ланка сур’ёзна пацярпела ў выніку цунамі 26 снежня 2004 года. Загінула каля сарака тысяч чалавек, сотні тысяч засталіся без прытулку, інфраструктура ўсходняга і паўднёвага ўзбярэжжа была практычна разбураная. Шры Ланка звярнулася па дапамогу да міжнароднай супольнасці. Яна была аказана, у тым ліку з боку Рэспублікі Беларусь.
Палітыка
Дзяржаўны лад
Паводле дзеючай Канстытуцыі 1978 года, Шры-Ланка — , на чале якой стаіць прэзідэнт, што абіраецца прамым і таемным галасаваннем тэрмінам на шэсць гадоў. Прэзідэнт узначальвае вышэйшую выканаўчую ўладу і з’яўляецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі краіны, прызначае прэм’ер-міністра і міністраў кабінета, вызначае склад Вярхоўнага суда. На выбарах якія адбыліся 18 лістапада 2005 года прэзідэнтам быў абраны Махінда Раджапаксэ, якога 9 студзеня 2015 змяніў Майтрыпала Сірысена, прадстаўнік Партыі свабоды Шры-Ланкі (ПСШЛ).
Аднапалатны парламент (225 месцаў) абіраецца тэрмінам на шэсць гадоў. Пост прэм’ер-міністра з лістапада 2006 па жнівень 2015 года займаў (ПВШЛ). 17 жніўня 2015 новым прэм’ерам стаў Раміл Вікрамасінгхэ, прадстаўнік Аб’яднанай нацыянальнай партыі (АНП). Міністр замежных спраў — (ПСШЛ).
У Шры-Ланцы ў цяперашні час дзейнічае каля сарака розных палітычных партый, палітызаваных грамадскіх і прафсаюзных рухаў. Вядучае месца займаюць Партыя свабоды Шры-Ланкі (ПСШЛ), Аб’яднаная нацыянальная партыя (АНП), НФВ (Народны фронт вызвалення), якія прадстаўляюць інтарэсы розных пластоў у асноўным сінгальскага насельніцтва. На працягу апошніх сарака гадоў, фактычна змяняючы адна другую, краінай кіравалі ПСШЛ і АНП. У жніўні 2015 адбыліся чарговыя парламенцкія выбары, на якіх АНП атрымала перамогу і ўзначаліла кааліцыю парламенцкай большасці.
Адміністрацыйны падзел
Шры-Ланка — унітарная дзяржава. Востраў дзеліцца на дзевяць правінцый, якія ў сваю чаргу падзеленыя на дваццаць пяць раёнаў.
Знешняя палітыка
Шры-Ланка — член Садружнасці нацый з 1948 года, «» — з 1950 года, ААН — з 1955 года, Руху недалучэння — з 1961 года, Паўднёва-Азіяцкай арганізацыі рэгіянальнага супрацоўніцтва (СААРК) з 1985 і шмат якіх іншых міжнародных арганізацый. Шры-Ланка выступае за ўмацаванне ролі ААН як універсальнай інструмента ўрэгулявання міжнародных адносін, за колькаснае пашырэнне складу , улічваючы геаграфічны фактар і справядлівае прадстаўніцтва дзяржаў як развітых, так і ў стадыі развіцця.
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікай Шры-Ланка ўсталяваны 20 лістапада 2000 г.
Насельніцтва
З насельніцтвам у 22,5 млн чалавек Шры-Ланка з’яўляецца адным з самых населеных астравоў свету, у Індыйскім акіяне крыху саступаючы Мадагаскару (25 млн). А вось па гушчыні насельніцтва Шры-Ланка (330 чал/кв.км) пераўзыхозіць Мадагаскар у дзевяць разоў і ў гэтым паказчыку падобная да Японіі. Для краіны, як і для ўсёй сучаснай Паўднёвай Азіі, характэрны запаволены станоўчы прырост насельніцтва (0,76 % у 2017) з перавагай дзяцей і маладых асоб у працаздольным узросце. Нараджальнасць усё яшчэ значна пераўзыходзіць смяротнасць, але на адну жанчыну цяпер прыходзіцца 2,1 дзіцяці (2017).
З насельніцтва Шры Ланкі (2012) каля 74,8 % складаюць сінгалы, што адносяцца да індаеўрапейскіх народаў. 18 % — тамілы, якія належаць да дравідыйскай моўнай сям’і і маюць больш цёмны колер скуры. Тамілы насяляюць паўночны і ўсходні берагі вострава. Яны дзеляцца на ланкійскіх тамілаў, што жылі тут спрадвеку, і індыйскіх, якія былі завезеныя англічанамі з Індыі для работ на плантацыях. 9,2 % складаюць маўры — нашчадкі мясцовых жыхароў ды арабаў, што пачалі сяліцца па берагах вострава з VIII ст. Ёсць таксама некалькі тысяч ведаў — спрадвечных жыхароў Паўднёвай Азіі аўстралоіднай расы, бюргеры — нашчадкаў партугальцаў, галандцаў і англічан, малайцы.
Дзяржаўная мова — сінгальская. На ёй размаўляюць сінгалы, меншая частка маўраў, веды. Тамільская мова мае афіцыйны характар у акругах, дзе тамілы складаюць большасць насельніцтва. Таксама тамільская мова родная для большай часткі маўраў. Бюргеры размаўляюць на крэольскай партугальскай мове. Шырока распаўсюджана англійская мова, што выступае сродкам міжнацыянальных зносін.
Этнічнаму складу ў асноўным адпавядае і рэлігійная прыналежнасць: будызм вызнаюць каля 70 % (у асноўным сінгалы), індуізм — больш за 17 % (галоўным чынам тамілы). Іслам вызнаюць прыкладна 8 % (у асноўным гэта маўры). Бюргеры гістарычна прыхільнікі хрысціянства, шмат хрысціян і сярод іншых народаў.
Востраў заселены даволі раўнамерна, але найбольш шчыльна на захадзе, асабліва густа заселены раён сталічнай агламерацыі. Большасць насельніцтва сельская — Шры-Ланка адносіцца да самых слабаўрбанізаваных краін свету (усяго 18 % у 2018 годзе). Найбуйнейшыя гарады — Каломба (600 000), Кадувела (250 000), Махарагама (200 000), Гале, Трынкамалі, Джафна, Канды.
Эканоміка
У часы брытанскага панавання Шры-Ланка стала вядучым сусветным вытворцам карыцы, натуральнага каўчуку, асноўным таварам вострава стаў чай. За гады незалежнасці Шры-Ланка з аграрнай краіны з плантацыйнай гаспадаркай ператварылася ў аграрна-індустрыяльную дзяржаву (прамысловасць дае каля 30,5 % ВУП). І сёння па ВУП на душу насельніцтва Шры-Ланка апярэджвае Індыю, Пакістан і ў Паўднёвай Азіі саступае толькі Мальдывам. Значную частку ВУП ствараюць грашовыя пераводы ланкійскіх гастарбайтараў з краін Персідскага заліва.
У цэлым эканамічная палітыка ўрада, заснаваная на рыначых прынцыпах, стварае досыць спрыяльныя ўмовы для развіцця краіны. Асноўнымі задачамі ўрада ў галіне эканомікі застаюцца стабілізацыя фінансавага становішча, рэалізацыя праграмы прыватызацыі стратных дзяржпрадпрыемстваў, прыцягненне замежных інвестыцый, ажыццяўленне ключавых сацыяльных праграм. З 2016 краіна выконвае праграму МВФ, што можа забяспечыць эканамічны рост, захоўваючы макраэканамічную стабільнасць.
Негатыўнае ўздзеянне на эканоміку краіны ў 1983—2009 аказвала грамадзянская вайна. Падчас этнічнага канфлікту амаль 10 % тэрыторыі краіны апынуліся выведзенымі з гаспадарчага абарачэння; выдаткі ўрада на ваенныя патрэбы складалі да 25 % дзяржаўнага бюджэту. Магутны ўдар па эканоміцы краіны нанесла цунамі 26 снежня 2004 года, выкліканае землятрусам паблізу вострава Суматра. Лік загінулых у Шры-Ланцы наблізіўся да 40 тысяч чалавек, эканамічны ўрон склаў 1,3 млрд долараў ЗША. Была нанесеная сур’ёзная шкода жыллю і рыбалоўству, а таксама турыстычнай індустрыі (120—130 млн долараў ЗША). Да галоўных праблем Шры-Ланкі адносяцца традыцыйна вялікі дзяржаўны доўг, які склаў 75 млрд долараў ЗША (79,4 % ВУП), а таксама раздзьмутыя рэгіянальныя і сацыяльныя бюджэты. складае каля 8 % ВУП.
Здабыўная прамысловасць Шры-Ланкі базуецца на здабычы графіту, каштоўных камянёў, руд рэдкіх металаў. Вядучыя галіны апрацоўчай прамысловасці — швейная (гатовае адзенне) і харчовая (цукар, гарбата). У сельскай гаспадарцы асноўнымі культурамі з’яўляюцца рыс і чай, першы — на ўнутраны, другі — на знешні рынак. Шры-Ланка ўваходзіць у тройку сусветных лідараў па вытворчасці і экспарту чаю. Таксама ў экспартных мэтах вырошчваюцца цукровы трыснёг, гевея, кава. Пасля сканчэння грамадзянскай вайны (2009) імклівы рост дэманструе турыстычны сектар. Шры-Ланка становіцца важным фінансавым і тэлекамунікацыйным рэгіянальным цэнтрам. У 2017 урад паставіў задачу ператварыць востраў да 2025 года ў высокатэхналагічны экспартаарыентаваны вузел у Індыйскім акіяне.
Абарот знешняга гандлю ў 2016 склаў 41,4 млрд долараў ЗША. Аб’ём экспарту павялічыўся да 18 млрд дол., а імпарту да 23 млрд долараў ЗША. Дэфіцыт знешнегандлёвага сальда перавысіў 5 млрд долараў ЗША. Асноўныя артыкулы экспарту тавараў — гатовае адзенне, гарбата, (паслуг — турызм); імпарту — машыны і абсталяванне, нафта, тэкстыль, пшаніца, цукар, угнаенні, лекі. Галоўныя гандлёвыя партнёры — ЗША, Кітай, Вялікабрытанія, Індыя, Сінгапур і інш. Прэферэнцыяльны гандлёвы статус з краінамі ЕС дазваляе бязмытна ўвозіць шмат якія ланкійскія тавары на еўрапейскі рынак. Гандлёвы абарот з Беларуссю у 2012—2016 гг. зменшыўся з 46 да 21 млн долараў.
Адукацыя
Па ўзроўні адукацыі (пісьменнасць насельніцтва — 90 % паводле даных 2000 года) Шры Ланка займае адно з вядучых месцаў у Азіі. Навучанне ў дзяржаўных школах бясплатнае, маецца вялікая сетка платных школ. Лік студэнтаў у ВНУ перавышае 25 тыс. чалавек. Галоўныя ВНУ — універсітэты ў гарадах Каломба, Канды, Матара.
Сродкі масавай інфармацыі
У краіне існуе шэсць асноўных газетна-выдавецкіх аб’яднанняў, якія выпускаюць каля пяцідзесяці газет і часопісаў на трох мовах — англійскай, сінгальскай і тамільскай. Штодзённы тыраж усіх газет дасягае 300 тыс. Найбуйнейшыя з іх: «Дэйлі ньюз», «Абсэрвер», «Айленд». Дзяржаўная радыёвяшчальная карпарацыя — «Sri Lanka Broadcasting Corporation» —вядзе перадачы на трох мовах, ахопліваючы вяшчаннем усю краіну. Тэлебачанне прадстаўлена дзвюма дзяржаўнымі праграмамі і чатырма каналамі, перыядычна дублююцца навіны BBC, CNN.
Культурная спадчына
Гл.Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА на Шры-Ланцы
Да аб’ектаў Сустветнай спадчыны аднесены шэсць архітэктурна-гістарычных (крэпасць Сірыгія, Старажытны горад Паланарува і інш.) і два прыродныя аб’екты.
Пік Адама (2243 м.) — святыня трох рэлігій: будызму (паводле паданняў Буда дакрануйся гары нагой падчас наведвання вострава), ісламу («след» на гары належыць Адаму) і індуізму (бо Буда прызнаны чалавечым увасабленнем Вішну).
Святы
Нацыянальнае свята: Дзень незалежнасці — 4 лютага. Таксама ў краіне адзначаюць будысцкія, мусульманскія і хрысціянскія святы.
Гл. таксама
- Полкскі праліў
Зноскі
- https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ce.html Архівавана 11 красавіка 2020.
- http://www.hdr.undp.org/en/2018-update
- https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. С. 463.
- Nanda Pethiyagoda Wanasundera. Sri Lanka
- John M. Senaveratna. The story of the Sinhalese from the most ancient times up to the end of "the Mahavansa" or Great dynasty — Asian Educational Services, 1997. — P. 11.
- Abeydeera, Ananda. In Search of Taprobane: the Western discovery and mapping of Ceylon
- Sri Lanka — The Pearl of the Orient
- Rajasingham, K. T. Sri Lanka: The untold story Asia Times.
- Zubair, Lareef. Etymologies of Lanka, Serendib, Taprobane and Ceylon
- https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ce.html Архівавана 11 красавіка 2020.
- https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ce.html Архівавана 11 красавіка 2020.
- https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ce.html Архівавана 11 красавіка 2020.
- http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=128&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Partner&year=2016
- http://india.mfa.gov.by/ru/srilanka_bilateral/ Архівавана 4 верасня 2018.
- Bank Holidays
Спасылкі
- Афіцыйны ўрадавы сайт Архівавана 10 жніўня 2015.
- Урадавы сайт для набыцця турыстычнай візы (у тым ліку грамадзянамі Беларусі)
- Шры-Ланкійскае бюро садзейнічання турызму
- Міністэрства эканамічнага развіцця Шры-Ланкі Архівавана 8 жніўня 2012.
- Крыкет
- Дэпартамент перапісу і статыстыкі Шры-Ланкі
- Дэпартамент дзяржаўных моў Шры-Ланкі Архівавана 15 верасня 2012.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Shry Lanka z sanskr Blaslaylyonaya zyamlya sing ශ ර ල ක tamilsk இலங க Demakratychnaya Sacyyalistychnaya Respublika Shry Lanka DSRShL dzyarzhava y Paydnyovaj Azii mescicca na vostrave Shry Lanka y Indyjskim akiyane lya paydnyovaga yskrajku payvostrava Indastan Demakratychnaya Sacyyalistychnaya Respublika Shry Lanka ශ ර ල ක ප රජ ත න ත ර ක සම ජව ද ජනරජය இலங க ஜனந யக சமத த வ க ட யரச Scyag Shry Lanki Gerb Shry Lanki Gimn Sri Lanka Matha Data nezalezhnasci 4 lyutaga 1948 ad Vyalikabrytanii Aficyjnyya movy singalskaya i tamilskaya Stalica Shry Dzhayavardenepura Kote chastku stalichnyh funkcyj vykonvae g Kalomba Najbujnejshy gorad Kalomba Forma kiravannya Respublika Prezident Prem er ministr Anura Kumara Dysanayake Ramil Vikramasinghe Ploshcha Usyago vodnaj paverhni 119 ya y svece 65 610 km 1 9 Naselnictva Acenka 2017 Shchylnasc 22 409 381 1 chal 58 ya 327 chal km 43 ya VUP PPZ Razam 2018 Na dushu naselnictva 298 310 mln 13 847 IRChP 2018 0 770 2 y Valyuta Lankijskaya rupiya Internet damen lk Kod ISO Alpha 2 LK Kod ISO Alpha 3 LKA Kod MAK SRI Telefonny kod 94 Chasavyya payasy 5 30 Shry Lanka unitarnaya respublika zmeshanaga typu Stalica krainy de fakta gorad Kalomba de yure z 1985 Shry Dzhayavardenepura Kote faktychna paydnyova zahodni prygarad Kalomba U Kote razmeshchanyya parlament vyarhoyny sud i nekatoryya ministerstvy u Kalomba znahodzyacca yrad i rezidencyya prezidenta Shry Lanka yvahodzic u Sadruzhnasc nacyj Ruh nedaluchennya staic lya vytokay Paydnyova Aziyackaj asacyyacyi regiyanalnaga supracoynictva SAARK Pryroda vostrava admetnaya vyklyuchnaj raznastajnascyu relefu cyoplym vilgotnym musonnym klimatam bagatymi vodnymi resursami raznastajnym raslinnym i zhyvyolnym svetam shto spryyae razviccyu turyzmu Shry Lanka mae daynyuyu i bagatuyu gistoryyu znachnaya chastka yakoj prajshla y baracbe pamizh singalskimi i tamilskimi dzyarzhavami Stvaralasya budysckaya kulturnaya spadchyna kanony letapisy hramy Zruchnyya gavani rabili vostray vazhnym punktam Marskoga shaykovaga shlyahu Z HVI stagoddzya pachalosya praniknenne na vostray eyrapejcay spachatku partugalcay potym niderlandcay Pry getym centralnyya rayony vostrava Kandy zahoyvali samastojnasc Tolki anglichanam u pachatku HIH stagoddzya ydalosya padparadkavac usyu Shry Lanku U 1948 kraina atrymala nezalezhnasc u 1972 zmyanila nazvu z Cejlona na Shry Lanku Naselnictva shmatnacyyanalnae hoc peravazhayuc dzve etnichnyya grupy singaly i tamily Pershyya skladayuc try chacvyortyh naselnictva krainy i vyznayuc budyzm drugiya z bolshaga induisty a zhyvuc na poynachy Separatysckiya imknenni tamilay pryvyali da stvarennya yzbroenaj paystanckaj grupoyki tygray Tamil Ilama i sapraydnaj gramadzyanskaj vajny 1983 2009 skonchanaj dzyakuyuchy paspyahovym vaennym dzeyannyam uradavyh sil Inshyya narody abarygenny narod vedy mayry larakala nashchadki arabay i myascovyh musulman byurgery nashchatki partugalcay i niderlandcay lankijskiya cygany kafiry afrykancy kitajskiya i malajskiya migranty 4 Kanstytucyya dzyarzhavy zamacoyvae za budyzmam vyaduchae mesca i dae shmatlikiya pryvilei hoc i ne pryznae dzyarzhaynaj religiyaj Pa VUP na dushu naselnictva y Paydnyovaj Azii Shry Lanka sastupae tolki Maldyvam I tolki getyya dzve dzyarzhavy y regiyone mayuc vysoki indeks chalavechaga razviccya Zmest 1 Etymalogiya 2 Geagrafiya 2 1 Geagrafichnae stanovishcha 2 2 Relef 2 3 Klimat 2 4 Pryrodnyya resursy 2 5 Flora i fayna 3 Gistoryya 3 1 Dakalaniyalnaya gistoryya 3 2 Kalaniyalnaya gistoryya 3 3 Paslya nabyccya nezalezhnasci 4 Palityka 4 1 Dzyarzhayny lad 4 2 Administracyjny padzel 4 3 Zneshnyaya palityka 5 Naselnictva 6 Ekanomika 7 Adukacyya 8 Srodki masavaj infarmacyi 9 Kulturnaya spadchyna 9 1 Svyaty 10 Gl taksama 11 Znoski 12 SpasylkiEtymalogiyapravicPavodle Mahavamsy y starazhytnyya chasy vostray nasiy nazvu Tambapani shto y perakladze aznachae medna chyrvonyya ruki abo medna chyrvonaya zyamlya tak yago nazvay legendarny karol Vidzhaya bo y yago paplechnikay ruki byli chyrvonyya ad myascovaj gleby 5 6 Hinduisckiya tvory takiya yak Ramayana nazyvali vostray Lanka u perakladze prosta vostray Starazhytnym grekam getaya zyamlya byla vyadoma pad nazvaj Taprabana st grech Taprobanᾶ abo Taprobanῆ 7 ad Tambapani U Syarednyavechchy araby i persy nazyvali vostray Sarandzib 8 Partugalcy y 1505 dali yamu nazvu Ceilao 9 adkul pajshlo shyrokavyadomae anglijskae Cejlon 10 U 1972 kraina zmyanila nazvu na Shry Lanku u perakladze blaslavyonaya zyamlya ale taponim Cejlon neaficyjna yzhyvaecca i syonnya z chym aktyyna zmagayucca lankijskiya ylady GeagrafiyapravicAsnoyny artykul Vostray Shry Lanka Geagrafichnae stanovishchapravic Shry Lanka zajmae adnajmenny vostray drugi pa pamerah u Indyjskim akiyane Ploshcha Shry Lanki 65 tys kv km Pracyaglasc beragavoj linii 1585 km Marskaya dzvescemilnaya ekanamichnaya zona krainy ysyamyora bolshaya za yae terytoryyu Prybyarezhnyya vody bagatyya na praduktyynyya ekasistemy karalavyya ryfy marskiya travy estuaryyay i insh Ad payvostrava Indastan Shry Lanku addzyalyayuc Manarski zaliy i Polkski praliy Na poynachy payvostray Dzhafna Tak zvany Adamay most lancuzhok vyspay na vodmeli y Polkskim pralive kalisci zluchay Shry Lanku z macerykom tak shto pa im mozhna bylo perajsci peshshu ale pa dadzenyh letapisay byy razburany zemlyatrusam razam z uznyatym im shtormam kalya 1481 g Pralivy pamizh vyspachkami mosta velmi melkavodnyya i ne prydatnyya dlya navigacyi Relefpravic nbsp Relef Shry Lanki nbsp Centralnae plato Vostray Shry Lanka znahodzicca na Indyjskaj litasfernaj plice shto yashche nyadayna lichylasya chastkaj Inda Aystralijskaj plity Relef vostrava nadzvychaj raznastajny Pa ysim perymetry Shry Lanka ablyamavana prybyarezhnymi nizinami z plyazhami Bolshuyu chastku krainy zajmayuc uzgorystyya rayniny Centralna paydnyovuyu chastku vostrava zajmae skladzenae granitami i gnejsami Centralnae plato vyshynyoj da 2 5 km vyshyni peravazhna y 1000 2000 metray Najbolshaya vyshynya gara Pidurutalagala 2524 m 4 Kryhu nizhej za yae vyadomy svayoj kanichnaj formaj pik Adama 2243 m Klimatpravic Klimat subekvataryyalny na poydni ekvataryyalny Musony doyzhacca z kastrychnika pa sakavik paynochna yshodni i z chervenya pa kastrychnik paydnyova zahodni Kolkasc apadkay za god pavyalichvaecca z paynochnaga yshodu na paydnyovy zahad z 1300 2000 mm da 2500 3000 mm Syarednyamesyachnaya temperatura kalya 27 C u garah 23 25 C na gornym kurorce Nuvara Eliya 2000 m nad uzroynem mora syarednegadavaya temperatura 15 C 4 Pryrodnyya resursypravic Karysnyya vykapni kashtoynyya i paykashtoynyya kamyani rubiny sapfiry tapazy turmaliny ametysty grafit vapnyaki fasfaryty budaynichyya materyyaly granity gnejsy lateryty na paynochnym i paydnyovym ushodze yzbyarezhzha chornyya pyaski z redkimi i redkazyamelnymi elementami ilmenit manacyt cyrkonij rutyl radyj 4 U Manarskim zalive razvedany nevyalikiya zapasy nafty raspachataya zdabycha Na vostrave sto try raki najdayzhejshaya Mahaveli 330 km 4 basejn yakoj zajmae pyatuyu chastku Shry Lanki Reki Centralnaga plato bagatyya na vadaspady usyago nalichvaecca pyacdzyasyat adzin vadaspad vyshejshy za 10 m Rekord vyshyni nalezhyc vadaspadu Bambarakanda 241 m Flora i faynapravic Raslinny svet vilgotnyya ekvataryyalnyya lyasy z raznastajnym vidavym skladam pandanusy palmy i insh Kalya 7000 ga zajmayuc mangravyya lyasy Zhyvyolny svet velmi bagaty shto yvogule ne nadta harakterna dlya astravoy dzikiya bujvaly slany leapardy rysi gepardy shakaly aleni zambar myadzvedz gubach shmat viday malpay yadavityh zmej yashcharak u rekah vyaducca krakadzily 4 Dvanaccac nacyyanalnyh parkay syarod ih Vasgamuva Vilpatu Gal Oya Kumana Maduru Oya Uda Valave Yala 4 try zapavedniki i pyacdzyasyat adna rezervacyya zajmayuc 14 terytoryi vostrava GistoryyapravicAsnoyny artykul Gistoryya Shry Lanki Dakalaniyalnaya gistoryyapravic Reshtkam najdaynejshyh znojdzenyh arheolagami paselishchay ne menej yak 125 000 gadoy Najstarazhytnejshymi naselnikami Shry Lanki byli prodki veday yakiya adnosilisya da veda aystraloidnaj rasy Singaly prybyli na vostray kalya VI st z paynochnaj Indyi na chale z yak lichycca pavodle padannyay Vidzhayam Pershaj singalskaj dzyarzhavaj stala Tambapani U III XIII stagoddzyah na vostrave isnavali bujnyya singalskiya karaleystvy sa stalicami spachatku y Anuradhapury a paslya y Palanaruve U kancy 1 tysyachagoddzya da n e z Paydnyovaj Indyi na Shry Lanku pachali perasyalyacca tamily Ih pospehu sadzejnichala yzaemnaya baracba singalskih uladaroy za tron Uzvyshenne tamilskaj dynastyi Chola na poydni Indyi pryvyalo da pastupovaga zanyapadu Anuradhapury U 1017 g n e Chola spustoshyli Anuradhapuru i daluchyli Shry Lanku da svayoj imperyi U 1028 1029 gg voblasc Ruhuna pa poydni Shry Lanki vyzvalilasya z pad ih ulady Singalski knyaz Vikramabahu I zahapiy u 1070 g gorad Palanaruva i zrabiy yago svayoj stalicaj Najbolshaj magutnasci gaspadary Palanaruvy dasyagnuli pry Parakrambahu I Vyalikim 1123 1186 gg yaki vyoy aktyynuyu zneshnyuyu palityku Ale yago spadkaemcy ne zdoleli ytrymac adzinstva Na poynachy y XIII st yznikla dzyarzhava Ar yasakarvarci z centram u Dzhafne Yae zasnavalnik Magha 1215 1236 gg byy rodam z Kalingi va Ўshodnyaj Indyi adnak znahodziysya y padnachalenym stane y adnosinah da paydnyovaindyjskaj tamilskaj dynastyi Pandzi Ih vojny suprac singalskih uladaroy pryvyali da zanyapadu Palanaruvy yakaya y 1302 g kanchatkova stracila svayu moc i byla zakinuta zhyharami Kalaniyalnaya gistoryyapravic U 1505 g Shry Lanku ypershynyu navedali partugalcy Da kan XVI st yany zdoleli padnachalic Ar yasakarvarci i yzbyarezhnyya terytoryi naselenyya singalami Adnak dalejshy nastup hrysciyan uglyb vostrava byy spyneny ab yadnanymi silami singalskih dzyarzhay z centrami y Kandy i Sitavake suchasny gorad Avisavela U XVII st uladary Kandy y baracbe z Partugaliyaj zaruchylisya padtrymkaj Niderlanday Z dapamogaj singalay niderlandcy zahapili yshodnyae i paydnyovae yzbyarezhzhy U 1656 g Niderlandy samastojna adabrali y partugalcay Kalomba a y 1658 g Dzhafnu Takim chynam u ih rukah apynulasya amal usyo yzbyarezhzha vostrava a razam z im i kantrol nad zneshnim gandlem Shry Lanki U 1739 g da ylady y Kandy pryjshla dynastyya Nayakay yakiya spavyadali budyzm ale meli tamilskae pahodzhanne Yany shukali padtrymki y Francyi i Vyalikabrytanii U 1785 g Niderlandy byli zanyaty vojskami revalyucyjnaj Francyi shto dazvolila Brytanskaj Ost Indskaj kampanii akupavac galandskiya yladanni na vostrave U 1798 g byla stvorana asobnaya brytanskaya cyvilnaya administracyya dlya kiravannya kaloniyaj z centram u Kalomba u vyniku vojn 1803 1805 i 1815 gg byla padnachalena dzyarzhava z centram u Kandy Novyya ylady pravodzili davoli skladanuyu palityku refarmavannya admyanili rabstva uvyali brytanskuyu sudovuyu sistemu pabudavali setku darog i stvaryli bujnyya kamercyjnyya plantacyi Asabliva paspyahovym stay vopyt vyroshchvannya y gornaj myascovasci chayu yaki peratvaryysya y galoynuyu ekspartnuyu kulturu y kancy XIX st Dlya pracy na plantacyyah uvozilisya rabochyya tamily z Indyi shto spryyala pavelichennyu tamilskaj abshchyny Pry general gubernatary isnavali Vykanaychy i Zakanadaychy savety ale myascovae naselnictva y ih amal ne bylo pradstaylena U drugoj palove XIX pachatku XX stst z yaviysya singalski nacyyanalistychny ruh yaki aryentavaysya ne tolki na etnichnyya i dzyarzhaynyya ale i religijnyya kashtoynasci Tamilskiya palitychnyya arganizacyi yznikli paznej adroznivalisya radykalizmam i padtrymlivali shchylnyya suvyazi z Indyyaj Ruh za nezalezhnasc supravadzhaysya kanfliktami pamizh singalami tamilami i musulmanami mayrami Brytanskiya ylady byli vymushany isci na sastupki U pachatku XX stagoddzya yany pashyryli myascovae samakiravanne uvyali Kanstytucyyu i prava na useagulnae galasavanne 4 lyutaga 1948 g byy abveshchany daminiyon forma samakiravannya yakaya pradugledzhvala zahavanne na vostrave shyrokih pravoy brytanskaj manarhii Kanchatkova brytancy pakinuli Shry Lanku y 1957 g Paslya nabyccya nezalezhnascipravic Paslyavaenny peryyad haraktaryzavaysya kankurentnaj baracboj pamizh singalskimi i tamilskimi palitychnymi arganizacyyami U 1956 g bolshasc galasoy atrymala kaalicyya singalskih nacyyanalistychnyh partyj na chale z Salamonam Dyyasam Bandaranaike 1899 1959 gg Yon zanyay post prem er ministra i pachay pravodzic palityku nakiravanuyu na dasyagnenne samastojnasci ad Vyalikabrytanii i yshchamlenne pravoy tamilay Dzyarzhaynaj movaj zamest anglijskaj byla abveshchana singalskaya 22 maya 27 maya adbylisya pagromy tamilay z boku singalskaga naselnictva Geta bylo pershae masavae gvaltoynae etnichnae sutyknenne paslya XVIII st 26 verasnya 1959 g Salamon Dyyas Bandaranaike byy zastreleny budysckim manaham U 1960 g kabinet ministray uznachalila yago ydava Sirymava Dyyas Bandaranaike 1916 2000 gg Yana adroznivalasya haryzmatychnascyu i aryentavalasya na padtrymku sacyyalistychnyh partyj U vyniku 22 maya 1972 g byla abveshchana Sacyyalistychnaya Respublika Shry Lanka Sacyyalistychnyya reformy ne prynesli plyonu U 1980 g S D Bandaranaike byla abvinavachana y zloyzhyvannyah i zgubila magchymasc udzelnichac u palitycy U 1978 g parlament zacverdziy novuyu Kanstytucyyu Shry Lanka stala prezidenckaj krainaj Tamilskaya mova atrymala aficyjny status na chastcy yae terytoryi U lipeni 1983 g baeviki z Tygry vyzvalennya Tamil Ilama zabili trynaccac saldat shto stala pachatkam shmatgadovaj krovapralitnaj gramadzyanskaj vajny pamizh tamilami i singalami Yana skonchylasya tolki y 2009 g dzyakuyuchy rashuchym dzeyannyam armii i yrada na chale z prezidentam Mahindam Radzhapaksam nar u 1945 g Shry Lanka sur yozna pacyarpela y vyniku cunami 26 snezhnya 2004 goda Zaginula kalya saraka tysyach chalavek sotni tysyach zastalisya bez prytulku infrastruktura yshodnyaga i paydnyovaga yzbyarezhzha byla praktychna razburanaya Shry Lanka zvyarnulasya pa dapamogu da mizhnarodnaj supolnasci Yana byla akazana u tym liku z boku Respubliki Belarus PalitykapravicAsnoyny artykul Palityka Shry Lanki Dzyarzhayny ladpravic Pavodle dzeyuchaj Kanstytucyi 1978 goda Shry Lanka unitarnaya respublika na chale yakoj staic prezident shto abiraecca pramym i taemnym galasavannem terminam na shesc gadoy Prezident uznachalvae vyshejshuyu vykanaychuyu yladu i z yaylyaecca galoynakamanduyuchym uzbroenymi silami krainy pryznachae prem er ministra i ministray kabineta vyznachae sklad Vyarhoynaga suda Na vybarah yakiya adbylisya 18 listapada 2005 goda prezidentam byy abrany Mahinda Radzhapakse yakoga 9 studzenya 2015 zmyaniy Majtrypala Sirysena pradstaynik Partyi svabody Shry Lanki PSShL Adnapalatny parlament 225 mescay abiraecca terminam na shesc gadoy Post prem er ministra z listapada 2006 pa zhniven 2015 goda zajmay Ratnasyry Vikremanayake PVShL 17 zhniynya 2015 novym prem eram stay Ramil Vikramasinghe pradstaynik Ab yadnanaj nacyyanalnaj partyi ANP Ministr zamezhnyh spray Mangala Samaravira PSShL U Shry Lancy y cyaperashni chas dzejnichae kalya saraka roznyh palitychnyh partyj palityzavanyh gramadskih i prafsayuznyh ruhay Vyaduchae mesca zajmayuc Partyya svabody Shry Lanki PSShL Ab yadnanaya nacyyanalnaya partyya ANP NFV Narodny front vyzvalennya yakiya pradstaylyayuc intaresy roznyh plastoy u asnoynym singalskaga naselnictva Na pracyagu aposhnih saraka gadoy faktychna zmyanyayuchy adna druguyu krainaj kiravali PSShL i ANP U zhniyni 2015 adbylisya chargovyya parlamenckiya vybary na yakih ANP atrymala peramogu i yznachalila kaalicyyu parlamenckaj bolshasci Administracyjny padzelpravic Shry Lanka unitarnaya dzyarzhava Vostray dzelicca na dzevyac pravincyj yakiya y svayu chargu padzelenyya na dvaccac pyac rayonay Zneshnyaya palitykapravic Asnoyny artykul Zneshnyaya palityka Shry Lanki Shry Lanka chlen Sadruzhnasci nacyj z 1948 goda Plana Kalomba z 1950 goda AAN z 1955 goda Ruhu nedaluchennya z 1961 goda Paydnyova Aziyackaj arganizacyi regiyanalnaga supracoynictva SAARK z 1985 i shmat yakih inshyh mizhnarodnyh arganizacyj Shry Lanka vystupae za ymacavanne roli AAN yak universalnaj instrumenta yregulyavannya mizhnarodnyh adnosin za kolkasnae pashyrenne skladu Rady Byaspeki ulichvayuchy geagrafichny faktar i spravyadlivae pradstaynictva dzyarzhay yak razvityh tak i y stadyi razviccya Dyplamatychnyya adnosiny pamizh Respublikaj Belarus i Demakratychnaj Sacyyalistychnaj Respublikaj Shry Lanka ystalyavany 20 listapada 2000 g NaselnictvapravicAsnoyny artykul Naselnictva Shry Lanki nbsp Polava yzrostavaya piramida 2016 Z naselnictvam u 22 5 mln chalavek Shry Lanka z yaylyaecca adnym z samyh naselenyh astravoy svetu u Indyjskim akiyane kryhu sastupayuchy Madagaskaru 25 mln A vos pa gushchyni naselnictva Shry Lanka 330 chal kv km perayzyhozic Madagaskar u dzevyac razoy i y getym pakazchyku padobnaya da Yaponii Dlya krainy yak i dlya ysyoj suchasnaj Paydnyovaj Azii harakterny zapavoleny stanoychy pryrost naselnictva 0 76 u 2017 z peravagaj dzyacej i maladyh asob u pracazdolnym uzrosce Naradzhalnasc usyo yashche znachna perayzyhodzic smyarotnasc ale na adnu zhanchynu cyaper pryhodzicca 2 1 dzicyaci 2017 11 nbsp Vedy darosly i malecha Z naselnictva Shry Lanki 2012 kalya 74 8 skladayuc singaly shto adnosyacca da indaeyrapejskih naroday 18 tamily yakiya nalezhac da dravidyjskaj moynaj syam i i mayuc bolsh cyomny koler skury Tamily nasyalyayuc paynochny i yshodni beragi vostrava Yany dzelyacca na lankijskih tamilay shto zhyli tut spradveku i indyjskih yakiya byli zavezenyya anglichanami z Indyi dlya rabot na plantacyyah 9 2 skladayuc mayry nashchadki myascovyh zhyharoy dy arabay shto pachali syalicca pa beragah vostrava z VIII st Yosc taksama nekalki tysyach veday spradvechnyh zhyharoy Paydnyovaj Azii aystraloidnaj rasy byurgery nashchadkay partugalcay galandcay i anglichan malajcy Dzyarzhaynaya mova singalskaya Na yoj razmaylyayuc singaly menshaya chastka mayray vedy Tamilskaya mova mae aficyjny haraktar u akrugah dze tamily skladayuc bolshasc naselnictva Taksama tamilskaya mova rodnaya dlya bolshaj chastki mayray Byurgery razmaylyayuc na kreolskaj partugalskaj move Shyroka raspaysyudzhana anglijskaya mova shto vystupae srodkam mizhnacyyanalnyh znosin Etnichnamu skladu y asnoynym adpavyadae i religijnaya prynalezhnasc budyzm vyznayuc kalya 70 u asnoynym singaly induizm bolsh za 17 galoynym chynam tamily Islam vyznayuc prykladna 8 u asnoynym geta mayry Byurgery gistarychna pryhilniki hrysciyanstva shmat hrysciyan i syarod inshyh naroday Vostray zaseleny davoli raynamerna ale najbolsh shchylna na zahadze asabliva gusta zaseleny rayon stalichnaj aglameracyi Bolshasc naselnictva selskaya Shry Lanka adnosicca da samyh slabayrbanizavanyh krain svetu usyago 18 u 2018 godze 12 Najbujnejshyya garady Kalomba 600 000 Kaduvela 250 000 Maharagama 200 000 Gale Trynkamali Dzhafna Kandy EkanomikapravicAsnoyny artykul Ekanomika Shry Lanki U chasy brytanskaga panavannya Shry Lanka stala vyaduchym susvetnym vytvorcam karycy naturalnaga kaychuku asnoynym tavaram vostrava stay chaj Za gady nezalezhnasci Shry Lanka z agrarnaj krainy z plantacyjnaj gaspadarkaj peratvarylasya y agrarna industryyalnuyu dzyarzhavu pramyslovasc dae kalya 30 5 VUP 13 I syonnya pa VUP na dushu naselnictva Shry Lanka apyaredzhvae Indyyu Pakistan i y Paydnyovaj Azii sastupae tolki Maldyvam Znachnuyu chastku VUP stvarayuc grashovyya peravody lankijskih gastarbajtaray z krain Persidskaga zaliva U celym ekanamichnaya palityka yrada zasnavanaya na rynachyh pryncypah stvarae dosyc spryyalnyya ymovy dlya razviccya krainy Asnoynymi zadachami yrada y galine ekanomiki zastayucca stabilizacyya finansavaga stanovishcha realizacyya pragramy pryvatyzacyi stratnyh dzyarzhpradpryemstvay prycyagnenne zamezhnyh investycyj azhyccyaylenne klyuchavyh sacyyalnyh pragram Z 2016 kraina vykonvae pragramu MVF shto mozha zabyaspechyc ekanamichny rost zahoyvayuchy makraekanamichnuyu stabilnasc Negatyynae yzdzeyanne na ekanomiku krainy y 1983 2009 akazvala gramadzyanskaya vajna Padchas etnichnaga kanfliktu amal 10 terytoryi krainy apynulisya vyvedzenymi z gaspadarchaga abarachennya vydatki yrada na vaennyya patreby skladali da 25 dzyarzhaynaga byudzhetu Magutny ydar pa ekanomicy krainy nanesla cunami 26 snezhnya 2004 goda vyklikanae zemlyatrusam pablizu vostrava Sumatra Lik zaginulyh u Shry Lancy nabliziysya da 40 tysyach chalavek ekanamichny yron sklay 1 3 mlrd dolaray ZShA Byla nanesenaya sur yoznaya shkoda zhyllyu i rybaloystvu a taksama turystychnaj industryi 120 130 mln dolaray ZShA Da galoynyh prablem Shry Lanki adnosyacca tradycyjna vyaliki dzyarzhayny doyg yaki sklay 75 mlrd dolaray ZShA 79 4 VUP a taksama razdzmutyya regiyanalnyya i sacyyalnyya byudzhety Deficyt dzyarzhbyudzhetu skladae kalya 8 VUP nbsp Praca na chajnaj plantacyi Zdabyynaya pramyslovasc Shry Lanki bazuecca na zdabychy grafitu kashtoynyh kamyanyoy rud redkih metalay Vyaduchyya galiny apracoychaj pramyslovasci shvejnaya gatovae adzenne i harchovaya cukar garbata U selskaj gaspadarcy asnoynymi kulturami z yaylyayucca rys i chaj pershy na ynutrany drugi na zneshni rynak Shry Lanka yvahodzic u trojku susvetnyh lidaray pa vytvorchasci i ekspartu chayu Taksama y ekspartnyh metah vyroshchvayucca cukrovy trysnyog geveya kava Paslya skanchennya gramadzyanskaj vajny 2009 imklivy rost demanstrue turystychny sektar Shry Lanka stanovicca vazhnym finansavym i telekamunikacyjnym regiyanalnym centram U 2017 urad pastaviy zadachu peratvaryc vostray da 2025 goda y vysokatehnalagichny ekspartaaryentavany vuzel u Indyjskim akiyane Abarot zneshnyaga gandlyu y 2016 sklay 41 4 mlrd dolaray ZShA Ab yom ekspartu pavyalichyysya da 18 mlrd dol a impartu da 23 mlrd dolaray ZShA 14 Deficyt zneshnegandlyovaga salda peravysiy 5 mlrd dolaray ZShA Asnoynyya artykuly ekspartu tavaray gatovae adzenne garbata kaychuk paslug turyzm impartu mashyny i abstalyavanne nafta tekstyl pshanica cukar ugnaenni leki Galoynyya gandlyovyya partnyory ZShA Kitaj Vyalikabrytaniya Indyya Singapur i insh Preferencyyalny gandlyovy status z krainami ES dazvalyae byazmytna yvozic shmat yakiya lankijskiya tavary na eyrapejski rynak Gandlyovy abarot z Belarussyu u 2012 2016 gg zmenshyysya z 46 da 21 mln dolaray 15 AdukacyyapravicPa yzroyni adukacyi pismennasc naselnictva 90 pavodle danyh 2000 goda Shry Lanka zajmae adno z vyaduchyh mescay u Azii Navuchanne y dzyarzhaynyh shkolah byasplatnae maecca vyalikaya setka platnyh shkol Lik studentay u VNU peravyshae 25 tys chalavek Galoynyya VNU universitety y garadah Kalomba Kandy Matara Srodki masavaj infarmacyipravicU kraine isnue shesc asnoynyh gazetna vydaveckih ab yadnannyay yakiya vypuskayuc kalya pyacidzesyaci gazet i chasopisay na troh movah anglijskaj singalskaj i tamilskaj Shtodzyonny tyrazh usih gazet dasyagae 300 tys Najbujnejshyya z ih Dejli nyuz Abserver Ajlend Dzyarzhaynaya radyyovyashchalnaya karparacyya Sri Lanka Broadcasting Corporation vyadze peradachy na troh movah ahoplivayuchy vyashchannem usyu krainu Telebachanne pradstaylena dzvyuma dzyarzhaynymi pragramami i chatyrma kanalami peryyadychna dublyuyucca naviny BBC CNN Kulturnaya spadchynapravicGl Spis ab ektay Susvetnaj spadchyny YuNESKA na Shry Lancy nbsp Sigiryya ilvinaya krepasc abaroncha hramavy kompleks Da ab ektay Sustvetnaj spadchyny adneseny shesc arhitekturna gistarychnyh krepasc Sirygiya Starazhytny gorad Palanaruva i insh i dva pryrodnyya ab ekty Pik Adama 2243 m svyatynya troh religij budyzmu pavodle padannyay Buda dakranujsya gary nagoj padchas navedvannya vostrava islamu sled na gary nalezhyc Adamu i induizmu bo Buda pryznany chalavechym uvasablennem Vishnu Svyatypravic Nacyyanalnae svyata Dzen nezalezhnasci 4 lyutaga Taksama y kraine adznachayuc budysckiya musulmanskiya i hrysciyanskiya svyaty 16 Gl taksamapravicPolkski praliyZnoski https www cia gov library publications resources the world factbook geos ce html Arhivavana 11 krasavika 2020 http www hdr undp org en 2018 update https data iana org time zones tzdb 2021e asia a b v g d e yo Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 17 Hvinyavichy Shchytni Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2003 T 17 512 s S 463 Nanda Pethiyagoda Wanasundera Sri Lanka John M Senaveratna The story of the Sinhalese from the most ancient times up to the end of the Mahavansa or Great dynasty Asian Educational Services 1997 P 11 Abeydeera Ananda In Search of Taprobane the Western discovery and mapping of Ceylon Sri Lanka The Pearl of the Orient Rajasingham K T Sri Lanka The untold story Asia Times Zubair Lareef Etymologies of Lanka Serendib Taprobane and Ceylon https www cia gov library publications resources the world factbook geos ce html Arhivavana 11 krasavika 2020 https www cia gov library publications resources the world factbook geos ce html Arhivavana 11 krasavika 2020 https www cia gov library publications resources the world factbook geos ce html Arhivavana 11 krasavika 2020 http atlas cid harvard edu explore country 128 amp partner undefined amp product undefined amp productClass HS amp startYear undefined amp target Partner amp year 2016 http india mfa gov by ru srilanka bilateral Arhivavana 4 verasnya 2018 Bank HolidaysSpasylkipravicAficyjny yradavy sajt Arhivavana 10 zhniynya 2015 Uradavy sajt dlya nabyccya turystychnaj vizy u tym liku gramadzyanami Belarusi Shry Lankijskae byuro sadzejnichannya turyzmu Ministerstva ekanamichnaga razviccya Shry Lanki Arhivavana 8 zhniynya 2012 Kryket Departament perapisu i statystyki Shry Lanki Departament dzyarzhaynyh moy Shry Lanki Arhivavana 15 verasnya 2012 Uzyata z https be wikipedia org w index php title Shry Lanka amp oldid 4845665